Вы тут

Дзеянне падатковых прэферэнцый у крыптасферы падоўжана да 1 студзеня 2025 года


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 сакавіка падпісаў указ № 80 «Аб асобных пытаннях падаткаабкладання», якім прадаўжаецца да 1 студзеня 2025 года дзеянне падатковых прэферэнцый у крыптасферы, прадугледжаных дэкрэтам ад 21 снежня 2017 года № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Указам таксама прадугледжана распрацоўка да 1 ліпеня 2024 года канцэпцыі далейшага развіцця сферы лічбавых знакаў у Беларусі.

Як паведамлялася, дэкрэтам № 8 устанаўлівалася, што дзейнасць па майнингу, набыцці, адчужэнню токенаў, якая ажыццяўляецца фізічнымі асобамі, не з’яўляецца прадпрымальніцкай дзейнасцю, а токены не падлягаюць дэклараванню.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.