Вы тут

Знайсці адэкватныя адказы выклікам часу


Акцэнт на гэтым зрабіла старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына ЗЯНКЕВІЧ на сесіі аблсавета.


«На гэтым этапе свет перажывае глабальныя перамены ва ўсіх сферах. Адносіны паміж краінамі, народамі, паміж грамадзянамі ўнутры краіны падвяргаюцца выклікам. І наша задача як дэпутатаў, якія прадстаўляюць інтарэсы ўсяго насельніцтва, — знайсці адэкватныя адказы гэтым выклікам», — падкрэсліла Кацярына Зянкевіч.

Кіраўнік дэпутацкага корпуса рэгіёна звярнула ўвагу: наша краіна заўсёды з'яўлялася донарам рэгіянальнай бяспекі. «Беларусь паслядоўна праводзіць міралюбівую знешнюю палітыку. Мы ведаем цану міру як ніхто іншы. Кожны трэці беларус загінуў у гады Другой сусветнай вайны. Для нас словы «мірнае жыццё» — не пусты гук», — акцэнтавала ўвагу старшыня абласнога Савета дэпутатаў.

Яна нагадала: Беларусь — краіна з сацыяльна арыентаванай эканомікай. «І гэта з'яўляецца самым надзейным гарантам справядлівасці, абароны ўсіх катэгорый грамадзян, у тым ліку найбольш уразлівых груп насельніцтва», — адзначыла Кацярына Зянкевіч.

Паводле яе слоў, Гомельская вобласць выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы, у рэгіёне шмат станоўчых момантаў. «Але разам з тым хачу засяродзіць увагу на тых акцэнтах, дзе мы, дэпутацкі корпус, не да канца выкарыстоўваем рэзервы. У прыватнасці, гэта датычыцца работы з грамадзянамі. Сёння неабходна прадоўжыць правядзенне сістэмнага аналізу зваротаў, асабліва тых, якія ўзнімаюць сацыяльную тэматыку. «Неабходна павысіць якасць інфармацыйна-тлумачальнай работы, забяспечыць асаблівы кантроль за выкананнем рашэнняў, прынятых па выніках разгляду зваротаў. Таксама мы павінны прыкласці максімум намаганняў да ўключэння ўсіх катэгорый грамадзян, прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці ў вырашэнне пытанняў жыццезабеспячэння», — дапоўніла спіс задач старшыня аблсавета.

БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.