Міжнародны фестываль мастацтваў, які на працягу трох дзесяцігоддзяў з’яўляецца візітнай карткай Беларусі, па праву носіць статус унікальнага, бо ні адзін іншы вядомы фестываль пакуль не дасягнуў такіх маштабаў і не мае аналагаў па шматжанравасці.
Упершыню Міжнародная тэатральная лабараторыя прайшла ў межах «Славянскага базару» у мінулым годзе і адразу знайшла пазітыўны водгук ва ўдзельнікаў і гасцей горада на Дзвіне. Арганізатарамі праекта выступілі дырэкцыя фестывалю, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа і Расійскі інстытут тэатральнага мастацтва (ГІТІС). На творчай пляцоўцы на працягу тыдня каля 30 лепшых беларускіх і расійскіх студэнтаў каледжаў мастацтваў і маладыя коласаўскія акцёры пад кіраўніцтвам выкладчыкаў ГІТІСа удзельнічалі ў майстар-класах і рыхтавалі эцюды па п’есе Чэхава «Тры сястры».
«У гэтым годзе тэатральная праграма будзе базіравацца на адукацыйным кластары тэатральнай лабараторыі, — распавёў дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў „Славянскі базар у Віцебску“ Глеб Лапіцкі. — Сёлета таксама супрацоўнічаем з ГІТІСАМ, майстрам выступіць прафесар Аляксандр Бармак. Калі ў мінулым годзе ўдзельнікі рабілі драматычны разбор расійскай п’есы, то сёлета для работы будзе ўзятая адна з беларускіх п’ес». Якую канкрэтна п’есу абяруць для вывучэння, пакуль невядома, але жыхары і госці горада змогуць убачыць студэнцкае майстэрства падчас адкрытага паказу па выніках работы лабараторыі.
Фестываль мастацтваў — гэта вірлівы шматжанравы карагод падзей на працягу цэлага тыдня. Сёлетняя тэатральная праграма мае “музычны” ухіл: яе адкрые Маскоўскі музычна-драматычны тэатр «Рамэн» са спектаклем «Мы — цыгане», трупа «ТрыТфармаТ» пакажа «Вішнёвы SAD», Маладзёжны тэатр эстрады запросіць на душэўную пастаноўку «Гур’янаў». Вянчае тэатральную праграму музычная рок-опера «Граф Монтэ-Крыста» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.
На базе Віцебскай абласной філармоніі будзе рэалізаваны праект «Вакальная лабараторыя», ідэйным натхняльнікам якога стала народная артыстка СССР Тамара Ільінічна Сіняўская. Адукацыйныя і творчыя сустрэчы тут пройдуць не толькі для вакалістаў, але і для канцэртмайстраў. Адначасова на пляцоўцы філармоніі выступяць гітарнае трыа з Барселоны, а таксама Алена Пятроўская ў суправаджэнні магілёўскага аркестра.
Аляксандра ГВОЗДЗЕВА
Кропка адліку гісторыі беларускага гандбола — 1950-я гады.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.