Продажы легкавых аўтамабіляў кітайскіх брэндаў працягнулі імкліва расці ў лютым, пры гэтым доля такіх аўто на рынку таксама павялічвалася. Аб гэтым паведамілі ў Асацыяцыі аўтамабілебудаўнічай прамысловасці Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Паводле дадзеных асацыяцыі, у мінулым месяцы на кітайскім рынку было прададзена 873 тысячы легкавых аўтамабіляў кітайскіх брэндаў, што на 37,3 працэнта больш у гадавым вылічэнні. Доля такіх аўтамабіляў на ўнутраным рынку ў лютым склала 52,8 працэнта, што на 10,1 працэнтнага пункта больш, чым годам раней.
У студзені-лютым у Кітаі было прададзена больш за 1,63 мільёна легкавых аўтамабіляў айчынных брэндаў. Доля такіх аўто склала 52,3 працэнта ад агульнага аб’ёму продажаў у краіне. Гэта на на 7, 6 працэнтнага пункта вышэй, чым за аналагічны леташні перыяд.
Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.