Вы тут

Хакейная каманда Прэзідэнта атрымала першую перамогу ў фінале аматарскага турніру


Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала першую перамогу ў фінальнай серыі XVI Рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе БелТА.


Сапернікам каманды Прэзідэнта па фіналу стала зборная Мінскай вобласці. У стартавым перыядзе першай гульні, якая адбылася на сталічнай «Алімпік Арэне», каманды абышліся без галоў, асноўныя падзеі пачалі разгортвацца па ходзе наступнага адрэзка. У пачатку другой трэці госці выйшлі наперад намаганнямі Максіма Слыша, прычым на той момант хакеісты Мінскай вобласці гулялі ў меншасці — 3 на 5. Адыграцца гаспадары здолелі праз сем хвілін: першую шайбу каманды Прэзідэнта ў фінале правёў Аляксей Шантыка.

За некалькі секунд да ўхода на перапынак Алег Антоненка вывеў зборную кіраўніка дзяржавы наперад, а на старце трэцяга перыяду Арцём Антоненка павялічыў перавагу сваёй каманды да двух галоў (3:1). У астатні да фінальнай сірэны час каманда Прэзідэнта давяла лік на табло да разгромнага: спачатку перадачамі Аляксандра Лукашэнкі і Міхаіла Грабоўскага скарыстаўся Арцём Каркоцкі, а затым дубль аформіў Андрэй Касціцын. Вынік матчу — 6:1.

Лепшымі гульцамі паядынку былі прызнаны нападаючы Максім Слыш (Мінская вобласць) і галкіпер Сцяпан Гарачэўскіх (каманда Прэзідэнта). Другі паядынак фінальнай серыі да дзвюх перамог адбудзецца 8 красавіка. У барацьбе за бронзавыя ўзнагароды сыдуцца хакеісты Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Па выніках групавога этапу спаборніцтваў каманда Кіраўніка дзяржавы заняла першае месца ў турнірнай табліцы, атрымаўшы 5 перамог у 6 праведзеных матчах.

Хакейная каманда Прэзідэнта з’яўляецца 13-разовым пераможцам рэспубліканскага турніру па хакеі сярод аматараў, па адным тытуле ў хакеістаў Гомельскай і Мінскай абласцей. Арганізатарамі спаборніцтваў з’яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».