Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі прыняў да ведама заяву выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта ад 28 сакавіка і разглядае яе як спробу выправіць дыскрымінацыйнае рашэнне мінулага года, паведамілі ў прэс-службе НАК.
Там адзначылі імкненне кіраўніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэта знайсці выхад з сітуацыі, якая склалася. «Разам з тым мы выказваем нязгоду з прадстаўленымі рэкамендацыямі МАК аб удзеле беларускіх і расійскіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах. Неабгрунтаваныя абмежаванні ў частцы забароны на выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі, выступленні ў камандных спаборніцтвах, прыналежнасці да сілавых ведамстваў носяць адкрыта дыскрымінацыйны характар», — падкрэслілі ў НАК.
Нацыянальны алімпійскі камітэт мае намер пры прыняцці рашэнняў кіравацца ў першую чаргу інтарэсамі спартсменаў. Асаблівую ўвагу плануецца надаць умовам удзелу беларусаў у міжнародных спаборніцтвах, якія будуць прапанаваныя міжнароднымі федэрацыямі.
«Хочам падкрэсліць, што НАК Беларусі не дапусціць зняважлівага стаўлення да сваіх спартсменаў, якія заўсёды з гонарам і годнасцю прадстаўлялі нашу краіну на сусветнай арэне і ўнеслі значны ўклад у гісторыю алімпійскага руху», — дадалі ў камітэце і падкрэслілі, што зацікаўлены ў тым, каб складаны перыяд у сусветным спорце хутчэй завяршыўся.
НАК Беларусі заклікаў Міжнародны алімпійскі камітэт, міжнародныя спартыўныя арганізацыі, Нацыянальныя алімпійскія камітэты «цалкам прытрымлівацца алімпійскіх прынцыпаў, аб’ядноўваць, а не раз’ядноўваць атлетаў усяго свету».
Прэв’ю: НАК
Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.