Вы тут

Рэканструкцыя парку ім. М. Паўлава ў Мінску будзе працягнутая


Аб ходзе рэканструкцыі парку ім. М. Паўлава ў эфіры праграмы «гаворыць і паказвае Мінск» на «Радыё-Мінск» распавяла кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяна Калядка, паведамляе «Мінск-Навіны».


Мінгарвыканкам сумесна з агенцтвам «Мінск-Навіны» рэалізуе праект «Задайце пытанне сталічным уладам». Гараджане могуць дасылаць прапановы і пытанні па профільнай дзейнасці таго ці іншага спікера. Адказы прагучаць у эфіры «Радыё-Мінск».

Адно з пытанняў тычылася тэмы рэканструкцыі парку ім. М. Паўлава. Зялёны масіў размешчаны ў раёне пр. Дзяржынскага на стыку Малінаўкі і Паўднёвага Захаду.

— Парк ім. М. Паўлава — гэта папулярнае месца адпачынку жыхароў Маскоўскага раёна, — адзначыла Калядка. — Зараз завершаны першыя дзве чаргі рэканструкцыі. Дзякуючы гэтаму змянілася цэнтральная частка парку. Практычна гатовая праектная дакументацыя на трэцюю чаргу. Неўзабаве яе накіруюць на экспертызу.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».