Вы тут

Сустрэча з літаратурнай памяццю


Размова ішла пра літаратурную, гістарычную памяць. Алесь Мікалаевіч — ураджэнец вёскі Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна. І большасць яго гісторыка-публіцыстычных, краязнаўчых кніг прысвечана якраз Пухавіччыне, Мар’інай Горцы, роднай вёсцы і блізкім яе ваколіцам. Перш-наперш пісьменнік расказаў пра працу над такімі сваімі кнігамі, як «Літаратурная карта Пухаўшчыны», «І марам волю дам», «Пухавіччына: Літаратурнае гняздо Беларусі», «Ігуменскі павет», «За Цітаўкаю — Слабада». 


Дарэчы, і сама гісторыя аграрна-тэхнічнага каледжа цесным чынам звязана з беларускім прыгожым пісьменствам. У розныя дзесяцігоддзі выкладчыкамі гэтай навучальнай установы працавалі драматург Васіль ГАРБАЦЭВІЧ, паэт-сатырык Захар БІРАЛА, літаратуразнаўца Якуб УСІКАЎ, мемуарыст, літаратуразнавец Хведар ІМШЭНІК, у каледжы ці па-ранейшаму тэхнікуме вучыліся паэты, празаікі Ганна НОВІК, Уладзімір ГЛУШАКОЎ, Андрэй ПРОХАРЧЫК. Пра гэта таксама расказваў госць будучым аграномам, механікам, электрыкам. 

У Мар’інагорскім агратэхнічным каледжы выбудавана стройная сістэма літаратурнага выхавання як часткі фарміравання патрыятычных, грамадзянскіх памкненняў навучэнцаў. Таму з асаблівай цікаўнасцю юнакі і дзяўчаты слухалі на сустрэчы расповяды пра партызанскага паэта Усевалада САБЛІНА, які выдаў вершаваны зборнік «Мсціўцы» на акупіраванай фашыстамі Рудзеншчыне, пра пісьменнікаў з баявой франтавой ці партызанскай біяграфіяй — Алеся БАЧЫЛУ, Макара ПАСЛЯДОВІЧА, Пятра РУНЦА, якія выпеставаны ў пухавіцкіх паселішчах. Варта заўважыць і тое, што пісьменнікі — частыя госці ў Мар’інагорскім агратэхнічным каледжы. У апошні час перад навучэнцамі і выкладчыкамі выступілі і пазнаёмілі іх са сваімі новымі кнігамі лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі празаік, паэт, перакладчык Алесь БАДАК, галоўны рэдактар часопіса «Полымя» паэт і перакладчык Віктар ШНІП, іншыя сучасныя мастакі слова. 

— Навучэнцы цікавяцца мастацкай літаратурай, — расказвае выкладчыца каледжа Алена СВІРЫДАВА, — ведаюць, якія ў краіне выдаюцца літаратурна-мастацкія перыядычныя выданні, наведваюць і наш раённы краязнаўчы музей, і Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Перакананая, што і чалавеку, які, здавалася б, непасрэдна не звязаны з гуманітарнай сферай, патрэбна добрае знаёмства з мастацкай літаратурай, добрай мастацкай кнігай. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.