Сышчыкі Кастрычніцкага РАУС сумесна з калегамі з Дзяржаўтаінспекцыі Дубровенскага РАУС спынілі спробу незаконнага вывазу ў суседнюю краіну лому чорнага металу, паведамілі ў МУС.
Недалёка ад пагранічнага пункта кіроўца фуры не выканаў законнае патрабаванне аб прыпынку і паспрабаваў схавацца. Падчас пераследу інспектары ДАІ затрымалі вялікагруз. За рулём знаходзіўся раней судзімы 33-гадовы непрацуючы жыхар Віцебска.
У кузаве грузавіка было 29 т лому чорнага металу, а неабходныя суправаджальныя дакументы адсутнічалі.
Са слоў кіроўцы, яму прапанавалі дадатковы заробак з добрай аплатай. Мужчыну паведамілі, дзе стаіць фура, а таксама месцазнаходжанне ключоў ад замка запальвання. Па заданні куратара неабходна было перавезці груз праз граніцу.
«Метал канфіскаваны. У дачыненні да кіроўцы складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку вывазу лому чорных і каляровых металаў, а таксама за невыкананне неаднаразовых патрабаванняў супрацоўніка органаў унутраных спраў аб спыненні транспартнага сродку, што пацягнула пераслед», — удакладнілі ў МУС.
Сельская гаспадарка — прыярытэтны кірунак сярод галін эканомікі.
А ў сельсавет звярнуцца не спрабавалі?