Вы тут

Каля 120 удзельнікаў збярэ прабег «Памяць» у Брэсце


У Брэсце 1 красавіка адбудзецца лёгкаатлетычны прабег «Памяць». Ён прысвечаны воінам — жыхарам Брэста, якія загінулі ў Афганістане, паведаміла БелТА начальнік аддзела спорту і турызму Брэсцкага гарвыканкама Алеся Округ.


Такі прабег у горадзе над Бугам арганізуюць традыцыйна, сёлета ён пройдзе ў 32-ы раз. «Праводзім яго ў канцы сакавіка — пачатку красавіка. Запрашаем далучыцца воінаў-афганцаў, а таксама аматараў бегу з усёй Беларусі. Гэтым разам чакаем каля 120 удзельнікаў. Трасу падрыхтавалі ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў», — распавяла Алеся Округ.

Першымі на старт у 14.00 выйдуць менавіта воіны-інтэрнацыяналісты. Ім прапанавалі прабегчы невялікую дыстанцыю — да 1 тыс. м — у знак памяці аб загінуўшых у Афганістане таварышах. «Кожны год яны стартуюць адначасова і фінішуюць таксама разам. Для іх гэта сімвалічны прабег», — звярнула ўвагу начальнік аддзела спорту і турызму.

У 14.15 на дыстанцыю ў 2 тыс. м выйдуць вайскоўцы. Самы масавы забег будзе на 10 тыс. м. ён пачнецца ў 14.30. У ім прымуць удзел мужчыны і жанчыны ў шасці ўзроставых катэгорыях: да 20 гадоў, 20-29, 30-39, 40-59, 60-65, 65 гадоў і старэй. Ім трэба будзе прабегчы чатыры круга па 2,5 км.

Пераможцы і прызёры будуць заахвочаны. Акрамя спартыўнай праграмы арганізатары не пакінулі без увагі мемарыяльную частку. Прысутныя ўшануюць памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, ускладуць кветкі да памятнага знаку ў аднайменным парку.

У Брэсце сёлета рыхтуюцца прыняць два прывабныя мерапрыемствы для аматараў бегу. Абласны цэнтр у ліпені чакае прыняць гонку з перашкодамі Bison Rece. У верасні ў горадзе плануюць правесці Брэсцкі паўмарафон.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.