Кошт старадаўняй сядзібы ў Ганцавіцкім раёне падчас арганізаваных камітэтам «Брэстаблмаёмасць» таргоў вырас у 423 разы, паведамілі ў камітэце.
Былы панскі дом у аграгарадку Агарэвічы доўга шукаў свайго пакупніка. Упершыню яго выставілі на продаж у маі мінулага года. Аб’ект прайшоў усе этапы паніжэння кошту, і ў выніку 31 сакавіка яго ўпершыню прапанавалі за адну базавую велічыню (1 БВ — Br37). Вынік ходу таргоў аказаўся рэкордным за апошнія гады для"Брэстаблмаёмасці".
За лот упарта змагаліся 10 удзельнікаў, у тым ліку 9 фізічных і адна юрыдычная асоба. Таргі працягваліся амаль дзве з паловай гадзіны. Удзельнікі зрабілі больш за 2,8 тыс.ставак. У выніку лот быў прададзены за Br15, 6 тыс. жыхару Мінскай вобласці.
Аднапавярховы брусчаты будынак плошчай 324,3 кв.м пабудаваны ў 1911 годзе памешчыкам Свяжынскім. У 1990-я гады былую сядзібу рэканструявалі. Да нядаўняга часу тут працавала невялікая гасцініца і сталовая мясцовага сельгаспрадпрыемства. Разам з домам новы ўласнік набыў у арэнду на 30 гадоў зямельны ўчастак плошчай 2, 42 га.
Згодна з умовамі продажу нерухомасць можа быць выкарыстана для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, у тым ліку аказання паслуг у сферы аграэкатурызму, рамесніцтва. Таксама новы ўладальнік можа выкарыстоўваць набытую маёмасць пад жылое памяшканне і вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі.
Таргі праходзілі на электроннай пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы. Усяго было выстаўлена тры аб’екты. На будынкі дзіцячага садка і школы ў Баранавіцкім раёне заявак не паступіла.
Прэв’ю: pixabay.com
Сельская гаспадарка — прыярытэтны кірунак сярод галін эканомікі.
А ў сельсавет звярнуцца не спрабавалі?