Аранжавы ўзровень небяспекі з-за тумана абвешчаны ў Беларусі на 2 красавіка, паведамляе БелТА.
У нядзелю, 2 красавіка, будзе пераважаць воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі выпадуць ападкі (дажджы, па паўночна-заходняй палове з мокрым снегам). Уначы і раніцай у паўднёвых і цэнтральных раёнах Беларусі будзе туман. Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.
Па поўначы на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер уначы пераменных кірункаў, удзень — паўночны ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад плюс 2 да плюс 8 градусаў. Днём па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да плюс 9-13 градусаў.
Прэв’ю: БелТА
Дзяцінства — найлепшая краіна.
Тэхналогіі, што накормяць.
Гісторыя сям'і Шамехіных.