30 сакавіка на стадыёне «Дынама» стартаваў фестываль беларускай лёгкай прамысловасці «Свята льну. Роднае — моднае». Трэба адзначыць, што такое мерапрыемства праходзіць у сталіцы ўпершыню. Фестываль сабраў не толькі беларускіх дызайнераў, але таксама прадстаўнікоў fashion-індустрыі з Расіі, Кітая, Італіі і краін Афрыкі.
Праграма свята вельмі насычаная, тут і круглыя сталы, і мастацкія выставы, і майстар-класы, і модныя паказы конкурсных работ. Карэспандэнт «Звязды» трапіла на адзін з такіх паказаў. Глядзіце, якая незвычайная атмасфера пануе на фестывалі.
Наведаць мерапрыемства можна да 1 красавіка. Уваход вольны.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара
Сёння гэтаму ўжо ніхто не дзівіцца.
23 мая адзначаўся Сусветны дзень спартыўнай барацьбы.
Прыгажосць — паняцце суб’ектыўнае, і ў кожнага яно сваё.