Вы тут

Тэма Паслання Прэзідэнта — умовы захавання незалежнасці і суверэнітэту


Гэта найважнейшая палітычная падзея, калі кіраўнік дзяржавы вызначае прыярытэтныя кірункі развіцця краіны як на ўнутраным, так і на знешнім контуры, адбылася ў традыцыйным фармаце. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў Палацы Рэспублікі прысутнічала звыш 2,5 тысячы чалавек. Сярод запрошаных — парламенатрыі, дэлегацыі ад абласцей і сталіцы, вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і міжнародных арганізацый, кіраўнікі рэлігійных канфесій, парламентарыі мінулых скліканняў, прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, моладзь, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, журналісты. Вялікая аўдыторыя сачыла за выступленнем Прэзідэнта ў прамым эфіры — прамую трансляцыю глядзелі і ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны, і за яе межамі. Традыцыйна з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі гучалі фундаментальныя рэчы, ад якіх напрамую залежыць далейшае развіццё дзяржавы, бяспека і дабрабыт кожнага беларуса. 


Перад тым, як агучыць Пасланне, Прэзідэнт заўважыў, што ён абсалютна перакананы, што за гэтай залай (Палацам Рэспублікі. — «Зв».) назіраюць мільёны-мільёны вачэй. «У гэта зале сёння засяроджаны вялікія розумы нашага чалавецтва, прабачце за нясціпласць, і за межамі нашай краіны», — удакладніў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што ён уважліва сачыў за пажаданнямі прысутных у зале, агучанымі ў СМІ. «Я бачыў, хто і што хацеў бы ад мяне пачуць, я вас разумею, але і вы зразумейце мяне: сёння я абмежаваны пэўнымі рамкамі, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Па-першае, гэта штогадовае Пасланне Прэзідэнта. Па-другое, гэта канцэнтраваны погляд на сітуацыю ў краіне і за яе межамі і задачы на будучыню. І трэцяе, мы прадугледзелі адказы на пытанні. Такі дэмакратычны крок, прыняты намі — Парламентам і Прэзідэнтам. Калі я не закрану пэўнае пытанне, пэўную праблему, якая стаіць перад дзяржавай і беларускім народам, вы маеце магчымым удакладніць нешта і задаць дадатковае пытанне. Разам з вамі мы знойдзем адказы на ўсе пытанні, якія стаяць перад нашым грамадствам». 

Напачатку Прэзідэнт агучыў тэму гэтага Паслання — умовы захавання суверэнітэту і незалежнасці. І кіраўнік дзяржавы адразу патлумачыў, чаму менавіта на гэтай тэме будзе сканцэнтравана яго ўвага: «Усё вельмі проста. Ніколі раней у гісторыі нашай краіны, асабліва нашай незалежнай Беларусі, не стаяла так востра пытанне — суверэнітэт і незалежнасць. Ніколі яшчэ ў гісторыі мы не падыходзілі да такой небяспечнай рысе, калі трэба ўдзяліць, мякка кажучы, асаблівую ўвагу захаванню суверэнітэта і незалежнасці нашай краіны. Я маю на ўвазе нашу найноўшую гісторыю. Таму я паспрабую агучыць галоўныя ўмовы. З майго пункту гледжання. Аднак гэта не абсалютныя ўмовы. А ўжо праз іх я паспрабую вызначыць нашы бягучыя задачы. Перш за ўсё на бягучы год — штогадовае Пасланне Прэзідэнта. Праз бягучыя праблемы паспрабуем зазірнуць за гарызонт, паглядзець і падумаць, а якім шляхам ісці, а якія мы памылкі здзейснілі і што мы будзем рабіць заўтра і паслязаўтра. Натуральна, мы пачнём з агульнага, без чаго немагчыма вызначыць ні бягучыя, ні перспектыўныя задачы». 

Захаваць сапраўдныя каштоўнасці

«Пытанні, якія ставім, датычацца кожнага беларуса. Тэмы, якія мы абмяркоўваем, — ад жыцця, — адзначыў Прэзідэнт — У цэнтры рашэнняў, якія прымаем, — імкненне да захавання міру, стваральнай працы на карысць будучыні Беларусі, сацыяльная справядлівасць. Гэта нашы дэмакратычныя каштоўнасці, сапраўдныя каштоўнасці! Скажу больш, гэта аснова нашай нацыянальнай ідэі, якую рэльефна вызначыў цяперашні час. І служыць гэтай ідэі павінны мы ўсе: і словам, і справай. Асабліва цяпер, калі на планеце становіцца ўсё менш і менш месца для бяспечнага і годнага жыцця.

У імкненні да мірнай стваральнай працы насуперак выклікам, якія ставіць час, мы, беларусы, не адзінокія. Мала каму падабаецца бачыць, як іскрыць па лініі Захад-Усход, як з’яўляюцца новыя раздзяляльныя лініі і зноў апускаецца жалезная заслона. Ніхто не хоча зведваць на сабе наступствы шалёных і бескарысных санкцыйных войн. І гэта галоўнае. Народы не разумеюць, як можа быць сумяшчальная ідэалогія глабальнага міжнароднага праекта ўстойлівага развіцця з такімі «дасягненнямі» сучаснасці, як небывалы голад, эпідэміі, маральная дэградацыя, разгул анамальных каштоўнасцяў. Такога ў сусветнай гісторыі яшчэ не было!

Падобнае развіццё цяжка назваць цывілізацыйным. Як і тое, што свет марнуе трыльёны долараў на забойствы людзей і спусташэнне дзяржаў, а не на стваральную працу. Гэта найглыбокі крызіс, крызіс усёабдымны, шматбаковы, у многім рукатворны — на знішчэнне канкурэнтаў. Такога таксама яшчэ ў гісторыі не было. Якім будзе выхад з яго, пакуль не вядома, але ўсе разумеюць, што філасофія светаўладкавання будзе мяняцца. Свет будзе абсалютна іншым. У гэтым уся сутнасць гістарычнага моманту.

Прадчуванне эпахальных перамен літаральна лунае ў паветры. Так жа як і пытанне: якім будзе наша заўтра? І перш чым паспрабаваць зазірнуць за гарызонт, трэба даць сумленную і прынцыповую ацэнку падзеям, якія згулялі ролю трыгера, працэсу, які ўжо нельга спыніць. На жаль, нельга. Успомніце, з чаго пачыналіся ўсе вядомыя гарачыя канфлікты апошніх дзесяцігоддзяў? З несуцішнага імкнення Захаду падпарадкаваць сабе ўвесь свет. І нават не Захаду. Адной краіны. З пераходу самадастатковых, сапраўды незалежных дзяржаў пад знешняе кіраванне. Яно, як вірус, пранікала ў палітычнае жыццё краіны альбо праз дзейную ўладу, альбо праз апазіцыю. Як правіла праз эліты, якія ўгразлі ў ашалелай карупцыі. Таму што той, каму ёсць што губляць, хто мае рахунак у замежным банку з шасцю нулямі, будзе служыць каму заўгодна і як заўгодна. Бывала і так, што пад вонкавым кіраваннем аказваліся цэлыя народы, адурманеныя ідэямі стварэння «новай краіны», «новага парадку», «новага дасканалага грамадства». Усе гэтыя збітыя лозунгі вы не раз чулі, вядома ж.

Бяда прыходзіць туды, дзе яе ўпускаюць

Падобныя ідэалагічныя «бомбы» былі закладзены ва ўсіх былых савецкіх рэспубліках. І цяпер мы бачым, як яны дэтануюць. Спачатку краіну накрывае «мяккая» культурная экспансія, мяккая сіла, а потым топчацца бот замежнага наёмніка. Гэта значыць, пакуль народ адцягваецца на барацьбу з самім сабой, адракаючыся ад мінулага, традыцый, захапляючыся нацыянальным пытаннем і рознага роду лібералістычнымі праектамі (землі, рэсурсы, нацыянальныя каштоўнасці), пераходзяць ва ўласнасць замежных карпарацый і фінансавых інстытутаў. А для кіравання на месцах падбіраюцца тыпу нашых збеглых. Тэрыторыя краіны ператвараецца ў поле для эксперыментаў — ваенных, біялагічных, палітычных, ідэалагічных. Вынік — новае, так названае «дасвечанае» грамадства, аказваецца на мяжы галечы, а краіны — на грані разрабавання.

Іншымі словамі, бяда прыходзіць туды, дзе ёй людзі самі адчыняюць дзверы. Самы паказальны і вельмі драматычны прыклад — зусім побач, каля нашай паўднёвай мяжы, дзе бойня не спыніцца, пакуль заакіянскі гаспадар не дасць адмашку. Няўжо народу Украіны не патрэбен мір? Але каму цікава меркаванне гэтага самага народа? Вось вам і ўся «незалежнасць». Пра што б ні ішла гаворка, якія б працэсы ні аналізаваліся ў наш час, мы пастаянна ўпіраемся ў сітуацыю на Украіне. Давайце і мы, хаця б у агульных рысах, яе закранем. Пры гэтым я хачу заўважыць, што ў гэтым фармаце не хачу пагружацца глыбока ў падзеі ўкраінскага крызіса. Хаця я быў у эпіцэнтры гэтага крызісу. Я як ніхто іншы быў пагружаны ў тое, што адбываецца на Украіне. І цяпер я адтуль не «вылез», я знаходжуся там. Можа, нават больш, чым асобныя тыя, хто павінен быць пагружаны ў прычыны развіцця ў следства гэтага канфлікту. Таму чыста схематычна. 

У сярэдзіне другога дзесяцігоддзя бягучага стагоддзя не Расія і не Беларусь здзейснілі дзяржаўны пераварот у брацкай Украіне. З гэтага часу пачаўся адлік таго, што адбываецца дагэтуль. Чахарда ва ўладзе, празмерная карупцыя, галеча большай, абсалютна большай, часткі насельніцтва, непрымальны нацыяналізм з элементамі фашызму, забарона рускай мовы, знішчэнне ўсяго, што звязана з перыядам Савецкага Саюза, гераічнага мінулага: знос помнікаў, перайменаванне вуліц і гераізацыя забойцаў мірных грамадзян Беларусі, Расіі, Украіны. З апошнім мы ніяк не можам пагадзіцца і дазволіць. Бо гераізаваць тых, хто спальваў Хатынь і сотні весак на тэрыторыі Беларусі — мы ніколі не пагодзімся. 

У той час галоўным знешнепалітычным трэндам пасля дзяржаўнага перавароту, як вы памятаеце, ва Украіне стала ўступленне ў НАТА і прапанова паўночнаатлантычнаму блоку размясціць яго вайсковыя базы на тэрыторыі Украіны. Рабілася гэта акуратна (я гэта памятаю) — пад выглядам трэніровачных цэнтраў. 

Улічваючы надзвычайную пагрозу бяспецы, Расійская Федэрацыя вымушана была пайсці на надзвычайныя меры, уключыўшы ў склад Расіі Крым. Заўважце, узгадайце — без адзінага стрэлу. Што там адбылося і чаму гераічна тады ўкраінцы не абаранялі свій родны край, у будучыні прыйдзецца разабрацца. Падзеі на ўсходзе Украіны (Данбас) сталі працягам палітыкі знішчэння ўсяго рускага. Ідэалогія фашызму, ужо фашызму, ператвараецца ў практыку: забойствы нязгодных і падпалы, у полымі якіх гарэлі людзі (Адэсу ўзгадайце).

Знішчэнне рускага насельніцтва, правакацыі супраць Расіі і яе кіраўніцтва вымусілі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі прыняць меры па абароне рускага чалавека. Дарэчы, хачу нагадаць, асабліва ачумелым сення ў Расіі. Бо вы ж тады ад Пуціна патрабавалі спыніць генацыд рускага чалавека ў Данбасе, вы расійскую ўладу тады падштурхоўвалі да таго, каб гэтая абарона была ажыццёўлена. А што цяпер? Што адбылося? Чаму так хутка памянялі пункт гледжання і пабеглі праз розныя перавалы, граніцы, каб не дапамагчы рускаму чалавеку на Данбасе. І пайшло-пайшло супрацьстаянне на ўсходзе Украіны, якое прывяло да чалавечых ахвяр. Вы таксама гэта памятаеце. 

«Трэба пачаць перагаворы. Менавіта цяпер, а не пазней»

І тады, знаходзячыся ў вадавароце гэтых падзей, вельмі глыбока пагружаным у гэтыя падзеі, я памятаю, як ўсякія прапановы аб міры з кіраўніцтвам Украіны адмяталіся. Я часта казаў, я як сабачка бегаў ад аднаго Прэзідэнта да другога і перадаваў розныя пасылы, месенджы — мне было вельмі важна спыніць гэтую вайну. І калі нічога не атрымлівалася, я рызыкнуў. Я прапанаваў — добра, раз так адбылося паміж блізкімі братамі і людзьмі, давайце тады мы станем паміж вамі, падвядзем пагранічныя войскі да той граніцы (450 кіламетраў), якую патрабавалі ўкраінцы неадкладна аддаць пад кантроль Украіны. Але і на гэта тагачасныя кіраўнікі Украіны не пайшлі. А калі перагаворы сталі фактам, які адбыўся, памятаеце, тут, у Мінску, як цяпер нам вядома — выйграны час (гэта былі не перагаворы, гэта было прыкрыццё, гэта быў падман) выкарыстоўваўся Захадам для мілітарызацыі Украіны і ўзбраення яе арміі. Памятаеце, нядаўна, пасрэднікі, якія сюды прыехалі. Меркель і Франсуа Аланд аб гэтым заявілі: «Мы героі. Мы тады прыпынілі бойню для таго, каб даць падняцца Украіне, каб яе ўзброіць навейшымі відамі зброі. Пачалася з таго часу падрыхтоўка да поўнамаштабнай вайны з Расіяй.

Разумеючы навіслую пагрозу вайны, кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі запатрабавала гарантыі бяспекі ад спонсараў ператварэння Украіны ў «антырасію». Чым гэта скончылася, мы ведаем. Скажу шчыра, мне ў апошні час вельмі часта з пэўнымі ўплывовымі коламі на Захадзе прыходзілася абмяркоўваць гэтую тэму. Яны як і раней гавораць: «Гэта было несур’езна. Ну што там Пуцін прапанаваў? Гэта была несур’езная прапанова. Мы на гэта проста не маглі пайсці. Але калі гэта была несур’езная прапанова і якая нічога не значыла, то дайце пісьмовыя гарантыі, то чаму вы не напісалі яму гэтыя гарантыі. У патрэбны момант, як звычайна, плюнулі б на гэтыя гарантыі. Але калі забразгала вайна, чаму вы хаця б не прадаставілі на паперы гэтыя гарантыі? Цішыня. 

Намаганнямі Злучаных Штатаў і іх сатэлітаў у роднай нам краіне развязана поўнамаштабная вайна — «да апошняга ўкраінца», у выніку якой толькі на працягу года загінула і скалечана каля паўмільёна чалавек з абодвух бакоў. Мільёны сталі бежанцамі. На гарызонце ў выніку замаячыла Трэцяя сусветная з ядзернымі пажарамі. Можна яшчэ шмат гаварыць аб гэтым перыядзе. Але не ў гэтым справа. Сення не ў гэтым справа. Сення ўнікальны, асаблівы момант, якога не будзе ні ў гісторыі Расіі, Беларусі і Украіны, ні ў сусветнай гісторыі, тым больш. Пытанне адно — што рабіць? Усе вы разумееце і ведаеце, шлях адзін — перагаворы. Перагаворы без папярэдніх умоў! Ну што за «цуды»? Прэзідэнт суверэннай незалежнай краіны падпісвае ўказ, які датычыцца менавіта яго, забараняе сабе весці перагаворы аб міры. Гэта проста смешна. Кажу вам як Прэзідэнт. Калі ты не хочаш весці перагаворы, дык не вядзі іх, навошта падпісваць гэты ўказ і смяшыць усіх людзей? Што ты гэтым хочаш прадэманстраваць? Мае кантакты ў пачатку канфлікта з Уладзімірам Зяленскім заключаліся да аднаго — я яго проста падштурхоўваў па-братэрску, калі хочаце па-сыноўніцку, заўсёды спрабаваў перавярнуць туды, куды трэба з майго пункту гледжання. Я яму заўсёды казаў: «Валодзя, ты падумай, вайна ідзе на тваей зямлі, на тваёй тэрыторыі. Сёння ты будзеш героем, ездзіць пад Бахмут, пад Арцёмаўск, уручаць узнагароды, а пройдзе час — народ з цябе спытае, чаму ды не спыніў гэтую вайну. Чаму ты не зрабіў усё, каб вайны гэтай не было? А калі яна пачалася, чаму ты не спыніў яе і гінуць ні ў чым невінаватыя людзі. Бо гінуць, я яму казаў, не твае дзеці, не твае сваякі — яны, магчыма, дзесьці да лазурным беразе забаўляюцца. А гінуць тыя, хто не павінен гінуць. І іх сваякі, калі яны загінуць, спытаюць. Кажучы па-народнаму, ну загінуў чалавек, а скалечаны — без нагі, без рукі, без дзвюх ног, на калясцы якога перавозяць, — каму ён патрэбны? А калі ў яго сваякоў няма, які могуць яго дагледзець? Што тады? Як бачым, — цішыня. Таму трэба пачаць перагаворы. Менавіта цяпер, а не пазней. Чаму? Адказ просты: у нас марудна запрагаюць, але хутка едуць. Беражыцеся! Калі Расія раней, і ў нас таксама, прасіла зброю і боепрыпасы, каб сябе засцерагчы, сёння яна ў нікога не просіць. Чаму? Ваенна-прамысловы комплекс, абаронна-прамысловы комплекс, я гэта ведаю дакладна, сёння Расія разгортваецца на поўную магутнасць. І калі гэты ваенна-прамысловы комплекс разгарнецца на поўную магутнасць, аб міры гаварыць будзе цяжка. Гэтая руская падвода па інэрцыі калі пакаціцца, мала не пакажацца. Цяпер (дамаўляцца. — «Зв.») — пакуль можна. З іншага боку, калі Украіна будзе напханая зброяй, заходняй, — там ужо не засталося савецкай зброі, калі перапыдрыхтоўку пройдуць вайскоўцы, з іншага боку таксама будзе армада. Мы страцім не паўмільёна забітымі і скалечанымі, таму спыніцца трэба цяпер, пакуль не пачалася эскалацыя. І паспрабую рызыкнуць прапанаваць спыніць баявыя дзеянні (многія цяпер, асабліва ў Расіі, могуць сказаць: «Дык мы ўжо спынялі тады на Данбасе»), тады была іншая сітуацыя, і з улікам тых умоў — спыніць трэба баявыя дзеянні, перамір’е аб’явіць без права перамяшчэння і перагрупоўкі войскаў з абодвух бакоў, без права перакідкі зброі і боепрыпасаў, жывой сілы і тэхнікі. Усё — мёртва, замерлі! І калі Захад у чарговы раз паспрабуе выкарыстаць паўзу ў баявых дзеяннях, як гэта было, для ўзмацнення сваіх пазіцый, зноў жа падманам (гэта было), Расія абавязана задзейнічаць усю магутнасць ВПК і арміі для прадухілення эскалацыі канфлікту. І фосфарныя боепрыпасы, і абеднены ўран, і ўзбагачаны ўран — усё павінна пайсці ў дзеянне, калі ў чарговы раз будзе падман і будзе заўважаны хоць малейшы рух праз граніцу ва Украіну або з іншага боку, з боку Расіі, рух войскаў і падрыхтоўка да атакі. Вайскоўцы мяне зразумеюць. Усе пытанні: тэрытарыяльныя, аднаўленчыя, бяспекі і іншыя, — трэба і магчыма вырашыць за сталом перагавораў. Без папярэдніх умоў! Гэта ж смешна (дыпламаты разумеюць), калі ідзеш на перагаворы, якія могуць быць папярэднія ўмовы?

Людзі не разумеюць, за што яны ваююць

Я скажу больш. І гэта не трэба хаваць нікому. З аднаго і другога боку вайскоўцы і людзі не разумеюць, за што яны ваююць. На фронце людзі не разумеюць, за што яны ваююць, за што яны заўтра павінны ісці ваяваць. Мы перажылі тую вайну, але мы разумелі, што мы абаранялі сваю зямлю і фашысты забівалі не толькі вайскоўцаў, але захацелі мардабоем заняцца (шчыра кажучы, ваенныя ідзіце — біцеся), але тады фашысты палілі ўсё запар. Мы гэта ведаем. Гэта была іншая вайна. І тады адзін бок разумеў, што ён выйграе. Сёння абодва бакі разумееюць, што дабівацца перамогі нельга. Тым больш, як украінцы лічаць, што яны перамогуць — гэта глупства. Немагчыма перамагчы ядзерную дзяржаву. Калі расійскае кіраўніцтва зразумее, што сітуацыя пагражае распадам Расіі, будзе прыменена самая страшная зброя. Гэтага дапусціць нельга! Але небяспечна трэцяе. Гэтыя людзі, якія не разумеюць, за што ваююць,на лініі судакранання дамовяцца. Здаю вам інсайдарскую інфармацы — гэта ўжо пачалося. Камандзіры рот, камандзіры ўзводаў, камбаты пачынаюць дамаўляцца. Даходзіць да таго, што яны паведамляюць расіянам, што ў гэтым квадраце заўтра будзе нанесены ўдар. Расіяне сыходзяць. Удар нанеслі — вярнуліся. І наадварот. Інфармацыя з іншага боку, дзе ўкраінцам расіяне паведамляюць, што заўтра ў гэтым квадраце будзе нанесены ўдар, і яны сыходзяць. Людзі на фронце не хочуць ваяваць. Тыя нацыяналісты, нацмэны, фашысты, якіх мы называем так, іх ужо няма. На жаль. Гэта таксама былі людзі. Іх няма. Хто ваюе? Ваююць мабілізаваныя. Уявіце сябе на іх месцы. Уявіце: е зусім падрыхтаваныя, часта не абутыя і неапранутыя, вельмі часта галодныя, гніючыя ў акопах — яны што хочуць ваяваць? У іх у галаве — жонка, любімая жанчына, дзеткі... Яны хочуць ваяваць? Не, яны не хочуць ваяваць, бо яны не разумеюць, за што яны ваююць. Гэта галоўнае. Таму ад зямлі да паветра, да Госпада Бога, якую праблему не вазьмі, адно — мір, мір і мір. І трэба ісці на гэтыя перагаворы. Ісці напрамую. І не чакаць пасрэднікаў ні з Захаду, ні з Усходу. Трэба разумець Украіне, а можа быць, і Расіі, хоць магутнасць эканамічная несувемерная, што калі заўтра ў кой-небудзь частцы планеты, а іскрыць усюды, успыхне малейшы канфлікт, пра Украіну забудуць. Ніхто ім не прывязе і не дасць зброі. І што тады? Нават калі не паражэнне, у адзіночку яны не адновяць краіну. Таму, узяўшы мазгі ў кулак, узяўшыся за галаву, трэба дакладна разумець усім — сесці за стол перагавораў і дамаўляцца. 

Але, на жаль, цяпер, як вы чуеце, шмат размоваў аб «контрнаступе» Узброеных Сіл Украіны. На мой погляд, гэта надзвычайна небяспечна, гэта горшае, што магчыма ў цяперашніх умовах, бо можна перакрэсліць усе спадзяванні на перагаворны працэс і прывядзе да незваротнай эскалацыі канфлікту! Разумееце, што адбудзецца. Разлічваць на перамогу, як я ўжо казаў, з дзяржавай, якая валодае ядзернай зброяй, вар’яцтва!

Беларусь спрабуюць уцягнуць у вайну

Ну а што для нас? Для нас што? Вайна не там, дзесьці далёка — у Афганістане, у Сірыі, у Лівіі. Яна ўжо ў нас, за нашым плотам. Востры канфлікт, унутры, вы бачыце, што адбываецца. Адбываецца тое, аб чым я вас папярэджваў у 2020-м годзе. Яны паспрабавалі ўсё тады і перайшлі да адзінага варыянта, ваеннага, каб нас зламаць. Вось гэта і адбываецца. Нагода заўсёды знойдзецца. 

Беларусь спрабуюць уцягнуць у вайну. Асабліва шчыруюць нашы суседзі. Гэтыя факты не схаваеш. Только факты.

Першае. На ваенныя патрэбы толькі ў 2023 годзе Польшча плануе накіравацьа каля 21 мільярда еўра, або 3 працэнты ад ВУП (на 70 працэнтаў больш, чым у 2022 годзе). Нават амерыканцы сабе такога росту не дазвалялі. Да 2024 года гэта лічба можа вырасці ў 28 мільярда еўра (больш 4 працэнты ад ВУП). Гэта ў 2 разы больш за 2 працэнты, што прадпісваюцца стандартамі НАТА. Навошта? Хто ёй пагражае?

Другое. Узмоцненымі тэмпамі ідзе пераўзбраенне арміі. Прычым наступальнага характару. Толькі ў адпаведнасці з апошнімі кантрактамі Польшча ў найбліжэйшы час атрымае 366 танкаў «Абрамс» і 1000 паўднёвакарэйскіх «Чорных пантэр», а таксама 894 самаходныя гаўбіцы К9А1, 38 ПУ РСЗА «Хаймарс» і 50 ПТРК Джавелін«, 1400 БМП «Барсук», якія яны вырабляюць самастойна. 

Трэцяе. Прынята рашэнне аб павелічэнні колькасці ўзброеных сіл да 300 тысяч чалавек да 2035 года. Гэта значыць практычна ў 2 разы больш, чым Польшча мае сёння. Рэалізацыя гэтых планаў выводзіць Варшаву на лідзіруючую пазіцыю сярод краін НАТА ў Еўропе. Гэта робіцца амерыканцамі свядома. 

Чацвёртае. Адначасова паскоранымі тэмпамі ідзе перакідка войскаў НАТА на ўсход. Групоўка блока толькі ў Польшчы і краінах Балтыі сёння налічвае больш за 21 тысячу вайскоўцаў, 2,5 сотні танкаў, амаль 500 бронемашын, каля 150 самалётаў і верталётаў. І ўся гэтая армада дэманстратыўна трэніруецца ля межаў Беларусі і Расіі. Пытанне тое ж — навошта? 

Пятае. Там жа поўным ходам ідзе фармаванне нейкіх палкоў, харугваў, легіёнаў для наступнага перавароту ў Беларусі. Прыйдзе час мы вам выкладзем гэта ўсё. Сёння не час, ідзе закрытая карпатлівая работа. Але, паверце на слова, я вас ніколі не падманваў. Яны рыхтуюцца ўварвацца на тэрыторыю Беларусі для знішчэння нашай краіны. Робяць з нашых збеглых баевікоў проста бандытаў, якіх не шкада. Ім іх не шкада, мы таксама маем гэту інфармацыю. Першы вопыт яны сёння атрымліваюць ва Украіне. Праўда, больш як гарматнае мяса.

Шостае. Адначасова рыхтуюць і закідваюць тэрарыстаў у нашу краіну для правядзення дыверсій і актаў запалохвання. Спрабуюць стварыць падпольныя экстрэмісцкія ячэйкі для каардынацыі пратэстнай дзейнасці. Перадаюць узбраенне і фінансавыя сродкі.

Вы думаеце, усё гэта проста так?

У іх ёсць канкрэтныя планы, і яны не саромеюцца пра гэта казаць адкрыта. Некалькі цытат. 

Ценеральны інспектар узброеных сіл Германіі генералпалкоўнік Цорн у канцы мінулага года: «Беларусь можа ўступіць у вайну. У гэтым выпадку краінам членам НАТА трэба пачаць таемныя аперацыі супраць цэляў на яе тэрыторыі. (Мы яшчэ не ўступілі нікуды. Яны ўжо пачалі гэта). НАТА павінна падрыхтавацца падтрымаць ваеннымі сродкамі палітычныя змены ва Усходняй Еўропе. (Мы гэта ў 2020 годзе бачылі. Яны хочуць палітычных змен, але ўжо са стрэльбай у руках — прыйсці да нас і ажыццявіць гэтыя палітычныя змены). Такімі пераменамі могуць стаць дэмакратычная рэвалюцыя і народнае паўстанне ў Беларусі». 

Міністр абароны Польшчы Блашчак у канцы мінулага года: «Калі Украіна не зможа дасягнуць вырашальнай перамогі на Усходзе, то НАТА павінна сур’ёзна разгледзець пытанне адкрыцця другога фронту супраць Беларусі». На адной з закрытых нарад ён агітаваў прысутных да гэтага.

І яшчэ адно вар’яцтва. Камандуючы 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі ЗША генерал-маёр Макгі, канец мінулага года: «Беларусь з’яўляецца адной з магчымых цэляў. 101-я дывізія падрыхтавана для заняцця стратэгічных пунктаў на тэрыторыі Беларусі».

Гэта літаральна некалькі цытат апошняга часу. Некалькі фактаў, здабытых нашай разведкай. 

Мы заслужылі мір

У існуючых абставінах і — ваенна-палітычнай абстаноўцы вакол нашай краіны мной былі актывізаваны настойліва перагаворы з Прэзідэнтам Расіі па вяртанні ў Беларусь ядзернай зброі. Менавіта па вяртанні ядзернай зброі, якая была выведзена ў 90-х гадах. Тады пад гарантыі ніякіх санкцый супраць тых, хто вывеў, ніякага ціску, нікога планавання наступу і рэвалюцый. Усё растаптана, усё разбурана! Я маю права паставіць пытанне вярнуць ядзерную зброю, якую тады яшчэ да мяне вар’яты падпісалі абавязацельства вяртання. Я памятаю, калі на мяне ціснулі. Я прыпыніў гэты вывад. Я не стаў выводзіць у 1994-1995 гадах зброю, я быў падвергнуты найжорсткаму ціску з боку не толькі Захаду, але і з боку прэзідэнта Расіі. Я сказаў: «Не, я не буду выводзіць». Ён мне кажа: «Ну ты зразумей, раздушаць, знішчаць, ды і абслугоўваць ты не зможаш стратэгічныя боегалоўкі». Вы памятаеце, тады на ўзбраенні тут стаялі самыя сучасныя «Таполі», якія цяпер у Расійскай Федэрацыі. Тады быў неймаверны ціск. У нас акрамя сваёй валюты, акрамя «зайчыкаў» нічога не было, тое, што засталося нам у спадчыну. Я вымушаны быў адступіць пад пэўныя гарантыі. 

Усё зняважана, усё забыта. Вынік вядомы. Я не спрабую каго-небудзь запалохваць, шантажаваць, у чарговы раз пра гэта кажу. Гасподзь з імі. 

Я хачу абараніць беларускую дзяржаву і забяспечыць мір беларускаму народу!!! Сваёй гісторыяй, усім сваім існаваннем мой народ гэтага заслужыў! Пад бізуном жыць больш не жадаем! Рабамі не будзем! 

У нашай гісторыі, я вам гэта кажу як гісторык, крытычных сітуацый было шмат. Але нам хапіла мудрасці захаваць сябе і сваё месца на палітычнай карце свету абараніць суверэнітэт.

Памятайце я вам казаў — дарагая рэч — і пытаўся, ці гатовыя плаціць за гэта.

А суверэнітэт азначае, што толькі мы, грамадзяне Беларусі, маем права казаць аб сваіх нацыянальных інтарэсах і вызначаць нацыянальныя мэты далейшага развіцця на тэрыторыі сваёй дзяржавы.

Першая ўмова суверэнітэту і незалежнасці: народнае адзінства

Мы, беларусы, заўсёды дэманстравалі яго ў пераломныя моманты гісторыі. Менавіта адзінства давала нам сілы для перамогі над ворагамі і абставінамі.
Так было ў гады рэвалюцыйных ліхалеццяў, калі беларускі народ не ўпусціў шанц стварэння асноў нацыянальнай дзяржаўнасці. Так было ў 1939-м, калі ўз’ядналіся нашы гістарычныя землі, што было б немагчыма без імкнення беларусаў жыць у адной сям’і.

Так было ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі акупанты сутыкнуліся з сапраўды ўсенародным супраціўленнем, беспрэцэдэнтным у гісторыі свету. І плячом да пляча хто з намі стаяў тады ў лясах і балотах? Нашы славяне, нашы рускія людзі. Адсюль адказ — чаму мы сёння з імі. 

У цяжкі пасляваенны час, у ліхія 90-я, у перыяды сусветных крызісаў і ў пандэмію беларусы заўсёды былі адзіныя перад цяжкасцямі і выклікамі. Я чуў вас — вы чулі мяне. Усе разам мы выстаялі пад націскам ліберальных мадэляў, выцягнуўшы краіну з разрухі, з прорвыы. Захавалі пераемнасць гістарычных эпох і традыцый.

І ўсе стратэгічныя рашэнні мы прымалі самі. Як бы нас не вінавацілі, што намі нехта кіруе. Самі. Прымалі пераважнай большасцю галасоў на рэферэндумах і выбарах, падтрымліваючы палітычны курс краіны, якім ідём амаль тры дзесяцігоддзі. Большасцю мы выдужалі і ў 2020-м. Гэта відавочна нават для тых, хто кіраваў тым варварскім бліцкрыгам. Праўда, час бы ім ужо публічна прызнаць сваё паражэнне.

Мы не хочам, каб гэта паўтарылася. Але калі б не было 20-га года, яго трэба было б прыдумаць! Жнівень 20-га паказаў, хто ёсць хто. Жнівень 20-га паказаў нашы пралікі, сканцэнтраваўшы нашу ўвагу на недапушчальнасці самазаспакаення і расхлябанасці. 

Мы думалі, что ўсё добра, Бога за бараду ўзялі і жывём лепей, чым іншыя, асабліва суседзі, дзе пастаянна штарміць. Аказался, што пэўнай частцы грамадства гэта не падабаецца, гэта не трэба. Якой частцы і што не падабаецца — мы сёння ведаем. Але гэта быў вельмі важны момант у нашай гісторыі. І дзякуй богу, што ён быў. І дзякуй богу, што ён гэтым скончыўся. Я пасля гэтага вам пастаянна кажу, звяртаю вашу ўвагу — не раслабляйцеся. Не раслабляйцеся — паўторыцца гэта ўсё. Ці ўсе мяне пачулі? Шчыра скажу, далёка не ўсе. 

А галоўнае, мы «на зуб» паспрабавалі іх дэмакратыю і правы чалавека. Мы зразумелі на сваім горкім досведзе: жыць спакойна нам не дадуць! Мы казалі так у 2020-м. А сёння мы бачым, што не даюць нам жыць спакойна. 

Выкарыстоўваючы перадышку паміж — палітычнымі баталіямі, большасцю ў мінулым годзе на канстытуцыйным узроўні мы вызначылі шэраг новых стратэгічных напрамкаў. Прычым захавалі пераемнасць палітычных традыцый. Гэта найважнейшае дасягненне гісторыі нашай дзяржаўнасці.

Я ўдзячны ўсім, хто ўключыўся ў абмеркаванне новай рэдакцыі Асноўнага Закона, хто прыняў удзел у рэферэндуме 2022 года. Гэта мільёны. Такой аднадушнасці наша гісторыя яшчэ не ведала. Дзясяткі тысяч прапаноў былі разгледжаны. І ўсе канструктыўныя ідэі праналізаваны і нашлі адлюстраванне, калі не ў Канстытуцыі, то ў іншых нарматыўна-прававых актах.

Шмат хто кажа, што Лукашэнка зрабіў гэта Канстытуцыю пад сябе. Але прабачце, не я яе рабіў і гэта шчыра магу вам сказаць, я не ўмешваемся ў гэты працэс. Канстытуцыйная камісія, створаная з прадстаўнікоў розных пластоў грамадства, уносіла прапановы, рабілі гэта публічна. Таму не трэба папракаць, што я прыняў гэтую Канстытуцыю. Але нават калі зыходзіць з гэтага. Паверце, мой век заканчваецца і ніякія Канстытуцыі я рабіць пад сябе не буду. Я памятаю, калі я прыйшоў да ўлады, тады душылі, труцілі, стралялі. Але каманда з дзясятка чалавек вытрымалі і людзі нам паверылі. Сівавалосыя людзі сядзяць тут і нават тыя, хто былі супраць мяне...Мы нікога тады не ціснулі і не цкавалі, мы працавалі разам, разумеючы, што краіну трэба ратаваць. Прайшло амаль 30 гадоў, ну колькі можна. Я з гэтага сыходжу. Не думайце, што я, учапіўшыся ў крэсла, трымаюся за гэтую ўладу. Абсалютна шчыра вам пра гэта кажу. Вы бачыце, якія абставіны. І шмат хто хацеў бы, каб Лукашэнка не быў. А калі яны хочуць там, каб мяне не было, значыць, трэба рабіць наадварот. Гэта мой прынцып. 

Пасля гэтага ў зале раздаліся апладысменты. 

Вы мяне няправільна зразумелі. Гэта не значыць, што я з-за абставінаў буду трымацца за гэтую пасаду. Не, не і яшчэ раз не. Я думаю аб будучыні. Бо, як ва ўсіх вас, у мяне ёсць дзеці, унукі, якія павінны жыць у мірнай незалежнай краіне. Я ж больш за іншых разумею, што не будзе Лукашэнкі — дык дзяцей будуць ціснуць з усіх бакоў, магчыма і ўнутры дададуцца тыя, якім нешта не падабаецца і будуць даставаць праз дзяцей, а гэта для мяне непрымальна, як і для вас. Будуць ціснуць і труціць вашых дзяцей. Асабліва тых, хто ў 2020 годзе стаў і выдужаў. Будуць здзекавацца з людзей у пагонах, якія гарантуюць нашу бяспеку і якія тады выканалі ўсе загады Прэзідэнта. Я думаю пра гэта, а не пра гэтую дзяшоўцы, у якой мяне спрабуюць папракнуць, што Лукашэнка стварыў Канстытуцыю пад сябе.

Журналісты некаторыя разумна разважалі: «ну Лукашэнку навошта гэтая Канстытуцыя, і тая Канстытуцыя была пад яго, ды яшчэ якая». Я хачу сапраўднай дэмакратызацыі, наколькі гэта магчыма. Я хачу, каб людзі жылі паводле закону. Другі раз пра гэта кажу, але вы так і не зразумелі, што я маю на ўвазе. Многае зараз робіцца ад імя Прэзідэнта. Ёсць закон, няма закона — усё бягуць да Прэзідэнта, прымі рашэнне. Можа, у цяперашняй сітуацыі гэта і правільна. Гэта цяжкі крыж. Мы быццам бы памылак вялікіх не дапусцілі, калі адзін чалавек прымаў рашэнне. Але гэта не азначае, што гэта будзе заўжды так. Прыйдзе новы чалавек. Хто ён будзе? Ой, як будуць прыгожа вам казаць, ой, як будуць абяцаць, і цукар і крупы прывязуць пад выбары. Усё будзе. А што будзе потым, калі абяруць? Мы не ведаем. Той перыяд часу, калі будзе пераход да новай улады, нават да новага пакалення, нам трэба засцерагчы краіну. Нам трэба засцерагчы тых патрыётаў, якія жадаюць жыць у гэтай краіне. Я з гэтага зыходзіў, прапануючы вам змены ў новую Канстытуцыю. 

Вы думаеце: «цяпер ён скажа, будзе ён Прэзідэнтам ці не». Яшчэ раз паўтараю небанальныя рэчы. Гэта вы вырашыце, хто будзе вашым Прэзідэнтам. Але вам адразу скажу — я наеўся. Вы вырашыце і спынімся сёння аб гэтым казаць. Да сваіх апошніх дзён на гэтай пасадзе я буду працаваць на карысць нашай краіны. Я ніколі не буду кульгавай качкай. У мяне дастаткова паўнамоцтваў для таго, каб абараніць сваю краіну, асабліва зараз. Я больш, чым вы, зацікаўлены, каб яе захаваць. Бо я ўклаў у яе ўсё сваё жыццё. Я не бачыў гэтага жыцця, акрамя сваёй Беларусі. Таму трэба спыніць размовы аб пераемнасці, аб спадчыннасці. Мае дзеці прэзідэнтамі не будуць. Вы павінны гэта памятаць і таксама не абсмоктваць, і не казаць на гэтую тэму. Мы разам з вамі, і я ў тым ліку, пакуль мы жывыя, сваіх заваяванняў не аддадзім. Не аддадзім — значыць, будзем жыць мы і будуць жыць нашы дзеці.

Але нельга думаць, што памянялі Канстытуцыю і на гэтым усё. Не. На прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасць з новымі нормамі застаўся год. Час ідзе хутка. Мой зварот да беларускага народа і парламента. Таму я кажу пра законатворчасць. 

Што мы маем зараз? З амаль 100 заканадаўчых актаў ужо прынята або разгледжана ў першым чытанні ў Парламенце больш за палову. Нам жыць па гэтых законах. Прыняты ключавыя, я б сказаў, унікальныя ў сваім родзе законы «Аб Усебеларускім народным сходзе», «Аб асновах грамадзянскай супольнасці», скарэкціраваны ў адпаведнасці з Канстытуцыяй законы аб Нацыянальным сходзе, аб Савеце Міністраў, аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі.

Набраны добры тэмп. Цяпер, як я ведаю, каля 25 праектаў знаходзіцца ў Парламенце. Трэба паскарацца. Вы людзі дасведчаныя, дэпутаты, сенатары, высокапрафесійныя, надзейныя. Суцэльна здольныя працаваць з апярэджаннем графіка. 

Таксама большасцю на рэферэндуме-2022 мы прагаласавалі за гістарычную справядлівасць. Найстаражытная беларуская традыцыя народаўладдзя, якая ў сучаснай гісторыі дзяржавы рэалізуецца як Усебеларускі народны сход, набыла канстытуцыйны статус. Толькі народ мае права вырашаць свой лёс...

У нашым Сходзе гучыць голас усіх — ад сельскіх працаўнікоў да навукоўцаў. У ім прадстаўлены ўсе сферы, усе пласты грамадства і палітычныя погляды. Думаю, что дэлегаты канстутыцыйнага органа будут такімі жа. Там павінна быць месца і рабочаму, і селяніну, і кіраўніку, і палітыкам. Больш скажу: і дэлегатаў УНС, і прадстаўнікоў у мясцовыя Саветы і Парламент выбіраць будзе беларускі народ, і толькі ён, а не нейкія міфічныя назіральнікі ад АБСЕ.

Нагадаю: да бліжэйшых выбараў засталося менш за год. Такога маштабнага выбарчага працэсу ў нас яшчэ не было. Падрыхтоўку да яго мы ўжо пачалі. Абнавілі выбарчае заканадаўства. Вызначылі прававыя рамкі дзейнасці грамадзянскай супольнасці і партый...

Але, паўтару, замежных агентаў, праплачаных з-за мяжы, у нашым палітычным полі не будзе. Кропка! Роўна як і партыі ўлады таксама не будзе. Для тых, хто забыўся, з якой праграмай я ішоў на першыя выбары Прэзідэнта, нагадаю: «Ні з левымі, ні з правымі, ні з партыяй а са сваім народам!» Мая пазіцыя не змянілася.

І дэпутаты, якую б партыю ці грамадскі рух яны ні прадстаўлялі, найперш павінны служыць людзям, а не інтарэсам асобных алігархаў і палітыкаў, тым больш замежных...

Напярэдадні чарговай выбарчай кампаніі маё пытанне да дэпутатаў усіх узроўняў: ці ўсё вы зрабілі, што абяцалі выбаршчыкам? Час завяршыць свае справы яшчэ ёсць. Прашу і мясцовыя органы ўлады звярнуць на гэтую ўвагу. І дапамагчы дэпутатам. Яны практычна ўсё годна неслі свой крыж.

І ўжо сёння, не чакаючы электаральнай кампаніі, трэба абмеркаваць з людзьмі, якія пытанні будзем выносіць на ўзровень першага канстытуцыйнага складу УНС. Нам трэба пачаць абмеркаванне праекту новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, так як мы рабілі гэта з праектам Канстытуцыі. У цяперашні момант гэта вельмі востра стаіць. Людзям трэба пайсці і растлумачыць. І ў цэлым дыялог з людзьмі, распачаты напярэдадні канстытуцыйнага рэферэндуму, неабходна прадоўжыць на месцах, у студэнцкіх аўдыторыях, на заводах, у арганізацыях.

Не час супакойвацца. Не трэба думаць, што мы ўсё і ўсім растлумачылі. Кожны новы дзень падкідвае новую інфармацыйную нагоду. Асабліва шмат і скрупулёзна трэба тлумачыць моладзі. Тлумачыць і раіць. Не займацца павучэннямі.

І яшчэ. Мы ўсе павінны памятаць: лёгкай выбарчай кампаніі ў нашай гісторыі не было ніколі і не прадбачыцца. Не будзе, пакуль мы існуем як суверэнная дзяржава. Вы гэта, думаю, разумееце. Таму народнае адзінства — гэта першая ўмова захавання суверэнітэту і незалежнасці. Вакол штарміць, вакол буры і на поўначы, і на захадзе, і на ўсходзе. Застаўся гэты востраў. Вы думаеце, з гэтым нехта пагодзіцца? Ніхто нідзе ніколі з гэтым не пагодзіцца. Будуць рознымі метадамі нас не проста хістаць — знішчаць. Гэты востраў міралюбнасці нікому не патрэбен. І яшчэ, калі мы жадаем быць суверэннымі і незалежнымі, не трэба лунаць у аблоках, не трэба думаць аб пазаземных цывілізацыях. Трэба кожнаму займацца сваёй справай».

Другая ўмова суверэнітэту і незалежнасці — гістарычная памяць і нашы нацыянальныя традыцыі

Мы, беларусы, народ з багатай тысячагадовай гісторыяй. У ёй перапляліся эпохі росквіту і падзенні многіх дзяржаў, якія ствараюцца на нашых землях. Вытокі беларускай дзяржаўнасці — гэта падмурак нашага суверэнітэту. Амаль трэць стагоддзя гэтая тэма (тэма вытокаў дзяржаўнасці) выклікае бурныя дыскусіі і вострыя спрэчкі ў акадэмічным асяроддзі і ў грамадстве.

Асабліва непакояцца «свядомыя». Сядзяць за кардонам, усё шукаюць неславянскія вытокі беларусаў. Ды яшчэ пад чулым кіраўніцтвам заходніх куратараў. Гісторыя для іх — гэтая зброя. Яны так і кажуць, выкарыстоўваючы сваю міфатворчасць для разварушвання грамадства. Сам час прымусіў нас заняць больш жорсткую дзяржаўную пазіцыю ў пытаннях захавання гістарычнай праўды, даць прынцыповую, бескампрамісную ацэнку асобным фактам.

Першае. Так, беларуская нацыя фарміравалася на стыку заходняй і ўсходнеславянскай цывілізацый, на аснове хрысціянства, але пры пераважнай перавазе праваслаўя. Многія з нашых людзей кажуць: «Мы людзі праваслаўныя». І правільна кажуць, зыходзячы з гэтага тэзісу. Менавіта канфесійны выбар, зроблены нашымі продкамі больш за тысячу гадоў таму, вызначыў культурны код беларусаў і наш менталітэт. У самыя вострыя моманты гісторыі і ў перыяд ашалелай паланізацыі часоў Рэчы Паспалітай і Польшчы, міжваеннага перыяду і ў часы ўсіх войн, якія пракаціліся па нашай тэрыторыі, пераадольваючы жахлівыя ганенні, беларусы захавалі веру, родную мову і культуру, сваю ідэнтычнасць. Цярністы быў шлях станаўлення беларускай нацыі. І не было нічога дзіўнага ў тым, што сваю нацыянальную дзяржаўнасць мы здабылі менавіта ва ўсходнеславянскай калысцы

Другое. Беларуская дзяржаўнасць першапачаткова фарміравалася на аснове традыцый народаўладдзя. Нашы дэмакратычныя традыцыі маюць тысячагадовую гісторыю. У той час як Захад быў пагружаны ў «цёмныя стагоддзі» (так гісторыкі пішуць), нашы продкі, жыхары Полацкага, Тураўскага княстваў, выбудоўвалі асновы прававога і палітычнага ўзаемадзеяння ўлады і народа.

Трэцяе. Беларуская дзяржава таксама з’яўляецца паўнапраўным пераемнікам гістарычнай спадчыны Старажытнай Русі. І пара спыніць усе інсінуацыі на гэты конт! Вялікае княства Літоўскае, ВКЛ як мы кажам, было таксама рускім — гэта значыць усходнеславянскім, то бок нашым. Для тых, хто занепакоены тэмай «рускага свету» і хто дрыжыць ад згадвання рускіх, скажу проста: рускае — гэта не толькі расійскае, гэта і наша.

Чацвёртае. Там жа, у гістарычным мінулым, — вытокі беларускай верацярпімасці і павагі да іншых народаў. Больш за сем стагоддзяў таму на беларускай зямлі знайшлі прытулак тысячы яўрэяў, якія ратаваліся ад разгулу антысемітызму і пагромаў, дзе б вы думалі, у «адукаванай» Еўропе. Сюды беглі. Тады ж тут здабылі свой дом шматлікія прадстаўнікі татарскага народа, якія таксама шукалі міру і стваральнай працы. З Алахам у сэрцы беглі да нас, хрысціян, праваслаўных. Элементы розных нацыянальных культур арганічна ўплецены ў наш побыт. Мы традыцыйна адзначаем двое Каляд і тры Вялікадні, паважаем Курбан-байрам. Ды і ў цэлым тут камфортна жыць прадстаўнікам усіх нацыянальных дыяспар. Так будзе заўсёды! Гэта наш лёс. 

Пятае. Давайце шчыра. У свой час мы надта рамантызавалі такія перыяды, як ВКЛ, Рэч Паспалітая. Не дзіўна. За кароткі прамежак ва ўладзе асобных дзеячаў вельмі хутка заглынулі гэту «нажыўку». Як быццам мы ўсе — нашчадкі Радзівілаў, Сапегаў. Дарэчы, магнатаў было на нашай зямлі лічаныя прозвішчы. Яны былі. Ці былі яны патрыётамі сваёй Айчыны? Не і яшчэ раз не. З лёгкасцю мянялі і веру, і мову на польскія шляхецкія вольнасці, тытулы і пасады. Сярэднявечныя алігархі сваё багацце нажывалі на гарбе народа, які сеяў, араў, будаваў. Народ жыў цяжка. Але ці расказваюць пра гэта на экскурсіях у гэтых замках, у гэтых палацах, якія мы аднавілі і рэстаўравалі? Гэта да пытання аб гістарычнай праўдзе і аб’ектыўнасці. Тут таксама варта навесці парадак і пажадана хутчэй.

Паўтару, гэта толькі акцэнты, якія адыгрываюць вельмі важную ролю ў пытанні захавання нашай дзяржаўнасці і суверэнітэту. У мінулым годзе мы надалі шмат увагі свайму мінуламу. Але тэма сябе не вычарпала. У пэўнай меры Год міру і стваральнай працы павінен стаць працягам асноўнай ідэі Года гістарычнай памяці. Таму што мір на зямлі немагчымы без гістарычнай памяці, а стваральная праца — гэта пераемнасць гістарычнага шляху, гэта крок у будучыню. Не разбурэнне і агульнае ачарненне мінулага, а цярплівае эвалюцыйнае развіццё — вось тая ідэя, якой мы ідзём больш за чвэрць стагоддзя. Таму ўсё, што мы пачалі рабіць для асэнсавання свайго мінулага, яго ўплыву на сённяшні дзень і будучыню нашай Беларусі, павінна працягнуцца. Наш Савет па гістарычнай палітыцы павінен актывівазавацца і ўкараніць канцэпцыю беларускай дзяржаўнасці ва ўсе сферы жыцця. Неабходна выпрацаваць адзіныя падыходы ў інтэрпрэтацыі эпахальных падзей. Скажу больш канкрэтна: людзі павінны ведаць, хто нашы героі, выхоўваць на іх прыкладах новыя пакаленні беларусаў. Хатынь, Ала, Боркі, Брэсцкая крэпасць і ўсе месцы трагедыі і подзвігу беларускага народа, народаў СССР — адным словам, народа-пераможцы — павінны стаць месцам паломніцтва і пакланення. У першую чаргу, для нашых дзяцей

У гэтым годзе 23 верасня Беларусь адзначыць 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх акупантаў першага населенага пункта Камарына. Гэта будзе стартам шырокамаштабных мерапрыемстваў, прысвечаных вызваленню Беларусі. 

Яшчэ на адну важную тэму звярнулі маю ўвагу нашы патрыёты. Дзяржаўная сімволіка Беларусі — гэта свайго роду захавальнік гістарычнай памяці. І той факт, што дзяржаўных сімвалаў у нас тры: герб, сцяг, гімн, а дзяржаўнае свята прысвечана толькі двум. Напэўна, гэта няправільна. Трэба выправіць гэты недахоп. Безумоўна, пытанні абароны сваёй нацыянальнай спадчыны — гэта задачы, на вырашэнне якіх павінна быць нацэлена ўся сфера культуры. Мы заўсёды дастаткова беражліва ставіліся да сваёй культуры, да народнай творчасці. Але час ставіць новыя задачы. Мала берагчы і адраджаць. Актуальным стала пытанне аб паэтапным культурным «імпартазамяшчэнні»

Скажу прама і, дарэчы, таксама абапіраючыся на меркаванне неабыякавых людзей: сапраўды, пара сыходзіць ад культурных павеваў і святкаванняў, якія супярэчаць нашым хрысціянскім традыцыям і маралі. Трэба больш актыўна прасоўваць свае традыцыі, свае сімвалы, сваіх артыстаў, мастакоў і гэтак далей. Тым больш, што попыт на айчыннае, на роднае расце. Прычым датычыцца гэта не толькі мерапрыемстваў. Людзі жадаюць бачыць не імпартаваныя, а створаныя ў сваёй краіне выявы — калі жадаеце, трэнды ва ўсім, пачынаючы ад упакоўкі прадукцыі і заканчваючы інтэр’ерным афармленнем гарадской інфраструктуры. На захаванне і папулярызацыю нацыянальных традыцый, каштоўнасцяў, нашай гістарычнай памяці павінны больш актыўна працаваць айчынныя вытворцы.

Трэцяя ўмова суверэнітэту і незалежнасці: эканоміка

«Вось ужо тры дзесяцігоддзі падмуркам нашай дзяржаўнай палітыкі з’яўляецца сацыяльна арыентаваная эканоміка. Гэтая палітыка паспяховая, і народ яе падтрымлівае. Па ўсіх паказчыках, якія характарызуюць сацыяльную няроўнасць, Беларусь адносіцца да найбольш беспраблемных краін. Мы стварылі дзяржаву без алігархаў, не дапусцілі канцэнтрацыі капіталу і ўласнасці ў адных руках, усе нацыянальныя багацці належаць народу. Таму менавіта эканоміка, якая забяспечвае сацыяльную абароненасць грамадзянаў, з’яўляецца галоўнай мішэнню Захаду. І пытанне не ў розніцы менталітэтаў, не ў адрозненнях палітычных сістэм Захаду і Усходу. Усё значна прасцей і прымітыўней.

Вы ведаеце: ні суверэнная Беларусь, ні суверэнная Расія з моцнай эканомікай нікому не патрэбны. Валоданне велізарнымі, першым чынам прыроднымі, рэсурсамі нараўне з высокім узроўнем прамысловай вытворчасці і сур’ёзнымі навуковымі кампетэнцыямі прычына імкнення ўхіліць нас як канкурэнтаў. Менавіта канкурэнтаў. Але сёння я абсалютна перакананы — не атрымаецца. Мы выстаім. 

Вы бачыце, як эканоміку ЕС адкрыта штарміць. І там вельмі хацелі б вырашыць свае праблемы за кошт нас, як гэта было ў 90-я, пасля распаду СССР. Але не атрымліваецца. Мы сталі разумнейшыя. Мы выраслі, мы сталі дарослымі.

Вялікія фінансавыя «эксперты» прадракалі крах нашай эканомікі, абвал рубля і збядненне насельніцтва. А цяпер, калі прагнозы не апраўдваюцца, даводзіцца тлумачыць грамадзянам Еўрасаюза, чаму, калі яны эканомілі на цяпле, гарачай вадзе, бензіне, Беларусь выстаяла, больш за тое па шэрагу напрамкаў нават прыбавіла. Цяпер шукаюць там, на Захадзе, аб’ектыўныя і суб’ектыўныя фактары. Шукайце. Ім усё роўна ніколі не зразумець розніцу паміж вольным ліберальным грамадствам, дзе ніхто нікому нічога не павінен, і народам, які разумее сваю адказнасць перад дзяржавай, сваімі суайчыннікамі і будучымі пакаленнямі.

Я ўдзячны беларусам, занятым у рэальным сектары. У адказ на прэс эканамічных санкцый, падкрэслю, абсалютна незаконных, вы зноў паказалі наш нязломны беларускі характар. Слухайце, лепей ваяваць на эканамічным фронце.

У нас шмат што атрымалася. Не ўсё, вядома. Занадта моцна за нас узяліся. Але мы ж з вамі дамовіліся, што за суверэнітэт давядзецца плаціць. І хіба мы шмат заплацілі? Нешта страцілі? Мы яшчэ і не пачалі плаціць. 

З большага ўсё гэтак жа. Цёпла і ўтульна ў нашых дамах, у магазінах з паліцах прадукты, нават для гурманаў, дзеткі ходзяць у школы і ўніверсітэты, парадак і бяспека на нашых вуліцах. Прымальны парадак. А страціць гэта можна ў адзін момант. І мы бачылі, як гэта адбываецца.

Нашы прадпрыемствы працуюць, тавары ідуць на новыя рынкі, нягледзячы на ўсе гэтыя санкцыі. Мы атрымалі рэкорднае знешнегандлёвае сальда почти 4.5 млрд. долараў (перасягнулі нават максімум 2021 года), тым самым захаваўшы стабільнасць нацыянальнай валюты. Стрымліваем рост цэн. Харчовую бяспеку забяспечылі ў поўнай меры, сабраўшы найлепшы ўраджай збожжавых за апошняе пяцігоддзе. І ніякі голад нам не страшны, свае прадукты прадаём па ўсім свеце.

Харчовы экспарт упершыню прынёс выручку звыш 8 млрд. долараў. Памятаеце, што мы марылі аб шасці. 

І гэта пры тым, што мы ж ведаем, якія рэзервы ёсць яшчэ ў шмат якіх сельскагаспадарчых арганізацыях. Навядзем жорсткі парадак, будзем выконваць тэхналагічныя дысцыпліну і рэгламенты — вынікі будуць на парадак вышэйшыя. У свеце насельніцтва прырастае. Голад ахоплівае ўсё больш і больш краін. Таму харчаванне без якога ніхто жыць не можа будзе галоўным накірункам развіцця эканомікі ў любой краіне. Попыт з губернатараў і ўрада за гэта бескампрамісны. 

Ды і ў цэлым бягучы год гэта медыяна пяцігадовай праграмы. У гэты год мы павінны выканаць усё, што намецілі, спрацаваць гэтак жа, а можа, і лепей, чым летась. Калі жадаем жыць лепш.

Асноўная роля належыць прамысловаму комплексу. Тут паднімаць з руін нічога не трэба. Сродкі на развіццё ёсць. Трэба больш — знойдзем. Фінансавую стабільнасць у рэальным сектары мы захавалі, чысты прыбытак і рэнтабельнасць прадпрыемстваў расце. Сёння гэта галоўныя крытэрый ацэнкі работы кіраўніка любога ўзроўню. Канешне, прадпрыемствы розныя, мы пра гэта казалі на нядаўняй справаздачы ўрада перад Прэзідэнтам. Мы павінны сёлета паглядзець на прадпрыемствы, якія кульгаюць і кульгалі. Іх трэба падтрымаць ці трэба перапрафіліраваць. З імі трэба нешта рабіць. Няхай іх няшмат, не так як было раней. Гэтымі прадпрыемствам трэба займацца.

Штогод рост у прамысловасці неабходна трымаць на ўзроўні паспяховага 2021 года 105 — 107 працэнтаў. Галіновыя міністры павінны забяспечыць максімальную загрузку вытворчых магутнасцей беларускіх прадпрыемстваў і выйсці сёлета на пікавыя за апошнія 10 гадоў аб’ёмы. Патэнцыял вялізны. У краіне рэзультатыўна функцыянуюць унікальныя вытворчасці сусветнага ўзроўню. МАЗ выпусціў новыя мадэлі электробусаў. БелАЗ асвоіў вытворчасць і пастаўляе ўжо спажыўцам 30-тонны інавацыйны самазвал, які працуе на звадкаваным газе. А побач БелАЗ — электрамабіль, які запусцілі ці запусцяць літаральна на днях. Першы беларускі беспілотны трактар стварылі на нашым трактарным заводзе. На БНБК распачата вытворчасць амінакіслот. Прадпрыемствы «Амкадора» распрацавалі больш за 100 імпартазамяшчальных вырабаў і вузлоў. Гэта далёка не поўны пералік. Такія прарывы павінны быць у кожнай галіны. У гэтым годзе задача забяспечыць рост ВУП да 4 працэнта, як гэта прадпісана пяцігадовай праграмай.

Як гэтага дасягнуць? Ведаем:

Па-першае, сёння час ініцыятывы і актыўных дзеянняў. Толькі кіраўнікі, якія нестандартна думаюць, энтузіясты здольныя рухаць галіны і сферы наперад. Патрэбны людзі смелыя, якія не баяцца браць на сябе адказнасць, не баяцца выходзіць за межы інструкцый, калі таго патрабуе вытворчая неабходнасць. І калі іх смеласць і рызыка не звязаныя з асабістай выгадай (ведаеце, пра што я кажу), і бачны вынік, то такі стыль кіравання пытанняў у кантралюючых органаў выклікаць не будзе. Паўтару: карупцыя ў нашай краіне і надалей будзе спыняць вельмі жорстка. Але галоўная мэта мерапрыемстваў па праверцы дзейнасці кіраўніка, прадпрыемства або галіны — дзейсная прафілактыка. Гэта павінны ўцяміць усе, асабліва тыя, хто правярае.

Па-другое, месца навукі ў развіцці краіны павінен быць больш, прыкметным, мякка кажучы. Ролю навукі трэба падняць па парадак і вучоных у тым ліку. Не навукоўцаў трэба падганяць, а яны павінны «рухаць» галіны на новыя тэхналагічныя ўклады ва ўмовах вострай канкурэнцыі

Наша навука можа шмат: ад штучнага інтэлекту да важных лекавых прэпаратаў і тэхналогій. Выстава «Беларусь інтэлектуальная», якая прайшла па ўсіх рэгіёнах, гэта наглядна прадэманстравала. Хутка пабудуем вялізны, у гісторыі Беларусі такога не было, выставычны комплекс, дзе будуць гэтыя дасягненні прадстаўлены. 

Па-трэцяе. Імпартазамяшчэнне і павышэнне долі інавацыйнай вытворчасці — найважнейшыя задачы. Мы не павінны залежаць ад «капрызаў» заходніх палітычных эліт, якія абмяжоўваюць свабоду цывілізаванага бізнесу. Гэта пытанне нацыянальнай бяспекі — імпартазамяшчэнне. Тут шырокае поле для рэалізацыі самых смелых задум беларускіх вучоных. Паглядзіце, на тых вытворчасцях, дзе гэта зразумелі даўно, мы маем рост экспарту і насычэнне нашага рынку высакаякасным таварам. Калі кажуць пра санкцыі, я так казаў пра 2020 год, я думаю: «Дзякуй богу, што ўвялі. Бяры і прадавай», што мы і робім. Праўда, пакуль толькі на 70 працэнтаў, 30 працэнтаў нам яшчэ трэба дадаць і дадаваць тэрмінова. Гэта нацыянальная бяспека. Тут шырокае поле для реалізацыіс самых смелых задумак беларускіх вучоных. 

Летась мы выпусцілі імпартазамяшчальную прадукцыю на суму звыш 27 млрд. долараў. Сёлета можам дадаць 10 працэнтаў. Было б жаданне. Пры гэтым мы гаворым не проста аб імпартазамяшчэнні, а аб стварэнні цэлых навукаёмістых напрамкаў. Гэта інтэлектуальны капітал краіны, вытворчасці, новыя працоўныя месцы і прадукты з высокай дабаўленай вартасцю коштам. Але працаваць трэба вельмi хутка.…

Паўтару, вокамгненна павінен рэагаваць у першую чаргу ўрад. А Акадэмія навук павінна забяспечваць навуковае суправаджэнне. Так, дзякуючы БелАЭС мы замяшчаем спажыванне газу і маем магчымасць актыўна развіваць электраіндустрыю. Ключавым складнікам тут выступае электратранспарт. Але трэба актыўна пашыраць вытворчасць цягавых электрарухавікоў, кампанентаў для беспілотнага транспарту. Ды і час бы нашым навукоўцам прадставіць лінейку якасных, недарагіх і канкурэнтаздольных акумулятарных батарэй. У бліжэйшы час паглядзім. Мне абяцана Акадэміяй навук, што яны ўжо ёсць.

Мы шмат казалі аб выкарыстанні электрычнасці для ацяплення жылля, і грамадзяне нашы сур’ёзна гэтым зацікавіліся. Бо гэта выгадна. Але рашэнне стрымліваецца недзе неразвітасцю электрасетак, а недзе іх высокіай зношанасцю. Словам, магутнасці не можам даць людзям.

Трэба больш сур’ёзна паставіцца да гэтага. І яшчэ паглядзець, якія энергаёмістыя вытворчасці мы можам размясціць каля БелАЭС. Мной даручэнні даваліся. Але талковых прапаноў пакуль не бачу. У нас ужо сёння залішняя колькасць электраэнергіі, вялізны рэсурс, вялізны запас. Так давайце гэта выкарыстаем. 

Па-чацвёртае. Значна больш увагі трэба ўдзяляць выкананню эканамічных праграм Саюзнай дзяржавы. Яны арыентаваны на падтрымку адзінай — сістэмы прыярытэтаў развіцця навуковатэхналагічнай прасторы нашых краін. Сёння паспяхова сумесна працуем у галіне касмічных тэхналогій, медыцыны, біятэхналогій, машынабудавання, лазернай тэхнікі, мікраэлектронікі, аграпрамысловых тэхналогій. Час ужо канчаткова пазбавіцца ад чужых болтов і гаек і выпускаць па-сапраўднаму свой прадукт. У тым ліку прадукт Саюзнай дзяржавы. Удумайцеся: толькі рынак аўтакампанентаў для транспартнага машынабудавання, імпартаваных на тэрыторыю Беларусі і Расіі ў 2021 годзе, склаў 19 млрд. долараў! А гэта нашы кампетэнцыі, у нас ёсць адпаведны закон. Мы можам гэта пашыраць. Чаму павольна гэта робім? 19 мільярдаў — якія санкцыі. Гэта вялізная ніша для нашых прадпрыемстваў…

Асаблівую ўвагу звяртаю на авіябудаванне, якое зараз актыўна пачынае адраджацца ў Расіі. А ў нас два буйныя заводы: адзін у Баранавічах ваенны, а другі ў аэрапорцеу грамадзянскі. Мы іх выратавалі. Там імкнуцца лакалізаваць вытворчасць сваёй авіяцыйнай тэхнікі. Прапануйце ім сваю прадукцыю. Тым больш што прыклады паспяховай кааперацыі ў авіябудаванні ўжо ёсць, мы вырабляем звыш паўтысячы дэталяў для расійскіх самалётаў.

Па-пятае. Маштабная лчбавізацыя, аб якой Урад гаворыць гадамі, пакуль буксуе. Статус ІТ-краіны мяркуе стварэнне прадукта для патрэб уласнай эканомікі ў першую чаргу. Для гэтага даваліся прэферэнцыі. Аддачы пакуль не вельмі бачна. Вы памятаеце, з якімі цяжкасцямі мы сутыкнуліся, калі супраць нас увялі тэхналагічныя санкцыі. Мы ўбачылі, наколькі залежныя ад замежнага праграмнага забеспячэння і якія рызыкі гэта нясе. А ўявіце, да чаго маглі б прывесці збоі ў праграмным забеспячэнні на буйных хімічных прадпрыемствах або, напрыклад, на БелАЭС, чаго вельмі хацелі б там, за мяжой. І якія б мы атрымалі праблемы з разлікамі ў фінансавай сферы. Таму стварэнне айчыннага софту і яго ўкараненне павінны стаць безумоўным прыярытэтам для ўсіх арганізацый, якія займаюцца адпаведнымі распрацоўкамі.

Падтрымку ў стварэнні новых інфармацыйных тэхналогій павінны атрымліваць не толькі рэзідэнты Парка высокіх тэхналогій, але і Акадэмія навук, вытворчыя аб’яднанні, фінансавы сектар, навуковыя і адукацыйныя ўстановы. Тым больш што дзякуючы іх намаганням удалося пазбегнуць хаосу, у тым ліку па стратэгічна важных аб’ектах інфраструктуры.

А Парку трэба сур’ёзна ўключацца ў гэты працэс, ствараць новыя канкурэнтныя прадукты ў інтарэсах сваёй краіны, пакідаючы інтэлектуальныя распрацоўкі тут. Парк высокіх тэхналогій трэба жорстка варухнуць. Занадта яны зацыкліліся на санкцыях. Ім, бачыце, цяжка. Бо заўтра асобныя мярзотнікі на захадзе пачнуць атаку на нас.

Патрэбны такі тавар, які будзе запатрабаваны і на замежных рынках. А вы ведаеце, якія яны сёння патрабавальныя.

Па-шостае. Трэба сур’ёзна ўкладвацца ў вытворчасць. У нас пакуль што з гэтым не вельмі. Праселі па капітальных укладаннях на 19 працэнтаў! Хаця і завяршылі рэалізацыю больш за 150 інавацыйных праектаў. У гэтым годзе мы проста абавязаны «перавярнуць» інвестыцыйную тэндэнцыю апошніх гадоў.

Таксама актуальная тэма стымулюючых умоў для інвестараў. Неабходна ўцягнуць іх у праекты, дзе ствараецца вытворчасць патрэбнай нам прадукцыі бо яна з’яўляецца незаменным звяном у нацыянальных вытворчых ланцужках…

Адна з архіважных задач захаваць набраны тэмп развіцця інжынерна-транспартнай інфраструктуры. Аб’ёмы дарожнага будаўніцтва, уводу жылля, добраўпарадкаванне населеных пунктаў — гарантыя камфортнага пражывання ў рэгіёнах. Трэба вярнуцца да маштабнага — будаўніцтва бетонных аўтамагістраляў, за гэта попыт будзе найжорсткім. Я папярэджваў асобных членаў урада. Мы да яшчэ ўсіх санкцый закупілі самае сучаснае абсталяванне. Бетонныя дарогі — гэта наша выратаванне ў нашых ўмовах надвор’я. 

Мала толькі вырабіць тавар, яго яшчэ трэба даставіць спажыўцу. Мы гандлюем амаль з усімі краінамі свету (200). Штомесячная экспартная таварная выручка складае каля 4 млрд. долараў. Таму задача больш хуткай пераарыентацыі паставак з закрытых для нас рынкаў застаецца. 

Стварэнне ўласнай партовай інфраструктуры і новыя сухапутныя маршруты ў напрамку Кітая, Ірана і іншых краін Азіі павінны стаць безумоўным прыярытэтам нашай транспартнай галіны. Усе гэтыя задачы — пытанне не толькі матэрыяльнага дабрабыту Беларусі. Будзем і надалей самі сябе карміць, апранаць, забяспечваць жыллём і іншымі дабротамі цывілізацыі будзем самі вырашаць, як нам жыць.

Чацвёртая ўмова суверэнітэту і незалежнасці — сацыяльная справядлівасць

«Важнейшага нічога няма. Аб гэтым ужо загаварылі ўсе. А вы памятаеце, некалькі гадоў таму я пастаяна паўтараў: давайце ўзмоцнім, давайце забяспечым сацыяльную справядлівасць? Усе сёння гэтага хочуць. Чаму ў Расіі часам улады крытыкуюць? І ўсе вучоныя, я заўважыў, усе сацыёлагі, грамадскія дзеячы ў Расіі загаварылі аб сацыяльнай справядлівасці. Чаму бунтуюць Францыя і іншыя заходнія дзяржавы? Ды не ў пенсійнай рэформе справа. А калі і ў ёй, людзі патрабуюць сацыяльнай справядлівасці.…

Народ — адзіная крыніца дзяржаўнай улады і носьбіт суверэнітэту. Гэта норма Канстытуцыі прадвызначае галоўны прынцып нашай палітыкі — сацыяльную справядлівасць. І мы будзем прытрымлівацца яго, што б ні адбывалася ў свеце і ў краіне.

Мы не дзеля прыгожага слоўца называем чалавека галоўнай каштоўнасцю. Захаванне правоў грамадзян Беларусі — непарушны пастулат у нашай дзяржаве. Роўныя для ўсіх правы на бясплатныя і даступныя адукацыю, медыцыну, на працаабарону ў выпадку хваробы, роўныя магчымасці для прафесійнага старту — асноўныя мэты нашай сацыяльнай палітыкі. Народ можа разлічваць на раўнапраўную падтрымку з боку дзяржавы, бо гэта справядліва. Я больш скажу: прычына многіх сённяшніх узрушэнняў у свеце заключаецца менавіта ў жаданні транснацыянальных карпарацый вярнуцца да жорсткай эксплуатацыі людзей. У гэтым імкненні падзяліць людзей на класы нас спрабуюць адкінуць на тысячагоддзі назад. Задумайцеся.

Толькі адзін прыклад. Амерыканскі Аррlе пагадзіўся размясціць сваю вытворчасць у Азіі (у Індыі) толькі на ўмовах 12-гадзіннага працоўнага дня і павелічэння нормы звышурочнага працоўнага часу да 145 гадзін у квартал. 12 гадзін у дзень, штодзённа, і 145 гадзін у тыдзень звышурочных работ. (У Беларусі норма за квартал звышурочна — усяго 45 гадзін). У пагоні за інвестарам прыйшлося скарэкціраваць заканадаўства. Пад пагрозай — усе заваёвы працоўнага народа за апошнія сто з лішнім гадоў: ад бясплатных медыцыны і адукацыі да сацыяльных пакетаў і пенсій. Чалавецтва плаўна вядуць да так званага новага свету, у якім будуць мільярды лішніх людзей: бяспраўных, галодных, жабракоў, але затое нібыта свабодных у самых разнастайных ліберальных праявах. Якіх — вы ведаеце.

Людзі гэта адчуваюць і выходзяць на вуліцы. Паглядзіце, як я ўжо сказаў, што адбываецца на Захадзе, у той жа Францыі. А такія дзяржавы, як Беларусь, не проста раздражняльнік. Мы пагроза гэтаму праекту, бо ідзем сваёй дарогай, вось гэтай дарогай, дзе спрабуем падтрымаць свой народ — працоўных. У нашай краіне ўсе, хто хоча і можа працаваць, працуюць і зарабляюць. Паўтару: хто хоча, у нас могуць працаваць і зарабляць. Гэта вельмі тонкая грань. Не хацеў аб гэтым гаварыць, але, прабачце, скажу. Не толькі ж вы з мяне павінны скуру драць, але і вам, народу, пэўныя пытанні павінен задаць. Усе патрабуюць, каб усе былі багатымі, каб заробак быў па тры тысячы рублёў і вышэй. Ну, дапусцім, як я часта прыводзіў прыклад, калі я прыходзіў у вядучыя клінікі, і пытаўся, якая ў іх заработная плата. Калі ты найвышэйшай катэгорыі ўрач і можаш рабіць любыя аперацыі (трансплантацыя), то ты і атрымліваць будзеш добрыя грошы. А цяпер група працуе, якіх я адправіў па ФАПах, участковых і раённых бальніцах. У некаторых бальніцах. Як я ўжо прыводзіў прыклад, дзверы перакошаныя і не зачыняюцца ў аперацыйную, у аперацыйнай мышы поўзаюць. Гэта што такое? Гэта хто вінаваты? Вы каго чакаеце? Вы Лукашэнку чакаеце? Чакаеце, што ён прыйдзе і дзверы гэтыя ўставіць? Ды не чакайце. Гэта віна галоўнага ўрача і таго калектыва. А ўсе хочаце заробак у пяць тысяч долараў. Дык нідзе гэтага няма! Кожны атрымлівае столькі, колькі ен зможа сення зарабіць. Калі ты ўжо з дзіцячага садка быў арыентаваны чорт ведае на што, калі ты ў школу проста прайшоў, а нехта стараўся, вучыўся і займаўся, няўжо ты можаш быць канкурэтным у нашым асяроддзі з гэтым чалавекам? Вядома, не! Таму пачынайце са сваіх дзяцей з дзяцінства, калі вы сябе ў свой час ўпусцілі. І не патрабуйце з мяне ўсіх мераць на адзін капыл. Мы ўжо гэта праходзілі. Таму мы павінны стварыць грамадства справядлівасці. Хто вучыўся, скончыў ВНУ або не скончыў, рукі залатыя, добры спецыяліст — у нас ёсць месца, дзе можна працаваць, у нас ёсць час, у нас ёсць добрыя настаўнікі ў вытворчасці. Адважвайцеся! 

Заробак, паўтару, ён павінен быць зароблены. Гэта справядлівы падыход. Нам удалося летась павысіць яе як у рэальным сектары, так і ў бюджэтнай сферы (у намінальным выражэнні на 13%). Гэта дазволіла забяспечыць заробкі вышэйшыя за ўзровень інфляцыі настаўнікам, работнікам культуры і сацабслугоўвання. Расце заробак работнікаў аховы здароўя. Будзем рухацца ў такім напрамку і далей. Але і попыт за вынікі будзе ўзмоцнены! Як з гэтых самых урачоў. У якіх дзверы перакошаны або ў аперацыйная, як мне дакладваюць, дэфібрылятары ляжаць няспраўныя. 

Сацыяльная справядлівасць, яшчэ раз кажу, — гэта сацыяльная абароненасць грамадзян. Мы заўсёды памятаем аб нашых старых. Пенсіі ў мінулым годзе павышаліся тройчы. Для будучых пенсіянераў запрацавала праграма накапленняў на пенсію з дзяржаўнай падтрымкай (праграма «3 + 3»). Частка ўзносаў на будучую пенсію работніку аплачваецца з дзяржсродкаў. Скажыце, дзе яшчэ, у якой краіне вы знойдзеце такі прыклад? Асабліва сёння.

У цэлым рост даходаў сёлета павінен перавысіць 4% ў рэальным выяўленні. Мы гэта вытрамаем. Усе рашэнні па рэгуляванні цэн прынятыя. Так, яны жорсткія. Вы ведаеце мой прынцыповы падыход: нікому не дазволена беспадстаўна падвышаць цэны і абіраць людзей. Гэта першае. І другое: беларусы не павінны расплачвацца за «пустыя» долары, як гэта робіць сёння ўвесь свет…

Адзін з ключавых кампанентаў інфляцыі — тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Тут асноўныя скаргі насельніцтва. Розныя. Камусьці дах не парамантавалі, камусьці плот не паставілі, а дзесьці не падаецца газ, вада — як павінна падавацца, водаадвядзенне не працуе. Тут усё празрыста з камунальнымі паслугамі. Так, для прынцыпова непрацуючых і збеглых тарыфы ўстаноўлены па поўным каэфіцыенце. Прашу Камітэт дзяржаўнага кантролю праверыць, ці так гэта…

Але для насельніцтва павышаць плацяжы больш чым ва 5 долараў у эквіваленце не плануем. Так, як і дамовіліся. І гэта пры тым, што нагрузка на супрацоўнікаў камунальнай сферы каласальная, і там не ўсё «ў шакаладзе». Далёка не ўсё. Хтосьці патрабуе бесперапыннай увагі і догляду. Мы прывыклі да чыстых вуліц, двароў, нам патрэбна якасная вада, ацяпленне, роўныя дарогі і гэтак далей. Гэта той мінімум, ад якога ніхто не захоча адмовіцца…

Пытанні забеспячэння бытавога камфорту павінны быць ня жорсткім кантролі ўсёй вертыкалі ўлады: ад старшыняў райвыканкамаў да прэм’ер-міністра. У насельніцтва назапасілася да нас нямала прэтэнзій. Можна зразумець тых, хто імкнецца жыць у сталіцы. Едуць не толькі і не столькі па заробак. Усе жадаюць жыць у сучасных камфартабельных умовах. А што сёння перашкаджае ў глыбінцы стварыць больш спрыяльнае асяроддзе для жыцця? У аграгарадках, раенных цэнтрах. Нічога! Нічога нам не перашкаджае. Трэба гэта рабіць

Але што датычыцца дарог, доступу да паслуг, разгортваемся марудна. І гэта пры тым, што запыт людзей жыць у па-экалагічнаму чыстай мясцовасці, у адрозненне ад гарадскога асяроддзя, расце. Туды гатовы ехаць і спецыялісты высокай кваліфікацыі. Кожны куток нашай Радзімы мае свой непаўторны культурны і прыродны каларыт. Але эканамічнае развіццё ўсіх абласцей павінна быць справядлівым і збалансаваным. Гэта прыярытэт праграмы развіцця рэгіёнаў.

Нельга дапусціць падзелу нашай кампактнай краіны на Мінск і астатнюю Беларусь! Мы сем «Я» — шэсць абласцей і сталіца. Гэта наш лозунг. Уласцівыя рэгіёну перавагі павінны стаць крыніцамі яго развіцця. У чарговы раз звяртаю вашу ўвагу: нельга сцягваць усе рэсурсы ў Мінск і ў выніку дапусціць гіперцэнтралізацыю... 

Нельга агулам загульвацца ў так званую аптымізацыю, канцэнтруючы працоўную сілу і кампетэнцыі выключна ў абласных цэнтрах і сталіцы за кошт скарачэння рэгіянальнай сеткі. Да кожнага скарачэння арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паштовай сувязі, банкаўскай сферы, аптэчнай сеткі трэба падыходзіць індывідуальна і чуць людзей.

Мы даўно і шмат гаворым аб дэурбанізацыі, аб стварэнні камфортных умоў для жыцця ў сельскай мясцовасці. Хто захоча з’ехаць з аграгарадка, раённага цэнтра, калі створым працоўныя месцы з заробкам на ўзроўні не ніжэйшым за сярэдні па вобласці або галіне, забяспечым людзей жыллём з неабходнай інфраструктурай? Ніхто з такой мясцовасці не паедзе. Людзям патрэбная праца там, дзе яны жывуць. І рэалізацыя ў бягучай пяцігодцы прынцыпу «адзін раён — адзін праект» заклікана садзейнічаць стварэнню новых рабочых месцаў і занятасці насельніцтва.

Што датычыцца замацаванасці кадраў, будзем будаваць арэнднае жыллё і даваць права на яго выкуп па заканчэнні вызначанага тэрміна, але пры выкананні найжорсткіх умоў. І грошы тут не галоўнае. Напрыклад, як мы прынялі рашэнне па нашых вайскоўцах. У гарадах гэта могуць быць шматпавярховыя дамы, у сельскай мясцовасці — традыцыйныя дамы сядзібнага тыпу, малапавярхоўкі. І будзем пераходзіць ад кропкавай падтрымкі асобных рэгіёнаў і прадастаўлення індывідуальнага пакета льгот (як гэта ў Аршанскім раёне, паўднёваўсходнія раёны Магілёўскай вобласці) да рэалізацыі падыходу «чым далей ад Мінска і абласных цэнтраў, тым больш ільгот і прэферэнцый»…

Не можа быць і размовы аб развіцці рэгіёнаў без татальнай дэбюракратызацыі і лічбавізацыі. Людзі не павінны ехаць у абласны ці раённы цэнтр і гадзінамі сядзець у чэргах для вырашэння сваіх пытанняў. У прыватнасці, трэба актыўна развіваць адзіны партал электронных паслуг і павышаць даступнасць да яго незалежна ад месца пражывання…

«Калі заходзіць размова аб сацыяльнай справядлівасці, мы гаворым аб якаснай медыцыне, даступнай кожнаму. Толькі за 2022 год мы ўвялі ў эксплуатацыю 29 аб’ектаў аховы здароўя. Стварылі і забяспечылі ўсім неабходным міжраённыя цэнтры, у якіх дыягностыка і лячэнне праводзяцца не горш, чым у сталічных клініках, укараняюцца навацыі. І ніякія санкцыі не змогуць і не павінны паўплываць на ўзровень нашага медыцынскага абслугоўвання. Таму на асаблівым кантролі — вытворчасць беларускіх лекавых прэпаратаў. Іх долю неабходна пастаянна павышаць, асартымент пашыраць. Такія ж патрабаванні — да айчынных тэхналагічных інавацый і абсталявання...»

«Той факт, што Захад б’е санкцыямі па людзях, якія хварэюць, у тым ліку па старых і дзецях, не паддаецца крытыцы. Ніжэй апусціцца ўжо нельга. Скажу адно: мы справімся! Гэтая справа гонару. У медыцынскай сферы мы не будзем ад іх залежаць. А ахова здароўя Беларусі ў бліжэйшы час страсянём так, што пыл пасыплецца... Таму думайце, трэба рухацца, трэба, каб мы бачылі ва ўчастковых бальніцах, у раенных бальніцах нашых бабуль і дзядкоў. Туды перш за ўсе трэба паглядзець, там асноўны нас люд, які мы павінны лячыць. Калі мы хочам равенства, справядлівасці і хочам лічыцца з сацыяльнай дзяржавай. 

Мы многае можам. Я ўжо не кажу пра перасадку органаў, пратэзаванне. Чаго варта ДНК-вакцына для лячэння пухліны галаўнога мозга і лімфомы ў дзяцей. Больш за 20 дзяцей ужо праходзяць гэтую тэрапію і атрымалі шанец на папраўку. Разам з расіянамі распрацавалі, прымяняем спінальныя сістэмы для хірургічнага лячэння цяжкіх дэфармацый і пашкоджанняў пазваночніка. Безумоўна, гэтыя і іншыя распрацоўкі павінны ўкараняцца максімальна і выкарыстоўвацца. І ў вялікіх гарадах, і ў раённых цэнтрах. Як і ўсе аб’екты аховы здароўя краіны павінны быць узорам камфорту і стэрыльнасці. Губернатары і міністр абавязаны трымаць гэта пытанне на вельмі жорсткім кантролі.

Яшчэ найважнейшая задача ахове здароўя — дакладная праца на ранняе выяўленне фактараў рызыкі захворванняў, а значыць, іх папярэджанне. Усе павінны праходзіць абавязковую дыспансерызацыю. Гэта адказнасць не толькі ўрачоў, але і кожнага з нас. Асобая ўвага нашым маленькім грамадзянам. Для іх неабходна ствараць самыя камфортныя ўмовы. Здароўе дзяцей — гэтае пытанне ў тым ліку дэмаграфічнай бяспекі, без чаго няма сэнсу думаць аб заўтрашнім дні. Бо для каго мы будуем Беларусь — утульны, камфортны дом? Наша пакаленне зберагло гэты прыгожы, дагледжаны куточак, прыняўшы з рук нашых бацькоў, зрабіла яго прыгажэйшым. Але хто тут будзе жыць заўтра? Хто зберажэ родную мову, памяць аб нашай гераічнай гісторыі? Хто будзе даглядаць магілы продкаў, берагчы спадчыну Полацка, Навагрудка, Турава? Ці будзе гучаць дзіцячы смех у тых палацах, якія многія настроілі ў перыяд так званай дыктатуры? Ці будзе каму, разглядаючы партрэты на сцяне, сказаць: «Гэта маі дзядуля і бабуля?»

Каб моцна стаяць на сваёй зямлі, нас, беларусаў, павінна быць больш, значна больш. Гэта найважнейшая ўмова суверэнітэту. І дзяржава робіць шмат, каб гэтую ўмову забяспечыць. У краіне аказваецца маштабная падтрымка сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей... Для шматдзетных — асаблівыя ўмовы: жыллё, сямейны капітал, бясплатна харчаванне ў дзіцячым садзе і школе ды і многае іншае.кажу гэта, і мозг сверліць адна праблема. Мы забяспечваем шматдзетных. А тысячы фактаў, калі мы для дзетак грошы аддаем, а гэтыя грошы бацькамі прапіваюцца. Вы ведаеце, што шматдзетныя сем’я — гэта не заўседы «шакалад». Чаго б нам гэта не каштавала, ураду і губернатарам — вырашыць гэтую праблему, я перад вамі паставіў гэтае пытанне. Калі вы бачыце, што сям’я прапівае гэтыя сродкі і да дзяцей не даходзяць, прыміце рашэнне на месцы і забяспечце дзяцей.... Зрабіце! Зрабіце, каб да дзецяй, якім мы плацім немалыя грошы, траплялі гэтыя льготы, каб гэтыя вар’яцкія бацькі-алкашы не атрымлівалі гэтыя грошы на рукі, калі яны гэтага не заслугоўваюць. Ды і грамадства абураецца: каму мы плацім? Непапулярная тэма для Прэзідэнта, але абысці яе не магу. Паглядзіце на гэта на месцах, не чакайце чарговай праверкі, каб потым не выць і не стагняць. Выконвайце даручэнні, якія я даю. 

Безумоўна, ёсць яшчэ над чым працаваць у гэтым напрамку. Але павайце будзем сумленнымі, дзяржава не павінна «купляць» дзяцей у бацькоў. Яно можа дапамагчы выхаваць будучых грамадзян, засцерагчы іх, забяспечыць сацыяльныя гарантыі і магчымасці для развіцця.

Пытанні дэмаграфічнай бяспекі — тэма не толькі эканамічных мер. Ёсць фактары, якія нівеліруюць усе намаганні дзяржавы па стварэнні спрыяльных умоў для росту насельніцтва. І гэтыя фактары павінны быць у поле зроку інфармацыйнай палітыкі, сфер культуры, адукацыі, аховы здароўя. 

Першае. Заходняя мода на «чайлдфры». Любая папулярызацыя ідэй бяздзетнай сямейнай пары ў нашым інфармацыйным і культурным прасторы павінна спыняцца. Любыя ўкідванні такіх завуаліраваных заклікаў, роўна як і ўсе нетрадыцыйныя павевы, — не што іншае, як спроба абязлюдзіць і аслабіць дзяржаву. Ніяк не менш. Такая ідэалогія павінна быць па-за законам. 

Другое. Мы выгадавалі дзяцей, якія ні ў чым не мелі патрэбу, і цяпер яны хочуць як мага даўжэй пажыць для сябе, адкладаючы нараджэнне дзіця. Не ўсе, але тэндэнцыя ёсць. Яна небяспечная. Парадыгму такога мыслення трэба мяняць. Ёсць рэчы, якія маладыя людзі проста не могуць зразумець у сілу свайго ўзросту. Але мы, старэйшае пакаленне, можам своечасова і павінны своечасова растлумачыць, што жыццёвы поспех і досвед бессэнсоўныя, калі іх няма каму перадаць, што нажытыя багацці не заменяць шчасця бачыць, як працягваецца твой род. І растлумачыць мы павінны раней, чым прыйдзе ўсведамленне, што планаваць нараджэнне дзіцяці ўжо позна.

Трэцяе. Трэба разбураць стэрэатып: альбо кар’ера, альбо сям’я. Сёння ў дзяржаве створаны ўсе ўмовы, каб жанчына магла рэалізаваць сябе як мама і як прафесіянал. І такія прыклады ёсць. І Дзень бацькі зрабілі ў мінулым годзе святам, каб падкрэсліць, што галава сямейства іграе важную ролю не толькі ў забеспячэнні прыбыткаў у сям’і. Моцнае плячо важнае і ў выхаванні дзіцяці. Таму ў першую чаргу сродкі масавай інфармацыі, кінавытворчасць, культурныя праекты, рэкламная прадукцыя павінны працаваць на ідэю адраджэння традыцыі вялікай, дружнай, поўнай — класічнай! — сям’і. Усё, што з’яўляецца ў інфармацыйным полі, ад вулічнай вонкавай рэкламы або роліка да тэлевізійнай праграмы, мастацкага фільма (дай Бог убачыць!) павінна больш актыўна паказваць, што дзеці — велізарная радасць, галоўны праект у жыцці сямейнай пары. Асабліва хачу звярнуцца да прадстаўнікоў усіх нашых рэлігійных канфесій. Ваш голас у гэтым пытанні павінен гучаць мацней!"

«Сямейная прапаганда — гэта вельмі тонкая работа, якую неабходна праводзіць ва ўсіх сферах жыцця чалавека. Культ паўнавартаснай сям’і з двума і больш дзецьмі павінен быць стылем жыцця беларусаў. Толькі так мы можам быць упэўнены, што наступныя за намі пакаленні будуць прырастаць, а значыць, моцна трымаць суверэнітэт у сваіх руках і гарантавана жыць у міры...» 

«Мы ўсім плацім. І за першеа дзіця, якое проста павінна быць у радасць. Другое — каб першае эгаістам не вырасла. А трэцяе, як я казаў, гэта мае. Мы будзем плаціць, будзем падтрымліваць. Прашу ўрад і губернатараў вывучыць гэтае пытанне... Першае дзіця нарадзілася — радуецца няхай сям’я, мы паўдзельнічаем у чымсьці. Другое — радуйцеся яшчэ больш. Трэцяе — мы павінны сабрацца і дапамагчы гэтай сям’і. Пра пятае я і не кажу»…

«Вядома, мы рады прымаць у сваю нацыянальную сям’ю ўсіх, хто падзяляе нашы духоўна-маральныя прынцыпы, хто гэтак жа, як і мы, непакоіцца аб будучыні, хоча выхаваць сваіх дзяцей на традыцыйных каштоўнасцях. На беларускай зямлі знаходзяць новы дом і новую радзіму тысячы замежнікаў. Сем’ямі. Адны хаваюцца ад вайны, іншыя шукаюць сацыяльнай стабільнасці і абароненасці, хтосьці бяжыць ад заган і гару заходняй цывілізацыі. Як правіла, гэта людзі з кампетэнцыямі, адукаваныя, разумныя, з залатымі рукамі. Яны хочуць развівацца, вучыцца, ствараць. Нам варта падумаць аб стварэнні для іх пэўных умоў, якія бы стымулявалі пераезд да нас такіх людзей, у тым ліку і для тых, хто жадае перавезці свой бізнес. Усе гэтыя механізмы павінны працаваць і для нашых былых суайчыннікаў, ураджэнцаў нашай савецкай радзімы (цяпер я не пра беглых, хоць і па іх мы вырашылі пытанне), ім якраз вяртацца да каранёў. На Захадзе градус русафобіі такі, што трэба сур’ёзна задумацца аб бяспецы свайго жыцця, жыцці дзяцей. Лягчэй не будзе».

Да нас едуць у тым ліку і па веды. Сёння Беларусь з’яўляецца адукацыйным хабам усходняй Еўропы, дзе створаны ўсе ўмовы для атрымання фундаментальнай і прыкладной адукацыі па самым шырокім спектры спецыяльнасцяў. Аднак у першую чаргу айчынная адукацыя павінна адпавядаць запытам беларускай эканомікі. А гэта дарога з двухбаковым рухам. Хто, калі не кіраўніцтва прадпрыемстваў, ведае, у якіх кадрах мае патрэбу галіна? І памятаем, што ўся сістэма адукацыі павінна быць накіравана ў будучыню, фарміраваць працаўніка новага тыпу — пісьменнага, гнуткага, ініцыятыўнага, гатовага жыць і працаваць у адкрытым інфармацыйным грамадстве. Датычыцца ўсіх спецыяльнасцяў: ад камбайнераў і будаўнікоў да урачоў. Гэта першае.

Другое, і найважнейшае. Я аб адукацыі кажу. У дзіцячых садах, школах, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах фарміруецца духоўнае і маральнае аблічча нацыі. Каласальная адказнасць ляжыць на плячах выхавальнікаў, школьных настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ захаванне пераемнасці нашых традыцыйных каштоўнасцяў. Галоўная з іх — любоў да сваёй краіны. І скажу зноў, бо актуальна: выхаваць патрыёта можа толькі патрыёт. У гэтым у нас каласальнае ўпушчэнне. Трэба ўстрахнуць наш рэктарскі корпус. 2020 год мы бачылі, ціхенька адседзеліся, яны быццам ні прычым. Не хачу цень кінуць на ўсіх. Ëсць у нас асобныя, якія перасталі не тое што бегчы, ісці перасталі. Звярніце на гэта ўвагу.

Пятая ўмова суверэнітэту і незалежнасці: незалежная знешняя палітыка

«Самастойнасць знешняй палітыкі — гэта раскоша ў сучасным свеце. Раскоша, дазволіць сабе якую могуць не ўсе народы і дзяржавы, у тым ліку і таму, што далёка не ўсім дазволена яе мець. Тым больш сёння, калі глабальнае супрацьстаянне з заканчэння Другой сусветнай вайны дасягнула, мабыць, найвышэйшай мяжы.

Паглядзіце. Хто б мог падумаць яшчэ гадоў 10 таму, што такое моцнае аб’яднанне, як Еўрапейскі саюз, можа фактычна згубіць сваю суб’ектнасць? Ёсць толькі адзін індыкатар знешнепалітычнай самастойнасці дзяржавы — палітычная воля лідара. У каго з сённяшніх еўрапейскіх лідараў вы гэтую волю бачыце?

Палітыка ЕС, прычым не толькі знешняя, але і ўнутраная, поўнасцю падпарадкавана інтарэсам ЗША. Многія зараз кажуць „захад“. Няправільна. Замяніце слова „захад“ на Злучаныя Штаты Амерыкі. Захад — Еўрасаюз плюс ЗША, сам сёння пакутуе ад гэтай палітыкі. Амерыканцы яшчэ з часоў Трампа пачалі рваць Еўрапейскі саюз. Чаму? Эканамісты адкажуць, калі гэта пачалося... Як толькі з’явілася ў Еўрасаюзе свая канкурэнтная валюта — амерыканцы пачалі душыць сваіх, падданых фактычна, у якіх і так было мала суверэнітэту.

Далей — болей. Калі Еўрапейскі Саюз цесна звязаў свой лёс з Расіяй — эканамічная прычына, па якой спрэс ашалела Амерыка — Еўропа можа наогул адарвацца ад Злучаных Штатаў Амерыкі і яны застануцца там наводшыбе за акіянам. Пачаўся Брэкзіт. Гэта пачатак разбурэння Еўропы. Што гэтага не бачылі Меркель, Аланд і іншыя потым макроны? Што яны гэтага не бачылі? Яны бачылі. Але лапкі ўгору падняліся, растапырыліся, нічога не змаглі зрабіць....» 

«Ідзе разбурэнне Еўропы. Маё бачанне — Еўропа можа захавацца толькі з намі, перш за ўсё з Расіяй. Калі Еўропа аб’яднацца з Расіяй, гэта будзе такі полюс, з якім ніхто не справіцца. Скажу нават: ні дружалюбны нам Кітай, ні тым больш ЗША. Рэсурсы тут, кампетэнцыі самыя высокія — там. Канкурэнцыя найвышэйшая. Рынкі вызначаны. Амерыканцы выкарыстоўваюць у тым ліку бойню ва Украіне, каб Еўропу падпарадкаваць, растаптаўшы, трымаць яе ў стойле.»

«Гэты працэс будзе пагаршацца. Я нездарма некалі сказаў, што з’яўляюцца новыя краіны і з’яўляюцца новыя валютныя саюзы. Пройдзе час, і людзі адмовяцца ад долара...»

Сёння народы Еўропы ўцягнуты ў безразважную гонку ўзбраенняў, пагружаныя ў эканамічную стагнацыю і маральную дэпрэсію. Іх залучаюць у канфлікт з Расіяй, у супрацьборства з Кітаем. І нават варухнуцца баяцца«…

«А яшчэ зусім нядаўна прагматычнае супрацоўніцтва ЕС з намі і Расіяй прыносіла адчувальную выгаду. Што значыць плыць у фарватары чужых інтарэсаў, яшчэ больш рэльефна паказвае ўкраінская тэма. Паглядзіце на гэтых шалёных, якія ва ўладзе, якія ў Польшчы. Закрылі граніцу. Каму шкоду прынеслі? Гэта ж праблема з далёка ідучымі наступствамі. Яны закрылі граніцу, якая павінна быць адкрыта для гандлю з іншымі дзяржавамі. Чым правініўся Казахстан, іншыя Цэнтральнаазіяцкія краіны, Кітай, які гандлюе з Еўрасаюзам праз Беларуь?. Яны ж ускладнілі жыццё для іх. Вы думаеце, спакойна гэта пройдзе. Неспакойна. Яны на два крокі не могуць прадугледзець, што будзе заўтра»…

«І ці можна назваць самастойнай палітыку ААН, АБСЕ, МВФ, шэрагу іншых міжнародных структур, якія даўно абслугоўваюць інтарэсы глабалістаў?

Такім чынам, мы выходзім на вельмі важную думку. Калі свет мяняецца, ці павінны мы пад яго падладжвацца ці мы павінны ўдзельнічаць у яго змене? Быць іншым назіральнікам, праглынаючы чужыя нам рашэнні, ці дзейнічаць дзейнічаць актыўна са сваімі саюзнікамі? Прыстасоўвацца ці ўдзельнічаць у змяненні?»

«Дзе трэба для краіны — там трэба падстроіцца. Але ўдзельнічаць у змене свету трэба, бо зробяць без нас і нашы інтарэсы там улічаны не будуць.

Па-мойму, гэта па-беларуску. Адказ на гэтае пытанне толькі так — з нашымі саюзнікамі. Выбіраць тут нічога не трэба. Момант зараз такі, які трэба вытрываць, вытрымаць, яго трэба перажыць і тонка трымаць у прыцэле, куды нам трэба ісці. Магчыма, нам давядзецца абысці гэтую гару. Давайце абыдзем.

Няхай мы невялікая па сусветных мерках дзяржава, але, як аказваецца, і наша роля можа быць значнай.... Інакш не ляпілі б з Беларусі ворага ў вачах усёй еўрапейскай супольнасці. Не ўкладалі б мільярды ў гэтую прапаганду. За ўсе гады незалежнасці Беларусь не знаходзілася ў такой трывожнай і пагражальнай яе бяспецы сітуацыі, як сёння. За нас сур’ёзна ўзяліся. За кардонам рыхтуюць баевікоў з ліку збеглых, на гарбу якіх НАТА плануе ўлезці да нас і наладзіць ваенную заварушку. Унутры краіны разгарнулі кампанію па выманьванні грашовых сродкаў ашуканцамі, уцягванні нашай моладзі ў супрацьпраўную дзейнасць і экстрэмізм. За ўсімі фактамі стаяць спецслужбы сумежных дзяржаў.

Наш знешнепалітычны адказ на ўсю гэтую вакханалію — ў паскораным развіцці адносін з бліжэйшымі саюзнікамі. І так званы разварот на Усход у нашай палітыцы гэта самая разумная рэальнасць, прадыктаваная духам часу. Урэшце сонца заходзіць на захадзе, а ўстае заўсёды на ўсходзе...»

«А што, іншыя краіны Усходу і Поўдня ў захапленні ад светапарадку па заходніх лякалах? Не. Усё ж бачаць: гэты працяг той жа каланіяльнай палітыкі, толькі на новым вітку свайго развіцця. І калі краіна мае самастойнасць у распараджэнні сваімі рэсурсамі, нацыянальны суверэнітэт у вызначэнні сваёй знешняй і ўнутранай палітыкі, то гэта ўжо нагода для санкцый і, часам, ваеннага ўмяшання».

«Які наш агульны адказ? Ён у адзінстве і агульных падыходах да фарміравання справядлівага і шматпалярнага свету, заснаванага на стварэніі і павазе культурна-гістарычнай разнастайнасці, а таксама на ўзаемнай падтрымцы адзін аднаго.

Нас душаць эканамічнымі санкцыямі мы адчыняем для сябе новыя рынкі. Закрываюць транзіт — мы выбудоўваем новыя лагістычныя шляхі для гандлю з сябрамі. Разумеючы, што міжнародныя арганізацыі па забеспячэнні бяспекі, тая ж АБСЕ, разбалансаваныя, не даюць стратэгічнай стабільнасці, мы прымаем актыўны ўдзел у новых аб’яднаннях, выводзячы на новы ўзровень ШАС і БРІКС, падключаем да гэтых арганізацый Еўразійскі саюз і АДКБ.

Прыярытэт у знешнім гандлі мы аддаём стратэгічным партнёрам і саюзнікам перш за ўсё Расіі і Кітаю.

Наша ўзаемадзеянне з Расійскай Федэрацыяй носіць усёабдымны і шматпланавы характар. Мы выбудавалі дастаткова эфектыўную мадэль міждзяржаўных адносін, у цэнтры якой знаходзіцца будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Досвед нашай інтэграцыі стаў паказальным для іншых аналагічных структур на постсавецкай прасторы. Менавіта саюзнае будаўніцтва садзейнічала вырашэнню вельмі складаных сацыяльна-эканамічных пытанняў, дазволіўшы нашым краінам фарміраваць умовы для ўстойлівага росту эканомік, павелічэння тавараабароту, паспяхова каардынаваць знешнюю палітыку, павышаць абараназдольнасць, захоўваць агульную сацыяльную і гуманітарную прастору.

На вышэйшым узроўні супрацоўніцтва Беларусі і Расіі грунтуецца на павазе і ўзаемнай падтрымцы бакоў. Закрытых тэм у нас няма.

І вынікі гавораць самі за сябе. Экспарт нашых тавараў у Расію ў 2022 годзе вырас у 1,5 раза і склаў 23 млрд. долараў. Гэта тое, што ўлічылі. А агульны гандаль (тавары і паслугі) перасягнуў рубеж у 50 млрд. долараў.

Лагічным вынікам нашага ўзаемадзеяння з Кітаем стаў выхад на статус усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, за якім стаіць асваенне новых перспектыўных напрамкаў па ўсіх ключавых тэмах, прычым незалежна ад любых знешніх фактараў...»

«У нас вельмі сур’ёзныя планы, якія, як вы ведаеце, мы нядаўна абмеркавалі на вышэйшым узроўні з Сі Цзіньпінам падчас дзяржаўнага візіту ў Кітай, па самым шырокім коле пытанняў ад сумесных намаганняў на міжнароднай арэне да рэалізацыі канкрэтных гандлёва-эканамічных праектаў. Але найважнейшы вынік сустрэчы — гэта далейшае замацаванне асаблівага характару па-сапраўднаму даверных адносін паміж Вялікім Кітаем і Беларуссю, што выклікае зайздрасць у многіх краін свету.

Спалучэнне Еўразійскага эканамічнага саюза і глабальнай ініцыятывы Кітая „Пояс і шлях“ павінна атрымаць рэальныя абрысы»…

«У мэтах эканамічнай кансалідацыі Еўразіі трэба інтэнсіфікаваць супрацоўніцтва рэгіянальных інтэграцый ЕАЭС, СНД, АДКБ, а таксама выйсці на больш шчыльнае ўзаемадзеянне з ШАС і БРІКС.

Дарэчы, маючае адбыцца ўступленне Беларусі ў ШАС у якасці паўнапраўнага члена адкрывае новыя перспектывы. Гэта арганізацыя сёння — адно з самых буйных у свеце рэгіянальных аб’яднанняў. З ім мы самі станем мацнейшымі і зробім яго мацнейшым, падаўшы дадатковыя магчымасці для супрацоўніцтва па шматлікіх кірунках, уключаючы вытворчую кааперацыю і лагістыку, і працягнем Шаўковы шлях.

Перспектыўным напрамкам таксама ўяўляецца фарміраванне адзінай адукацыйнай прасторы з улікам дыскрэдытацыі ідэй Балонскага працэсу, развіццё новых індустрый і самых перадавых даследаванняў там, дзе Захад ад нас адгароджваецца: у сферах штучнага інтэлекту мікраэлектронікі, матэрыялазнаўства, медыцыны, ваенна-прамысловай вытворчасці...»

Мы таксама працуем над тым, каб на доўгатэрміновую перспектыву ўзмацніць вектар нашага ўзаемадзеяння з шырокім колам краін Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Сёння ўжо ўсім відавочна, што менавіта там набіраюць моц усё больш новых цэнтраў эканамічнага росту і інавацыйнага развіцця. І менавіта тама трэба працаваць. Сістэмна і напружана. Выбудоўваць тонкую нітку кантактаў на вышэйшым узроўні. Так, як мы працуем з Зімбабвэ, ААЭ, Іранам, Венесуэлай, іншымі краінамі. І, заўважу, на раўнапраўнай аснове, у адрозненне ад сучасных неакаланіялістаў, чые продкі стагоддзямі рабавалі свет.

Ведаю, шмат хто задаецца пытаннем: як жыць далей з нашымі заходнімі суседзямі? Адкажу: «не мы зачыняем дзверы ў нашых адносінах, не мы нагнятаем зашкальваючы градус палітычнай напружанасці, не мы бразгаем зброяй ля межаў. Мы адкрытыя да ўсякага дыялогу». «Беларусь — гэта Еўропа. Яе цэнтр. Адгарадзіцца ад нас не атрымаецца ніякімі платамі з калючым дротам ні палякам, ні літоўцам, ні латышам. Але нам патрэбная новая Еўропа, па-сапраўднаму незалежная, добрасуседская. Эканамічна развітая і палітычна моцная, духоўна багатая і культурна шматгранная. І, вядома, уплеценая ў еўразійскую прастору па ўсіх ключавых вымярэннях супрацоўніцтва».

«Мы, са свайго боку, заўсёды гатовы да прадметнага абмеркавання любых сфер. Але нашая пазіцыя нязменная: толькі з тымі, хто паважае беларускі народ, яго выбар і традыцыі. Толькі пры ўмове захавання нашых нацыянальных інтарэсаў»

Шостая ўмова суверэнітэту і незалежнасці — абараназдольнасць дзяржавы

«Сёння, думаю, нікому не трэба тлумачыць, навошта дзяржаве патрэбна моцнае і ўзброенае па апошнім слове тэхнікі армія, навошта трэба развіваць уласную ваенную прамысловасць, наколькі важна ні ад каго не залежаць у гэтым пытанні. Чым больш мы хочам жыць у мірнай суверэннай дзяржаве, тым мацнейшымі мы павінны быць. Гэта аксіёма. Для тых, хто да гэтага часу не зразумеў, я паўтару яшчэ раз: Беларусь — міралюбівая краіна. Мы не плануем ні на каго нападаць, не хочам ні з кім ваяваць. Не хочам! Мы да гэтага часу яшчэ не пахавалі апошняга салдата і мірнага жыхара, якіх страцілі ў гады Вялікай Айчыннай. І ўсім сэрцам жадаем, каб гэтая вайна засталася апошняй у гісторыі нашай зямлі — зямлі, прасякнутай крывёй і слязамі. Нам хапіла болю.

Але жыццё прымушае нас, як я заўсёды кажу, порах трымаць сухім, бо сапраўдны твар так званай заходняй дыпламатыі мы ведаем...» 

«Таму мы гатовы да любога развіцця падзей. Яшчэ раз усіх, хто непакоіцца за мір і бяспеку ў нашай краіне, хачу супакоіць: нічога не бойцеся, усё будзе нарамальна, мы будзем, настолькі гэта магчыма, абараняць мір, а не знішчаць яго. Любы замах на суверэнную тэрыторыю Беларусі, нашу ваенную і грамадзянскую інфраструктуру атрымае неадкладны адказ. Я гэта заўседы вам казаў. Вы часам слухалі і думалі свае. Хтосьці верыў, хтосьці не верыў. Але цяпер вы верыце ў тое, што мы адкажам? Адкажам і на ўсю катушку адкажам. 

І трэба спыніць гэтыя размовы аб ядзернай зброі — тактычнай, нетактычнай. Адна толькі бомба, якая размяшчаецца ў Беларусі, у два-тры разы мацней за Хірасіму і Нагасакі. Тады там стольк загінула? 250-300 тысяч чалавек на працягу месяца. Гэта страшная зброя. Ніхто ніколі прымяняць яе, як цацку не будзе, акрамя амерыканцаў....» 

«Ах, размясцяць ядзерную зброю ў Беларусі — мы санкцыю супраць вас увядзем». Вы што ачумелі, ужо забыліся — вы ж учора іх увялі? Нам чаго сення баяцца? Мы павінны проста сення захаваць суверэнітэт і незалежнасць. І мы будзем гэты суверэнітэт і незалежнасць захоўваць і забяспечваць чымтолькі магчыма, у тым ліку і ядзерным арсеналам."

«Усім сілавым ведамствам краіны пастаўлена задача — захаваць мір на беларускай зямлі чаго б гэта ні каштавала. І яна выконваецца. Баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне ўжо больш за год бесперапынна ажыццяўляецца ва ўзмоцненым рэжыме. Умацаваны падраздзяленні аховы граніц. Сумесна з міліцыяй і КДБ на пастаяннай аснове ажыццяўляюцца контрразведвальныя мерапрыемствы і забяспечваецца грамадская бяспека на прыгранічнаых тэрыторыях.

У мэтах прадухілення магчымых правакацый з боку ашалелых украінскіх нацыяналістаў для прыкрыцця Дзяржграніцы на паўднёвы напрамак выведзена частка сіл спецыяльных аперацый і іншыя падраздзяленні беларускай арміі». 

«Пад пастаянным кантролем знаходзяцца і нашы заходнія рубяжы. Мы ўзмацнілі ахову памежных з Польшчай і Літвой тэрыторый, не зачыняючыся ад іх. Вы бачыце, мы ўвялі гэты бязвіз. Вы не хвалюйцеся, мы бачым, хто прыехаў і хто з’ехаў. Мы бачым гэта ўсе. На даных напрамках трымаем воінскія часці ў пастаяннай гатоўнасці. Разумеючы, што Беларусь стаіць на прыкрыцці заходняга флангу Саюза Беларусі і Расіі, мы з Прэзідэнтам Пуціным прынялі рашэнне аб частковым разгортванні рэгіянальнай групоўкі войскаў».

«Дазволю сабе нагадаць знакаміты выраз аднаго рымскага ваеннага гісторыка і тэарэтыка (вы ведаеце, Публія Флавія): „Хто жадае міры, хай рыхтуецца да вайны“. Але мала хто ведае, што фраза мае працяг: „Хто хоча перамогі, няхай старанна навучае воінаў і рыхтуе зброю“. Так гаварылі тады. 

Беларускія ракетчыкі ўжо некалькі гадоў таму асвоілі айчынны комплекс „Паланэз“. Карыстаецца вялікі попытам Хачу, каб грамадскасць — як беларуская, так і заходняя — ведала: беларускі „Паланэз“ не саступае, а па многіх характарыстыках пераўзыходзіць праславуты „Хаймарс“, якім украінцы ваююць сення — гэта амерыканская зброя. І гэта не пустыя словы, спецыялісты вам гэта пацвердзяць. Наша армія атрымала яшчэ больш магутны ракетны комплекс „Іскандэр“... Гэтая зброя не ведае сабе роўных у свеце. Зброя, здольная несці ядзерныя боегалоўкі. Несці ядзерны боезарад могуць і нашы пераабсталяваныя самалёты. Вы чулі ад Прэзідэнта Расіі аб сумесных планах стварэння адпаведнай інфраструктуры на тэрытоыріі Беларусі. Я толькі хачу ўдакладніць: уся інфраструктура створана і гатова. Упэўнены, ўсе гэтыя меры надоўга атразвіць „заакіянскіх“ ястрабаў і іх сатэлітаў. Хоць так прымусім іх лічвцца з нашым народам, калі іншай мовы не разумеюць. 

Тыдзень таму я аддаў ваенным распараджэнне надкладна аднавіуь пляцоўкі, на якіх былі размешчаны ядзерныямі боегалоўкамі „Таполі“. Гэта найскладанейшыя ў тэхнічным плане пабудова. Яны дакладна прывязаны да геалакацыі. Яны ўсе былі „прывязаны“ да гэтых месцаў. Я захаваў гэты пляцоўкі.»

«Трэба будзе, мы з Пуціным увядзем сюды і стратэгічную зброю. І гэта павінны разумець мярзотнікі, якія з-за мяжы сёння пытаюцца нас узарваць знутры і звонку. Мы не перад чым не спынімся, абараняючы свае краіны, свае дзяржавы і свае народы...» 

«Чым лепш мы падрыхтуемся, тым больш у нас будзе шанцаў прадухіліць вайну. Гэта таксама аксіёма. Мы будуем сваю палітыку не на тым, каб кагосьці захапіць, заглытнуць. Наша ваенная дактрына — зямная аснова. Мы павінны быць гатовы нанесці непрымальны ўрон агрэсару. Калі яны будуць ведаць, што адказ будзе непрымальным, яны ніколі сюды не ступяць. Вось з чаго я сыходжу. І ў нас для гэтага ўсё ёсць. 

Акрамя таго, мы надаём абароне нашай Радзімы ўсенародны характар. Гэта не проста лозунг. Мы ўжо дастаткова далёка рушылі наперад у развіцці тэрытарыяльнай абароны — урок Украіны»…

«Створаны механізм фармавання народнага апалчэння. Збольшага з гэтым звязана планавая арганізацыйная работа ў ваенных камісарыятах, на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Мэта гэтай работы — мець аб’ектыўныя дадзеныя аб стане і колькасці ваенна-навучанага рэзерву, калі Айчына будзе ў небяспецы. Гэта першае. Другое. Калі мы гаворым аб Айчыне, мы думаем пра свой дом і родных людзей. Перш за ўсё. І разумеем, што наша Беларусь пад нашай абаронай, што кожны, хто называе сябе мужчынам, як мінімум павінен навучыцца трымаць у руках зброю, каб умець абараніць усіх і ўсё, што дорага. Паўтару: каб умець абараніць мір на сваёй зямлі. І не толькі мужыкоў датычыцца, а і нашых жанчын. Яны павінны ўмець хаця б элементарна валодаць простай зброяй па жаданні. А дзяржава зробіць усё, каб захаваць гэты мір, а таксама абараніць сваіх грамадзян ад любога віду тэрарыстычных атак...» 

«Мы вучымся. Вы ведаеце, што сучасныя носьбіты ўзрыўчаткі складаныя і складана з імі бароцца, асабліва беспілотныя лятальныя апараты. Вы бачылі, як імгненна адрэагавала на правакацыю ў Мачулішчах. Вось і „дыктатура“. Я папрасіў прабачэння ў ваенных за тыя матныя словы, якімі іх абзываў пасля тэракта. Але спрацавалі. Спрацавалі, што нават усе замежныя спецслужбы захапляюцца гэтым...»

«У нас тэрарыстаў няма. Мы з мэтай тэрору мы нікога нікуды не адпраўляем. Але калі нам трэба кагосьуі ўціхамірыць... Памятайце 90 ці 85 кіроўцаў грузавікоў, якія былі захопленыя ва Украіне. Я папярэдзіў, што калі не вернеце, мы вернем самі, мы правядзем на вашай тэрыторыі спецаперацыю. Мы яе правялі. Мы ціха, спакойна, зрабілі сваю справу, вярнулі жонкам мужоў. Мы не шумелі, не крычалі. Гэта адзін з нямногіх вывадаў за межы нашай краіны падрыхтаваных хлопцаў. Нікога не забівалі. Мы забралі сваіх людзей. Але яны пасля Мачулішчаў высноў не зрабілі. Вы памятаеце Гродна і іншыя тэракты. Я настойваю, каб гэта было прадэманстравана людзям. „Алмаз“, „СОБР“ і іншыя падраздзяленні вычышчаюць гэты бруд з нашага грамадства».

«Мы разумеем, што гэта не апошняя спроба зладзіць тут нагоду для пачатку вайны, справакаваць нас і ўцягнуць невядома куды. Але і свае рызыкі няхай яны добра пралічваюць. Па Гродна вы заўважылі, ў палон нікога не бяром... Гэта было маё жорсткае патрабаванне да сілавікоў — не дай бог загіне хоць адзін ваеннаслужачы пры падобных аперацыях. 

Апошняе, што хацеў бы адзначыць, што не ўсё так проста. У прынятай у кастрычніку 2022 года стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША пазначана, што для дасягнення сваіх стратэгічных мэт намаганні будуць накіраваны на інвесціраванне ў крыніцы і інструменты амерыканскай моцы і зліцця, уключаючы ўзброеныя сілы. У тым ліку ў мэтах „абароны пра чалавека ад Беларусі да Сіньцзяна“. Сур’ёзна? Яны збіраюцца займацца абаронай правоў чалавека ад Беларусі Сіньцзяна, да Кітая, у той час як рэпартажы з вуліц Лос-Анджэлеса, Дэтройта і Тэхаса ўсё больш нагадваюць зводкі з фронту. Паглядзіце заакіанскія тэлеканалы. Тысячы людзей гінуць ад нікім некантраляванай зброі і разгулу бандытызму, а нярэдка ад рук так званых вартавых правапарадку прычым пры сумнеўных абставінах. І ніхто не прымае меры. І Трамп, і цяперашні „сонны Джо“ — яны нічога не могуць зрабіць. Але ці так не могуць? Не жадаюць. Бо трэба наступіць на хвост вытворцаў зброі. А як жа наступіць: грошыкі ж адтуль. Вось і ўся іх незалежнасць і правы чалавека.»

«Гэта нам ад Беларусі да Расіі і Кітая якраз пісаць канцэпцыю абароны правоў простых амерыканцаў і еўрапейцаў або даваць рэкамендацыі Злучаным Штатам і Еўрасаюзу, як гарантаваць бяспеку і правы сваіх грамадзян, захоўваць закон і парадак. Мы маглі б падзяліцца вопытам, нікому не пагражаючы, абараняючы сваю зямлю. 

Паўтару: нашы сілавыя структуры гатовы да самых непажаданых сцэнарыя. Час такі. І гэтая гатоўнасць важкі аргумент у пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі»


.«Мы ўсе жадаем жыць пад мірным небам, жыць у міры са ўсімі народамі. У гэтым жаданні не ўсё, але многае залежыць ад вас саміх. Суверэнітэт, незалежнасць не даюцца раз і назаўжды. Гэта сталая неабходнасць дэманстраваць, што ў нас ёсць воля, ёсць свае каштоўнасці, свае традыцыі ў свой гістарычны шлях. Шлях міру і стваральнай працы. 

Наперадзе — шмат працы. Мэты вызначаны. Задачы пастаўлены. Даручэнні дадзены. Яшчэ раз падкрэслю: Беларусь — гэта наша зямля. Толькі мы самі ведаем, як павінна развівацца наша Беларусь, толькі мы вызначаем стратэгію гэтага развіцця, толькі мы нясем рэальную адказнасць за сваю будучыню»

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.