Вы тут

Пасол Беларусі абмеркаваў з лідарам ЛДПР беларуска-расійскія адносіны і паглыбленне інтэграцыі


Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой 29 сакавіка сустрэўся з лідарам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі, старшынёй Камітэта Дзярждумы РФ па міжнародных справах Леанідам Слуцкім, паведамілі БелТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.


Фота пасольства Беларусі ў Расіі

«Бакі абмеркавалі пытанні развіцця беларуска-расійскіх адносін і паглыблення міждзяржаўных інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама развіцця ўзаемадзеяння з дружалюбнымі краінамі на двухбаковай і шматбаковай аснове, у тым ліку на пляцоўках маючых адбыцца ў Расіі мерапрыемстваў міжнароднага характару», — расказалі ў прэс-службе.

Дзмітрый Крутой канстатаваў, што ў апошнія два гады інтэнсіўнасць двухбаковых кантактаў павялічылася. Ён зрабіў асаблівы акцэнт на ролі парламентарыяў у заканадаўчым забеспячэнні асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады і 28 саюзных праграм. Пасол вылучыў важную ролю супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі дзвюх краін ва ўмацаванні шматпланавых беларуска-расійскіх сувязей.

«Леанід Слуцкі адзначыў, што ўзаемадзеянне паміж беларускімі і расійскімі парламентарыямі ў рамках Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі з кожным годам набірае абароты, становіцца больш цесным і моцным у кожнай камісіі сходу. Ён абазначыў, што Беларусь і Расію звязваюць дзясяткі інфраструктурных праектаў, якія маюць вялікае значэнне для нацыянальных эканомік, і выказаў удзячнасць беларускаму боку за прадастаўленне магчымасці правядзення некалькіх раўндаў расійска-ўкраінскіх перагавораў у 2022 годзе», — адзначылі ў дыпмісіі.

«Бакі дамовіліся пра развіццё рабочых кантактаў паміж беларускай замежустановай і фракцыяй ЛДПР у Дзяржаўнай думе», — дадалі ў пасольстве.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».