Вы тут

МАРГ: доля продажу айчыннай агародніны ў Беларусі склала амаль 70%


Доля продажу айчыннай агародніны ў Беларусі склала амаль 70 %. Пра гэта на прэс-канферэнцыі распавяла начальніца ўпраўлення гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Наталля Мельнікава, паведамляе БелТА.


Па словах Наталлі Мельнікавай, асноўнай агароднінай, у прыватнасці, баршчовым наборам, Беларусь забяспечвае сябе цалкам. Напрыклад, бульбы вырошчваецца ў 13 разоў больш, чым спажываецца, аднак забяспечанасць яблыкамі складае 74 %.

«Па выніках 2022 года доля продажу айчыннай агародніны ў нас склала практычна 70 %. Напрыклад, продаж айчыннай бульбы, капусты, морквы і буракоў складае больш за 80 %. Прыемна, што расце і доля продажу айчынных яблыкаў. За 2022 год прырост на 11 %», — распавяла начальнік упраўлення гандлю і грамадскага харчавання МАРГ.

Яна дадала, што патрэба стабілізацыйных фондаў разлічваецца зыходзячы са статыстычнай інфармацыі з улікам новых падыходаў.

«Статыстычная інфармацыя бярэцца за апошнія тры гады і ў адпаведнасці з гэтым вызначаецца патрэба на міжсезонны перыяд. Намі ўжо пачата работа па падрыхтоўцы разліку гэтай патрэбы на наступны міжсезонны перыяд 2023/2024 года. Мы яшчэ не можам сказаць, павялічыцца гэта патрэба ці знізіцца. Аднак з улікам таго, што мы дыферэнцавалі тэрміны захоўвання стабілізацыйных фондаў па капусце, цыбулі і яблыках, ёсць верагоднасць, што патрэба на наступны перыяд можа трохі змяніцца і зменшыцца да перыяду гэтага года», — адзначыла Наталля Мельнікава.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.