Вы тут

Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі да цеснага супрацоўніцтва з Зімбабвэ


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу з міністрам замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрыкам Шавай. Як пажартаваў Аляксандр Лукашэнка, сустракаючы гасцей, напрыканцы сакавіка надвор’е паказала афрыканскім гасцям, што такое зіма ў Беларусі.


«Вельмі добра, што мы вытрымліваем нашыя дамоўленасці і вы сёння знаходзіцеся ў Беларусі з дзелавым візітам. Я яшчэ раз хачу пацвердзіць гатоўнасць Беларусі да цеснага супрацоўніцтва. Мы намецілі спецыяльны план работы з Зімбабвэ і строга гатовы прытрымлівацца гэтых планаў і заданняў. У той жа час намеціліся некаторыя новыя напрамкі супрацоўніцтва, перш за ўсё ў гуманітарнай сферы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што са сваім калегам з Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвай дамовіўся ўдзяліць вялікую ўвагу супрацоўніцтву ў сферы мацярынства, дзяцінства, аховы здароўя, дзіцячага харчавання. Кіраўнік дзяржавы выказаў спадзяванне, што хутка ў Беларусь прыедзе жонка Прэзідэнта, якая ў Зімбабве займаецца гэтым пытаннем. «Вы павінны ведаць, што мы зробім максімальна ўсё магчымае, каб аказаць тут дапамогу і падтрымку нашым сябрам з Зімбабвэ. На нас вы можаце разлічваць у гэтым плане», — паабяцаў Аляксандр Лукашэнка. 

Што тычыцца гандлёва-эканамічных адносін, то, па словах беларускага лідара, шляхі вядомыя: «Мы гатовы з вамі не проста абменьвацца таварамі, мы гатовы ствараць сумесныя прадпрыемствы ў вас. Мы гатовы прыняць вашыя інвестыцыі ў Беларусі, калі гэта будзе вас цікавіць. І на цалкам высокай цывілізаванай аснове выбудоўваць супрацоўніцтва ў сферы эканомікі. Усе дамоўленасці, якіх мы дасягнулі падчас майго візіту ў вашу краіну, будуць няўхільна выконвацца». Прэзідэнт падкрэсліў, што на міждзяржаўным узроўні створана камісія. Развіццё ўзаемаадносін паміж Беларусю і Зімбабаве кантралюе віцэ-прэм’ер Пётр Пархомчык. Прэзідэнт адзначыў, што яго спецыяльны пасланік Віктар Шэйман часта наведвае Зімбабве. «Калі тэрмінова нейкія пытанні ўзнікнуць, я праз яго буду інфармаваць і вас, і майго калегу — Прэзідэнта Зімбабвэ. Таму вы можаце разлічваць на нашы самыя добрыя і рашучыя адносіны з вашай краінай», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што намячаўся шэраг праграм па супрацоўніцтве на шматбаковай аснове з удзелам Беларусі, Зімбабвэ і іншых дзяржаў. «Калі ў вас будзе да гэтага цікавасць і ў гэтых краін будзе зацікаўленасць, мы зробім усё неабходнае для таго, каб супрацоўнічаць з вамі», — пацвердзіў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што даволі падрабязна абмяркоўваў з Прэзідэнтам Расіі сумеснае супрацоўніцтва з афрыканскімі дзяржавамі, перш за ўсё з Зімбабвэ, і атрымаў ад яго запэўненні ў вялікай зацікаўленасці да выбудоўвання такога эфектыўнага ўзаемадзеяння.

«Словам, усё, што я абяцаў прэзідэнту, я зрабіў і працягваю рабіць і можаце на нас разлічваць». — падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Фрэдэрык Шава падзякаваў беларускаму лідару за запрашэнне і сустрэчу. «Дазвольце мне перадаць самыя цёплыя пажаданні ад вашага брата прэзідэнта Зімбабвэ. Ён перадае вас пажаданні моцнага здароўя і перадае пажаданні далейшага развіцця паміж нашымі краінамі», — сказаў ён. Міністр падзякаваў ураду Беларусі і свайму беларускаму калегу за арганізацыю візіту, гасціннасць, праяўленую да членаў дэлегацыі. 

Пасол Зімбабвэ ў Беларусі будзе прызначаны ў найбліжэйшы час

Пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Фрэдэрык Шава сустрэўся з беларускімі журналістамі. Яны спыталі, як ідзе работа і якія перспектывы таго, каб Зімбабвэ стала своеасаблівым хабам, уваходным пунктам для гандлю Беларусі з краінамі Паўднёвай Афрыкі. Гэтае пытанне абмяркоўвалася на ўзроўні прэзідэнтаў дзвюх краін. І Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва паабяцаў сваё асабістае садзейнічанне, напрыклад, у развіцці супрацоўніцтва з Мазамбікам.

«Гэта была ініцыятыва Зімбабвэ, каб патэнцыял Беларусі, яе тэхналагічныя магчымасці былі прадстаўлены ў Зімбабвэ. Што да вытворчасці, мы можам вырабляць пэўную прадукцыю ў Зімбабвэ, выкарыстоўваючы беларускія тэхналогіі. Мы можам разам вырабляць новую прадукцыю, якая будзе выкарыстоўвацца як у Зімбабвэ, так і ў суседніх краінах. Калі мы прасунемся і будзем паспяховымі ў гэтай справе, Зімбабвэ насамрэч зможа стаць хабам для нашага рэгіёна па пастаўках прадукцыі сумеснай вытворчасці», — падкрэсліў Фрэдэрык Шава. Ён адзначыў, што паміж Зімбабвэ і Беларуссю склаліся выдатныя адносіны, дзякуючы чаму бакі развіваюць супрацоўніцтва ў розных сферах і вывучаюць новыя магчымасці для ўзаемадзеяння. «Вельмі інтэнсіўна развіваецца супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі. І Беларусь вельмі садзейнічае забеспячэнню харчовай бяспекі Зімбабвэ, пастаўляючы трактары і іншую сельскагаспадарчую тэхніку. Мы ў поўнай меры выкарыстоўваем гэту магчымасць. Спадзяёмся, што дзякуючы такім візітам, як гэты, мы зможам палепшыць, нарасціць нашу актыўнасць у сферы сельскай гаспадаркі», — сказаў міністр. 

Фрэдэрык Шава расказаў, што правёў прадуктыўныя перагаворы з міністрам замежных спраў Беларусі. Для дэлегацыі Зімбабвэ былі арганізаваны сустрэчы з іх беларускімі калегамі, якія працуюць у сферах сельскай гаспадаркі, грамадзянскай абароны, гандлю, прамысловай вытворчасці. Галоўнай падзеяй візіту стала адкрыццё ў Мінску пасольства Зімбабвэ «У Зімбабвэ ўжо ёсць пасольства Беларусі. На прынцыпах узаемнасці Зімбабвэ днямі таксама адкрыла сваё пасольства ў Мінску. Мы зараз вызначыліся з работамі па ўладкаванні памяшканняў, дзе размяшчаецца пасольства. І гэты працэс будзе завершаны настолькі хутка, наколькі гэта магчыма. Толькі пасля гэтага наш пасол будзе прызначаны. Гэта адбудзецца не ў аддаленай будучыні, а на працягу некалькіх наступных месяцаў», — сказаў Фрэдэрык Шава

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».