БДУІР заняў першае месца на расійска-беларускім форуме студэнцкіх СМІ «Індустрыя медыя». Форум прайшоў у Пскове. У ім узялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў маладзёжных універсітэцкіх медыя з 20 расійскіх і беларускіх ВНУ.
БДУІР на форуме прадставілі начальнік прэс-службы ўніверсітэта Раман Роль і студэнты з каманды Маладзёжнага тэлебачання Аляксей Прохарчык, Дзмітрый Валасюк, Ганна Ларчанка, Ірына Шыкалава і Ларыса Лашкевіч.
У рамках медыяфоруму былі праведзены стратэгічныя сесіі, прысвечаныя рэалізацыі сумесных адукацыйных і інфармацыйных праектаў. На іх ВНУ абмяняліся найлепшымі практыкамі ў сферы медыя.
Начальнік прэс-службы БДУІР Раман Роль прадставіў на форуме праграму супрацоўніцтва ўніверсітэта і Беларускай праваслаўнай царквы ў dіgіtal-сферы.
Для студэнтаў былі праведзены круглыя сталы і майстар-класы, а таксама экскурсіі па знакавых гістарычных мясцінах на Пскоўшчыне. Асноўнай задачай каманд на працягу трох дзён была распрацоўка суполак у сацыяльных сетках.
Некаторыя каманды развівалі існуючыя студэнцкія медыя, а частка, у тым ліку і БДУІР, працавалі над новымі. Эксперты пры ацэнцы праектаў удзялялі ўвагу крэатыўнасці кантэнту і зладжанасці работы хлопцаў і дзяўчат.
У выніку першае месца на форуме занялі студэнты БДУІР і студэнты з Мардоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. П. Агарова. Пераможцы хутка адправяцца ў Казань — у прэс-тур ад Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расіі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.
Дзяцінства — найлепшая краіна.