Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу паставіў задачы па імпартазамяшчэнні, перадае БелТА.
«Імпартазамяшчэнне і павышэнне долі інавацыйнай вытворчасці — найважнейшыя задачы. Мы не павінны залежаць ад капрызаў заходніх палітычных элітаў, якія абмяжоўваюць свабоду цывілізаванага бізнесу», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта пытанне нацыянальнай бяспекі. «Тут шырокае поле для рэалізацыі самых смелых задум беларускіх навукоўцаў. Паглядзіце: на тых вытворчасцях, дзе гэта зразумелі даўно, мы маем рост экспарту і насычэнне нашага рынку высакаякасным таварам», — адзначыў ён.
Беларускі лідар звярнуў увагу, што ад санкцый ёсць і станоўчы эфект. «Я думаю, дзякуй богу, што ўвялі. Для нас адкрыўся каласальны рынак. Бяры і прадавай — што мы, дарэчы, і робім. Але пакуль толькі на 70%. 30% нам трэба дадаваць, і дадаваць тэрмінова», — паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка.
«У мінулым годзе мы выпусцілі імпартазамяшчальнай прадукцыі на суму звыш $27 млрд. у гэтым годзе можам дадаць 10%. Было б жаданне. Пры гэтым гаворым не проста аб імпартазамяшчэнні, а аб стварэнні цэлых навукаёмістых напрамкаў. Гэта інтэлектуальны капітал краіны, вытворчасці, новыя працоўныя месцы і прадукты з высокай дабаўленай вартасцю», — пазначыў перспектывы кіраўнік дзяржавы.
Але трэба працаваць вельмі хутка. «Бачыце, што развіццё дрэваапрацоўкі, ды і іншых галін стрымліваецца ў сувязі з недахопам хімічных, дапусцім, кампанентаў (перакіс вадароду, хлорат натрыю, карбамід), стварайце вытворчасці па іх выпуску, рыхтуйце спецыялістаў. Паўтару: вокамгненна павінна рэагаваць у першую чаргу ўрад. А Акадэмія навук павінна забяспечваць навуковае суправаджэнне», — падкрэсліў беларускі лідар.
Прэв’ю: БелТА
Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.