Вы тут

Петрышэнка: у Беларусі забяспечваецца ўсебаковае развіццё падрастаючага пакалення


У Беларусі створаны ўсе ўмовы для паўнавартаснага і гарманічнага развіцця чалавека. Такое меркаванне журналістам выказаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка падчас наведвання ўстаноў сацыяльнай сферы ў Любанскім раёне, перадае БелТА.


Сёння ў Любанскім райвыканкаме праходзіў прыём грамадзян намеснікам прэм’ер-міністра. Да Ігара Петрышэнкі звярнуліся з пытаннямі, звязанымі з добраўпарадкаваннем тэрыторыі, працай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, вылічэннем стажу дзяржслужбы. Як адзначыў Ігар Петрышэнка, прыём грамадзян — гэта ключавы функцыянал, які дапамагае ўладзе слухаць і чуць людзей.

Пасля правядзення прыёму грамадзян намеснік прэм’ер-міністра наведаў сярэднюю школу № 3 Любані, дзе азнаёміўся з рознымі напрамкамі работы ўстановы адукацыі. Навучэнцы распавялі Ігару Петрышэнку аб дзейнасці патрыятычнага клуба ў гістарычным музеі воінаў-інтэрнацыяналістаў «Памяць». Акрамя таго, намеснік прэм’ер-міністра азнаёміўся з дзейнасцю клуба «Юны журналіст» у музеі «Любаншчына літаратурная». Намеснік прэм’ер-міністра таксама наведаў дзіцячы сад № 1 і Любанскі дзяржаўны каледж.

Ігар Петрышэнка звярнуў увагу на важнасць адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў, аказанне якаснай і своечасовай медыцынскай дапамогі. «З гэтымі пытаннямі ў паўсядзённым жыцці сутыкаецца кожны грамадзянін, у тым ліку ў раённым цэнтры альбо ў сельскай мясцовасці. Супала так, што цяпер у дзяцей канікулярны перыяд. Але школа ўсё роўна працуе: рабяты займаюцца ў розных гуртках, рыхтуюцца да цэнтралізаванага экзамену, які яны ўпершыню будуць здаваць сёлета. Рыхтуюцца не толькі выпускнікі, але і навучэнцы дзявятых класаў, якія таксама будуць здаваць пэўныя адкарэктаваныя выніковыя экзамены. Мы пагаварылі з рабятамі, даведаліся, як яны ставяцца да навін, якія былі ўведзеныя ў адукацыйны працэс», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Як адзначыў намеснік прэм’ер-міністра, у гэтай навучальнай установе праходзіла рэпетыцыйнае тэсціраванне цэнтралізаванага экзамену. «Усё прайшло паспяхова, хоць у педагогаў і было невялікае хваляванне, асабліва ў першы раз. Мы спадзяёмся, што ў рабят не будзе хвалявання, і яны годна прадэманструюць свае высокія веды ў рэальнай абстаноўцы», — лічыць намеснік прэм’ер-міністра.

Не менш важным з’яўляецца пытанне ўдасканалення школьнага харчавання, перакананы Ігар Петрышэнка: «Гэта школа пакуль не ўключана ў пілотны праект. Але тут таксама выказалі гатоўнасць далучыцца да яго, і матэрыяльная база, якая ёсць у школе, дазваляе рэалізаваць новаўвядзенні, звязаныя з якасным паляпшэннем школьнага харчавання».

Намеснік прэм’ер-міністра таксама спыніўся на пытанні ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі. «У школе арганізаваны музей, а сама школа носіць імя Генадзя Сячко, які загінуў, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. Вельмі прыемна, што рабяты шануюць памяць свайго героя і падтрымліваюць усіх жыхароў Любанскага раёна, якія з гонарам выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. Пра гэта трэба казаць і памятаць, а падрастаючае пакаленне трэба выхоўваць на такіх прыкладах. У гэтай навучальнай установе таксама існуюць добрыя спартыўныя традыцыі. Думаю, у будучыні з вучняў гэтай школы атрымаецца годная змена нашым спартсменам. Мы ўсебакова рыхтуем і фарміруем нашых рабят, наша маладое пакаленне да годнага будучага жыцця. І ў краіне створаны і ўдасканальваюцца ўсе ўмовы, якія неабходныя для паўнавартаснага і гарманічнага развіцця чалавека», — сказаў на заканчэнне Ігар Петрышэнка.

Акрамя ўстаноў адукацыі намеснік прэм’ер-міністра таксама наведаў Любанскую цэнтральную раённую бальніцу, дзе азнаёміўся з умовамі працы ўрачоў і знаходжання пацыентаў.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».