Вы тут

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў праехала разам з аўтакрамай па малых вёсках Пінскага раёна


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Валянціня Бегеба накіравалася ў малыя населеныя пункты Пінскага раёна, каб на месцы ацаніцьць работу па гандлёвым абслугоўванні выбаршчыкаў. Адрасы наведванняў былі выбраны невыпадкова. У канцы мінулага года на прамую лінію да дэпутата не раз звярталіся вяскоўцы са скаргамі на аўтакрамы. 


Валянціна Бегеба з пакупніцай аўтакрамы

Людзі наракалі на асартымент, вечна ў продажы не было то аднаго, то другога тавару, здаралася, крама наогул не прыязджала ў вёску па графіку. Вяскоўцы апісвалі амаль тыповую карціну: у першых населеных пунктах па ходу руху аўтамагазіна яшчэ збольшага захоўваецца асартыментны пералік, а як даедзе да апошняй вёскі, пазначанай у пуцявым лісце, то хоць і не ідзі да той аўтакрамы. Прадавец толькі рукамі разводзіць: скупілі, не засталося, будзе ў наступны раз. 

Парламентарый не раз абмяркоўвала гэту праблему з кіраўнікамі гандлёвых арганізацый, з кіраўніцтвам раёна. Апошнім часам многае памянялася. Адбылася рэарганізацыя райспажыўтаварыства, і разам з тым памянялася падпарадкаванасць аўтакрам — яны перайшлі пад крыло Пінскай міжраённай гандлёвай базы. Пайшлі сігналы ад людзей, што сітуацыя выпраўляецца, абслугоўванне стала на парадак лепшым. Але ж дэпутат рашыла ўбачыць усё на свае вочы, і у адзін з дзён адправілася па вёсках услед за аўтакрамай. Сваімі ўражаннямі Валянціна Бегеба падзялілася з нашым карэспандэнтам. 

— Мы наведалі некалькі населеных пунктаў разам з дырэктарам Пінскай міжрайбазы Вольгай Ількавец — гаворыць Валянціна Канстанцінаўна. — У першай вёсцы Паўлінава да машыны выйшла толькі тры чалавекі, у наступнай вёсцы Круглае прыйшла адна жанчына. Вёскі сапраўды малыя, на зіму застаюцца лічаныя людзі. Але ж усе пакупнікі ў адзін голас выказвалі задаволенасць работай магазіна на колах. Асартымент прыстойны, ёсць літаральна ўсё, што можна ўбачыць на паліцах звычайных крам. Ды мы і самі ў гэтым упэўніліся. Многія тавары прадстаўлены не ў адзіным найменні, а ў некалькіх, гэта значыць, пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў. 

Жанчыны расказвалі, што мясныя і каўбасныя вырабы таксама прывозяць у асартыменце. Дзейнічае і такая форма, як папярэдняя замова. Скажам, адной пакупніцы на дзень нараджэння быў патрэбны торт, загадзя замовіла, яго ў наступны раз прывезлі.

І яшчэ што парадавала — працягвае Валянціна Бегеба — дык гэта адносіны да працы людзей. Сама бачыла, якая ўважлівая прадавец Ірына Карпеня, як вадзіцель Сяргей Кавалік падхопліваў цяжкія торбы з цукрам і падносіў да хаты пажылой бабулі. Пакупнікі адзначалі, што ў некаторых вёсках крама становіцца два, а то і тры разы, каб людзям было бліжэй хадзіць. Напрыклад, у Круглым галоўная вуліца працяглая, з аднаго ў другі канец далёка, вось і спыняецца магазін на колах у адным і ў другім канцы. 

Як станоўчы факт, вяскоўцы адзначалі таксама, што ў аўтакраме паявілася група прамысловых таварў, самае неабходнае ў побыце: мыйныя сродкі, туалетныя прыналежнасці, іншую патрэбную драбязу — можна набыць тут. 

Дэпутат гаварыла, што пры такіх паездках заўсёды заводзіць гаворку пра вяскоўцаў наогул, асабліва цікавілася медыцынскім абслугоўваннем жыхароў аддаленых вёсак. Ніхто не скардзіўся, работа арганізавана належным чынам. У Паўлінаве расказвалі, што фельчар з суседніх Забараўцаў прыязджае па званку, калі трэба, хуткая дапамога з Лагішына прыбывае аператыўна. 

Зазірнула дэпутат і ў гарадскі пасёлак Лагішын. Тутэйшы магазін «ProЗапас» не расчараваў. Праманіторылі больш за 60 найменняў тавараў, каб упэўніцца, што цэны засталіся такія, якімі былі ў лютым, гэта датычыць 90 працэнтаў тавараў. Крыху выраслі цэны на малочную прадукцыю, бо іх узняў вытворца, гандлёвыя надбаўкі засталіся ранейшымі. А вось яйкі і рыба нават патаннелі. Напрыклад, на пастаўку яек магазін напрамую дамовіўся з мясцовай птушкафабрыкай, таму і ўдалося знізіць кошт. 

Вольга Ількавец, дырэктар Пінскай міжраённай гандлёвай базы:

—У Пінскім раёне 11 тысяч жыхаоў у 118 населеных пунктах абслугоўваюць аўтакрамы. Больш за чатыры тысячы кіламетраў праязджаюць за тыдзень шэсць аўтамагазінаў, каб даставіць людзям прадукты і іншыя неабходныя тавары. Працуем дакладна па графіку, па магчымасці ўлічваем пажаданні, дастаўляем асобныя тавары па заяўках. 

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота з тэлеграм-канала Пінскага райвыканкама 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.