Мерапрыемства накіравана на захаванне ў студэнтаў памяці пра каштоўнасці Вялікай Перамогі, а таксама на выхаванне патрыятызму і павагі да подзвігу абаронцаў Айчыны. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты беларускіх універсітэтаў і ВНУ замежных краін.
Канкурсантам неабходна падрыхтаваць пяціхвілінны відэаролік на тэму Вялікай Айчыннай вайны і размясціць яго на відэахостынгу YouTube. Фармат і жанр работы можна абраць самастойна. Пры гэтым не дапускаецца запазычанне з сацыяльных сетак, выказванне агрэсіі, гвалту і г. д.
Конкурсныя работы будуць ацэньвацца па лагічнасці, моўнаму багаццю, эмацыйным успрыманні, крэатыўнасці і арыгінальнасці.
Заяўкі і відэаработы са спасылкай на YouTube дасылаюцца з 1 па 30 красавіка ўключна на электронны адрас: victoryday.bsu@gmail.com.
Падвядзенне вынікаў адбудзецца 4 мая. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі. Таксама іх работы размесцяць на афіцыйным сайце конкурса, на сайце філалагічнага факультэта БДУ і ў беларускіх СМІ.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць кафедра англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ і пярвічная арганізацыя РГА «Белая Русь» БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: БелТА
Сельская гаспадарка — прыярытэтны кірунак сярод галін эканомікі.
А ў сельсавет звярнуцца не спрабавалі?