Вы тут

Шулейка прадставіў новага старшыню Брэсцкага гарвыканкама


У Брэсце 28 сакавіка адбылася пазачарговая сесія гарадскога Савета дэпутатаў. На ёй зацвердзілі на пасадзе новага старшыню Брэсцкага гарвыканкама Сяргея Лабадзінскага, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

Сяргей Лабадзінскі змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Рагачука. Звяртаючыся да актыва горада, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка падкрэсліў, што папярэдні мэр унёс вялікі ўклад у развіццё Брэста. «Восем гадоў Аляксандр Рагачук кіраваў горадам, праведзены вялікі пласт працы. Магу сказаць выразна і ясна: ніякіх рознагалоссяў у нас з мэрам не было. Аляксандр Сцяпанавіч пакідае пасаду з пашанай», — сказаў губернатар і падзякаваў Аляксандру Рагачуку за шматгадовую і плённую працу, адзначыўшы што той мае намер паспрабаваць сябе ў прафсаюзнай дзейнасці.

Сяргея Лабадзінскага ахарактарызаваў Юрый Шулейка як дасведчанага спецыяліста. «Ёсць над чым працаваць у горадзе: шэраг пытанняў з прамысловымі прадпрыемствамі, з недзяржаўным капіталам і бізнесам. На пасадзе старшыні Брэсцкага гарвыканкама Сяргей Лабадзінскі павінен, абавязаны справіцца. У яго ёсць вопыт і аўтарытэт», — запэўніў кіраўнік Брэсцкай вобласці.

Размаўляючы з журналістамі, Сяргей Лабадзінскі распавёў, якіх напрамках, на яго погляд, трэба надаць першачарговай імпульс. «Будзем працаваць сістэмна. У першую чаргу трэба наводзіць парадак у горадзе, патрабуюцца асобныя карэктывы. Наступнае-эканоміка горада, папаўненне бюджэту і ўсё, што звязана з гэтай сферай. У Брэсце вельмі развіта транспартная сфера, горад прыгранічны. Таму развіццё транспарту (у першую чаргу грузавога) павінна быць на ўзроўні. Патрэбныя пэўныя пастановы з улікам санкцыйнага ціску, пераарыентацыя на іншую лагістыку», — пералічыў некалькі аспектаў кіраўнік Брэста.

Адказваючы на пытанне аб публічным ТГ-канале, Сяргей Лабадзінскі сказаў, што не будзе капіяваць Аляксандра Рагачука. «Думаю, нешта арыгінальнае мы таксама прыдумаем. Безумоўна, ТГ-канал Брэсцкага гарвыканкама будзе існаваць», — рэзюмаваў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».