Вы тут

У Беларусі з 1 красавіка падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт


У Беларусі з 1 красавіка падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт, паведамляе БелТА.


Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» павысіць цэны на 30 капеек на цыгарэты «Магнат», «Магнат 7», «Мінск», «Мінск 7», «Мінск Superslims», «Мінск 5 Superslims», Minsk city MS, Minsk сapital MS, «Прэм’ер», «Прэм’ер 7», «Прэм’ер QS», «Прэм’ер MS», «Фэст», «Фэст 7», «Фэст Compact», «Фэст Compact 7», «Фэст Superslims», «Фэст Superslims 7», «Фэст MS», Vogue. На тую ж суму стануць даражэйшымі цыгарэты Dove, Queen, а таксама Credo, Credo MS, Minsk city, Minsk capital, Minsk city QS, Minsk capital QS, Matrix Blue.

Кошт цыгарэт NZ, Portal павышаецца на 30-35 капеек. На 20-30 капеек падаражэюць Pall Mall, на 30-40 капеек — Kent, на 40 капеек — Rothmans Blue.

«Тытунь-Інвест» на 25 капеек павышае цэны на некаторыя віды цыгарэт Mac, Kalipso, на 10-25 капеек — «Карона», на 15-20 капеек — «Форт», на 20-30 капеек — Pall Mall, на 20-40 капеек — Rothmans, на 10 капеек — Richmond, на 30-40 капеек — Kent, на 30 капеек — Vogue.

«Інтэр-Табака» павялічвае на 30-35 капеек кошт некаторых відаў цыгарэт Dove, на 25 капеек — Red Bor, на 15 капеек — RB Perliamutr.

Цэны на цыгарэты маркі Dunhill, якія ўвозяцца ў Беларусь кампаніяй «Беларусьгандаль», павысяцца на 30 капеек.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?