Вы тут

Сукала: да 100-годдзя Вярхоўнага Суда выпушчана 20 тыс. канвертаў з арыгінальнай маркай


Да 100-годдзя Вярхоўнага Суда выпушчана 20 тыс. канвертаў з арыгінальнай маркай, паведаміў старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала ў час урачыстай цырымоніі афіцыйнага гашэння канверта з арыгінальнай маркай «100 гадоў Вярхоўнаму Суду Беларусі», перадае БелТА.


«Мы ганарымся тым, што на нашым канверце прадстаўлены ўнікальны палац правасуддзя. Будынак Вярхоўнага Суда сёння лічыцца адным з лепшых ва Усходняй Еўропе, і, я думаю, такі сімвал дэманструе высокі ўзровень развіцця нашай дзяржавы і судовай улады ў Рэспубліцы Беларусь. З 20 тыс. ужо выпушчаных канвертаў мы пакінулі для Вярхоўнага Суда 10 тыс., якія будуць выкарыстоўвацца не як непасрэдна толькі паштовыя канверты, а як падарункавыя сувеніры. Я думаю, што кожны супрацоўнік Вярхоўнага Суда атрымае такі канверт у гонар юбілею ў падарункавым наборы. Сто гадоў бывае раз у жыцці. Гэта дата для нас вельмі значная», — сказаў Валянцін Сукала.

Валянцін Сукала звярнуў увагу на той факт, што 100 гадоў таму, менавіта 30 сакавіка 1923 года II сесія ЦВК БССР чацвёртага склікання прыняла Палажэнне аб судовым ладзе, у адпаведнасці з якім быў створаны Вярхоўны Суд Беларускай ССР. Дакумент уступіў у сілу 15 красавіка 1923 года, і менавіта гэта дата ў гісторыі беларускага правасуддзя лічыцца днём утварэння Вярхоўнага Суда Беларусі як вышэйшага судовага органа, надзеленага функцыямі касацыйна-нагляднай інстанцыі. У першым Палажэнні аб судовым ладзе быў абагульнены вопыт судовага будаўніцтва з моманту ўтварэння БССР і вызначаны шляхі далейшага развіцця судовай сістэмы.

Лічыцца, што менавіта з гэтай даты створана судовая сістэма Беларусі ў яе новай якасці. Зразумелая, прывязаная да адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу нашай краіны. Вядома, гэта не дата стварэння судоў у сучасным іх выглядзе.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган адзначыў, што цырымонія гашэння маркі з нагоды 100-годдзя Вярхоўнага Суда Беларусі — падзея сапраўды значная не толькі для грамадзян краіны. «Дзякуючы арыгінальнай паштовай марцы выяву будынка Вярхоўнага Суда цяпер убачаць людзі з іншых краін, што ўваходзяць у Сусветны паштовы саюз. Мець дачыненне да гэтай маркі і ўдзельнічаць у гэтай падзеі для нас вельмі ганарова і значна», — сказаў ён.

«Хацелася б, каб тая работа, якой вы займаецеся, прыносіла карысць грамадзянам нашай краіны, каб мы адзіным фронтам вырашалі ўсе задачы, што нам ставіць кіраўнік дзяржавы, і вырашалі іх так, каб наша дзяржава атрымлівала значныя вынікі, а мы ішлі наперад», — звярнуўся ён да работнікаў суда.

Валянцін Сукала заўважыў, што запланавана серыя ўрачыстых мерапрыемстваў, якая ўключае ўрачысты сход, дзе будуць прымаць удзел усе супрацоўнікі Вярхоўнага Суда і госці. Таксама чакаецца прыезд сямі замежных дэлегацый.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.