Вы тут

Электронны кірмаш вакансій для людзей з абмежаванымі магчымасцямі пройдзе 30 сакавіка


Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама 30 сакавіка з 10.00 да 12.00 праводзіць электронны кірмаш вакансій для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Ён пройдзе на сайце, паведамляе «Мінск-Навіны».


Жадаючыя змогуць у рэжыме рэальнага часу азнаёміцца з прапанаванымі вакансіямі, умовамі працы, а таксама задаць пытанні, накіраваць рэзюмэ, атрымаць электронную кансультацыю і запрашэнне на сумоўе.

Будзе прапанавана каля 80 свабодных працоўных месцаў. Іх прадставяць УП «Светапрыбор» ГА «БелТІЗ», ДУ «Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей інвалідаў», ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ», ТАА «Радужніца», РУП «Белсаюздрук», ДУ «Псіханеўралагічны інтэрнат для састарэлых і інвалідаў № 2 г. Мінска» і інш.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

У нас была адна мэта — перамагаць. Гандбольную гісторыю краіны пісалі гераічныя людзі

У нас была адна мэта — перамагаць. Гандбольную гісторыю краіны пісалі гераічныя людзі

Кропка адліку гісторыі беларускага гандбола — 1950-я гады.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.