Транспартны калідор Поўнач-Поўдзень адкрывае новыя магчымасці для транзіту і гандлю ва ўмовах санкцыйнага ціску. Такое меркаванне БелТА выказаў доктар эканамічных навук Валерый Байнёў.
«Беларусь і Расія зацікаўлены ў развіцці транспартнага калідора Поўнач-Поўдзень, паколькі ён адкрывае новыя магчымасці для транзіту і гандлю ва ўмовах санкцыйнага ціску і лагістычных абмежаванняў з боку краін Захаду. Сумесная праца нашых краін дазваляе ўмацоўваць эканомікі, развіваць сумесныя транспартныя праекты і выбудоўваць працэсы трансгранічнага ўзаемадзеяння з дружалюбнымі краінамі», — сказаў Валерый Байнёў.
Паводле яго слоў, высокі транзітны патэнцыял транспартнага калідора будзе садзейнічаць зніжэнню кошту транзіту і росту тавараабароту як паміж Беларуссю і Расіяй, так і ў рамках супрацоўніцтва Саюзнай дзяржавы з дзяржавамі-партнёрамі. «Сыход міжнародных марскіх ліній з рынку Расійскай Федэрацыі, а таксама немагчымасць ажыццяўлення марскіх перавозак праз найбліжэйшыя Парты Прыбалтыкі адкрылі для лагістычных кампаній новыя, раней не прапрацаваныя міжнародныя транспартныя мультымадальныя калідоры», — дадаў эканаміст.
Нагадаем, праект міжнароднага транспартнага калідора Поўнач-Поўдзень быў ініцыяваны ў 2000 годзе Расіяй, Індыяй і Іранам для стварэння больш кароткага шляху ў параўнанні з марскім транспартным маршрутам праз Суэцкі канал. Перанакіраванне кантэйнерных перавозак з марскога транспарту на чыгуначны ў рамках дадзенага калідора дазволіць знізіць выкіды парніковых газаў мінімум на 25%. Агульны аб’ём неабходных інвестыцый для стварэння інфраструктуры складае $38,2 млрд. з гэтай сумы на Расію прыпадае $13,21 млрд.
Прэв’ю: pixabay.com
Сёння гэтаму ўжо ніхто не дзівіцца.
23 мая адзначаўся Сусветны дзень спартыўнай барацьбы.