Вы тут

Інфармацыйныя ўрокі да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі пройдуць у школах 3-7 красавіка


У беларускіх школах з 3 па 7 красавіка пройдуць інфармацыйныя ўрокі да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны адукацыйны партал.


Адзіныя ўрокі пройдуць ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі для вучняў 1-11-х класаў. Матэрыялы для арганізацыі і правядзення адзінага ўрока, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, — прыкладныя планы-канспекты ўрокаў для 1-4-х, 5-9-х і 10-11-х класаў — размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / арганізацыя выхавання».

Мэтавай устаноўкай адзінага ўрока для 1-4-х класаў пазначана фарміраванне ў вучняў уяўленняў аб Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі, створанай на аснове культурна-гістарычных сувязяў, а таксама ўсведамленне дзецьмі каштоўнасці дружбы паміж двума народамі. Педагогам прапануецца з дапамогай гульні, касцюміраваных эпізодаў, працы з картай, а таксама вершаў і прыказак расказаць дзецям пра асаблівасці дзвюх краін і іх узаемаадносінах. Дзеці пагавораць аб сімвалах дзвюх дзяржаў, мовах, святах, закранута будзе і тэма Вялікай Айчыннай вайны.

Урок у старшакласнікаў павінен спрыяць фарміраванню ў вучняў уяўлення аб гістарычных і культурных сувязях Беларусі і Расіі, гісторыі Саюзнай дзяржавы, будзе выхоўваць павагу да традыцый двух народаў. Падлеткам раскажуць аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў розных сферах дзейнасці, эканоміцы дзвюх краін, адзінай адукацыйнай прасторы, маладзёжных праектах і многім іншым.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.