Выставачны праект да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі адкрыецца 31 сакавіка ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П. В. Масленікава, паведамляе БелТА са спасылкай на ўстанову культуры.
«Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі — важная дата ў жыцці Саюзнай дзяржавы, — адзначылі ў музеі. — Менавіта да гэтай знамянальнай падзеі прымеркавана адкрыццё выставачнага праекта. Экспазіцыя прадставіць увасабленне адзінства двух брацкіх народаў праз выяўленчае мастацтва і пазнаёміць гледачоў з творамі, якія наглядна дэманструюць працэс захавання гістарычнай памяці і цывілізацыйнай самабытнасці».
У экспазіцыі будуць прадстаўлены работы беларускіх і расійскіх аўтараў, пераважна гэта цёплыя і душэўныя нацюрморты. Цэнтральнай карцінай стане палатно пад назвай «Свята» пэндзля майстра Вячаслава Ражкова.
«Мастакі ўважліва вывучалі багатую спадчыну народнага мастацтва, спрабуючы знайсці яго карані, зразумець яго законы і, прапусціўшы праз сябе, беражліва трансляваць сваю інтэрпрэтацыю гледачам. „Нацюрморт з васількамі“ Валянціны Свентахоўскай, нацюрморты „Хлеб“ і „Родная зямля“ пэндзля Мікалая Ліханенкі, кампазіцыя „Свята“ Вячаслава Ражкова — наглядныя таму прыклады», — распавялі ў музеі.
На выставе будуць прадстаўлены 10 жывапісных і 2 графічныя работы з фондавай калекцыі музея.
Прэв’ю: БелТА
Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.