Вы тут

Кляновая алея Садружнасці Незалежных Дзяржаў закладзена ў Мінску


У Мінску ў парку імя Чынгіза Айтматава 30 сакавіка з’явілася Кляновая алея Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Яе заклалі пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі дзяржаў — удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці да 95-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, паведамляе БелТА.


«Гэта ўнікальная асоба, незвычайна таленавіты чалавек. Творы Чынгіза Айтматава — неацэнны здабытак усіх народаў Садружнасці. Ён любім як аўтар, па матывах яго твораў пастаўлена мноства фільмаў. Сімвалічна, што паркавае багацце ў беларускай сталіцы папоўніцца алеяй Садружнасці Незалежных Дзяржаў, высаджанай у гонар 95-годдзя вялікага пісьменніка, — сказаў генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. — Гэта месца будзе свайго роду сімвалам, прыцягальным для зносін мінчан. Дай Бог, каб гэтыя дрэвы прыжыліся і ўпрыгожвалі Мінск».

З ініцыятывай высадкі 26 клёнаў выступіла пасольства Кыргызстана ў Беларусі. «Падобныя акцыі праходзяць ва ўсіх краінах Садружнасці. Мне здаецца, гэта вельмі сімвалічна і кажа пра тое, што нашы краіны сур’ёзна займаюцца экалагічнымі і прыродаахоўнымі пытаннямі. Значна прыемней займацца такімі справамі, калі адчуваеш локаць і плячо іншай краіны. А калі іх шмат, то гэта як мінімум удвая прыемна, — адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызстана ў Беларусі, пастаянны паўнамоцны прадстаўнік пры статутных органах СНД Эрмек Ібраімаў. — Тым больш гэтая акцыя прайшла ў год, калі мы святкуем 95-годдзе з дня нараджэння Чынгіза Айтматава. Я б хацеў выказаць асаблівыя словы ўдзячнасці мінчанам, раённым і гарадскім уладам за тое, што яны палічылі для сябе патрэбным адзін з паркаў горада назваць яго імем. Мы ведаем адно аднаго, і гэта трэба шанаваць і захоўваць».

Фота прэс-службы Выканкама СНД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».