Вы тут

Беларусь і Венгрыя маюць намер паступальна развіваць бізнес-кантакты і супрацоўніцтва ў прамысловасці


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венгрыі Уладзімір Улаховіч зрабіў рабочы візіт у г. Дзьёр, расказалі БелТА ў пасольстве нашай краіны ў Будапешце.


Фота: пасольства Беларусі ў Венгрыі

Беларускі дыпламат правёў сустрэчы са старшынёй адміністрацыі рэгіёна Дзьёр-Мошан-Шопран Золтанам Неметам і віцэ-прэзідэнтам рэгіянальнай гандлёва-прамысловай палаты Іштванам Секерэшам пры ўдзеле беларускіх і венгерскіх дзелавых колаў.

Акрамя таго, адбылася сумесная прэс-канферэнцыя з кіраўніцтвам рэгіёна, у час якой кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі расказаў аб магчымасцях і прыярытэтах развіцця двухбаковага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, адказаў на пытанні прадстаўнікоў мясцовых СМІ.

Бакі абмяняліся прадметнай інфармацыяй аб патэнцыяле і рамачных умовах узаемадзеяння з акцэнтам на гандлёва-эканамічнай сферы. Была пацверджана гатоўнасць паступальна развіваць канструктыўны дыялог па шырокім спектры напрамкаў, уключаючы прамысловасць, будаўніцтва, адукацыю, навуку, культуру, турызм, а таксама заахвочваць бізнес-кантакты і ўзаемны ўдзел у дзелавых мерапрыемствах.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.