У чацвер, 30 сакавіка, з 8.00 да 22.00 у Мінску для аператыўнага аднаўлення пашкоджанага ўчастка цепламагістралі частка жылых дамоў, адміністрацыйных будынкаў і адукацыйных устаноў застанецца без гарачай вады і ацяплення, паведамілі ў «Мінскэнерга».
Пашкоджанне цеплавой магістралі № 52, якая пралягае ўздоўж пр. Газеты «Звязда», было выяўлена персаналам раёна цеплавых сетак № 7 філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга». На месцы вядуцца раскопкі.
На прадпрыемстве адзначылі, што вымушанае адключэнне гарачай вады і ацяплення ў спажыўцоў ГП «Мінсккамунцепласеткі» і філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга» Маскоўскага раёна адбудзецца 30 сакавіка з 8.00 да 22.00. У іх лік увайшлі 94 жылыя дамы ў квартале пр. Любімава і Газеты «Звязда», а таксама вул. Бялецкага і Рафіева, 11 дашкольных устаноў адукацыі, дзіцячы дом, 7 школ і 26 адміністрацыйных будынкаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.