Вы тут

Сенатары — у працоўных калектывах


Сенатары — у працоўных калектывах


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў у рамках адзінага дня інфармавання наведаў ААТ «БМЗ — кіруючая кампанія холдынга «БМК» і сустрэўся з актывам працоўнага калектыву. Парламентарый выступіў па тэме «80 гадоў трагедыі ў Хатыні. Вынікі расследавання генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Акрамя таго, сенатар азнаёміў супрацоўнікаў прадпрыемства з вынікамі заканадаўчай дзейнасці Савета Рэспублікі ў 2022 годзе. Асобнай тэмай гутаркі стала геапалітычная сітуацыя ў свеце і яе ўплыў на Рэспубліку Беларусь. На сустрэчы з кіраўніцтвам завода былі абмеркаваны праблемныя пытанні і далейшыя перспектывы развіцця прадпрыемства. Парламентарый азнаёміўся з вытворчым працэсам, вынікамі фінансава-гаспадарчай і экспартнай дзейнасці завода, пагутарыў з працоўнымі на месцах. Асаблівая ўвага была ўдзелена ўмовам працы, своечасовасці выплаты заработнай платы, пытанням сацыяльнага развіцця холдынга. У гутарцы з журналістамі Сяргей Рачкоў падкрэсліў, што БМЗ — адно з найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў у краіне. Па яго словах, дзякуючы стараннай працы рабочых завода, іх высокаму прафесійнаму ўзроўню, укараненню перадавых тэхналогій прадукцыя прадпрыемства добра вядомая не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.

• З працоўным калектывам сустрэўся і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы. Сенатар наведаў ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», які знаходзіцца ў г. п. Гарадзея, што ў Нясвіжскім раёне. Гарадзейскі цукровы камбінат з'яўляецца адным з сучасных шматпрофільных прадпрыемстваў, накіраваных на выпуск прадукцыі высокай якасці. «Стратэгічнае значэнне цукровай галіны для эканомікі Беларусі шматразова ў сваіх выступленнях падкрэсліваў кіраўнік дзяржавы, — звярнуў увагу Міхаіл Русы. — Яе развіццё цяпер ажыццяўляецца на аснове комплекснай сярэднетэрміновай стратэгіі, зацверджанай урадам краіны. Гэта вельмі перспектыўная сфера дзейнасці для нацыянальнай эканомікі. Агульны аб'ём вытворчасці цукровых буракоў нарасцілі з 1,3 млн да 5 млн тон. Пастаянная наяўнасць айчыннага прадукту на паліцах па прымальнай для насельніцтва цане з'яўляецца своеасаблівым індыкатарам стабільнасці харчовага рынку. Акрамя таго, улічваючы, што цукру ў краіне вырабляецца дастаткова, галіна валодае значным экспартным патэнцыялам». Азнаёміўшыся з работай прадпрыемства, сенатар адзначыў высокую эфектыўнасць вытворчасці, абмеркаваў перспектывы далейшай дзейнасці. Падчас дыялогу з працоўнымі ўзнімаліся розныя тэмы: ад цэнавай палітыкі ў нашай дзяржаве да няпростай знешнепалітычнай сітуацыі.

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, генеральны дырэктар дзяржаўнай установы «Гомельаблпрам» Аляксей Нявераў прыняў удзел у апаратнай нарадзе Гомельскага аблвыканкама.

На парадку дня — своечасовая выплата заработнай платы арганізацыямі вобласці, кантроль сістэмы рэгулявання цэн, разгортванне пасяўной кампаніі і ход веснавых палявых работ, рэалізацыя металалому і спісанай тэхнікі сельгаспрадпрыемствамі, шэраг іншых пытанняў.

«Каб правесці сяўбу і іншыя сезонныя работы ў аптымальныя тэрміны, многім гаспадаркам неабходна падцягваць арганізацыйныя моманты і ўмацоўваць дысцыпліну. Часцяком кадравых, тэхнічных, матэрыяльных рэсурсаў хапае, а ў тэрміны ўкласціся не могуць, наракаюць на надвор'е. Праверкі ж паказваюць, як, напрыклад, у Рагачоўскім раёне, што сельгастэхніка ў 10.00 яшчэ стаіць на мехдвары, хаця даўно павінна быць у полі. Ад правільнай арганізацыі работ залежыць сапраўды шмат», — зазначыў сенатар.

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.