Вы тут

Лілія Ананіч: Яднанне народаў паказвае адзіна магчымы шлях захавання міру


Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч лічыць больш чым святам. «Ва ўмовах беспрэцэдэнтных выклікаў і пагроз усяму міралюбіваму чалавецтву яднанне народаў дзвюх брацкіх краін Беларусі і Расіі паказвае адзіна магчымы шлях захавання міру на планеце, — перакананая дэпутат. — Не канфрантацыя і зняволенне народаў і краін, а выбудоўванне адносін сапраўднага сяброўства і добрасуседства выратуюць мір ад катастрофы».


Фота: БелТА

Як звярнула ўвагу парламентарый, братэрства народаў Беларусі і Расіі грунтуецца на шматвяковым духоўна-маральным кодзе, які перадаецца з пакалення ў пакаленне, перапляценні чалавечых лёсаў, гераічнай і працоўнай спадчыне продкаў, агульным гістарычным лёсе і адказнасці за будучыню народаў. «Вытокі Дня яднання — у даце, — нагадала Лілія Ананіч. — 2 красавіка 1996 года, калі ў Георгіеўскай зале Крамля свае подпісы пад Дагаворам аб утварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі паставілі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын. На руінах разарванай па жывому Айчыне, у многім дзякуючы пазіцыі нашага Прэзідэнта, яго празорлівасці і шчыраму жаданню адвесці краіну ад прорвы, у дзевяці артыкулах Дагавора замацавалі галоўныя напрамкі яднання брацкіх народаў: умацаванне адносін брацтва, дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, павышэнне ўзроўню жыцця народаў, устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржаў — удзельніц Супольнасці на аснове аб’яднання іх матэрыяльнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, забеспячэнне бяспекі і падтрыманне высокай абараназдольнасці». 

Далей, па словах намесніка старшыні Пастаяннай камісіі, трэба было прайсці нялёгкі шлях усведамлення, што толькі разам дзве краіны здабудуць моц і незалежнасць, і, галоўнае, толькі ў адзінстве брацкіх народаў магчыма выдужаць перад пагрозамі, якія насоўваюцца. «Як гэта было ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у пасляваенны час узнаўлення Айчыны з руін, так будзе і цяпер — разам мы пераадольваем і пераадолеем усе цяжкасці», — падкрэсліла дэпутат. 

Лілія Ананіч адзначыла, што сёння ўжо можна гаварыць аб поспехах будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, галоўны вынік якога — грамадзяне Беларусі і Расіі набылі сваю Саюзную Айчыну, умацаванне якой роўнае ўмацаванню суверэнітэту і незалежнасці Беларусі і Расіі. «А ў чалавечым вымярэнні самае каштоўнае — паміж намі няма межаў і бар’ераў: ні дзяржаўных, ні людскіх, — акцэнтавала ўвагу парламентарый. — Разам мы забяспечым годную будучыню для новых пакаленняў беларусаў і расіян, разам мы не аддадзім на здзек нашу веру і нашу гістарычную памяць, разам мы парадуемся поспехам нашых суседзяў, разам мы не дапусцім пажару трэцяй сусветнай вайны, разам мы будзем прыцягальныя для ўсіх краін і людзей добрай волі, што жывуць тут і цяпер, якія таксама як і мы накіраваныя ў будучыню. Са святам, дарагія беларусы і расіяне! З Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!»

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».