Вы тут

БЕЛАЗ у 2022 годзе адгрузіў у Расію прадукцыі на больш як $800 млн


Беларускі аўтамабільны завод у 2022 годзе адгрузіў у Расію прадукцыі на суму больш як $800 млн. Пра гэта ў YouTube-праекце БелТА «Па факце: рашэнні Першага» расказаў  намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгавай і экспартнай палітыцы ААТ «БЕЛАЗ» Васіль Шостак.


«Нягледзячы на значныя ўзрушэнні, мы вельмі паспяхова скончылі 2022 год. Толькі ў Расійскую Федэрацыю адгружана прадукцыі на суму звыш $800 млн. Гэта 866 кар’ерных самазвалаў рознага класа грузападымальнасці, спецтэхніка, машыны для падземных работ», — адзначыў Васіль Шостак.

Паводле яго слоў, 2022 год для БЕЛАЗа аказаўся адным з самых паспяховых у гісторыі па аб’ёмах адгрузкі тэхнікі на расійскі рынак у грашовым выражэнні. У цэлым жа агульная сума рэалізацыі прадукцыі і зусім перавысіла $1 млрд.

«Першы квартал гэтага года мы таксама пачалі дастаткова добра, упэўнена. Па цяперашнім партфелі заказаў мяркуем, што нам удасца ў 2023 годзе перасягнуць вынікі 2022-га», — заявіў намеснік генеральнага дырэктара.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.