Вы тут

Пісьменніцкія сустрэчы: Ад Старых Дарог — да Гродна


Выдавецкі дом «Звязда» супольна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі працягвае акцыю па прапагандзе дзіцячай літаратуры і дзіцячага чытання. У бліжэйшыя дні і тыдні ў розных бібліятэках краіны пройдуць сустрэчы з такімі дзіцячымі пісьменнікамі, як Ірына КАРНАУХАВА, Уладзімір МАЗГО, Іна ФРАЛОВА, Кацярына ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВАЯ. 


Ірына Карнаухава прэзентуе ў Фаніпальскай гарадской бібліятэцы свае кнігі «Байкальский солнцеворот», «Дверной дом». Сустрэча адбудзецца 5 красавіка ў 16.30. Уладзімір Мазго правядзе аўтограф-сесію і пазнаёміць наведвальнікаў бібліятэкі N 3 горада Мінска з кнігай вершаў «Слоны с Луны»: мерапрыемства пройдзе 11 красавіка ў 12 гадзін дня. У СШ N 175 г. Мінска 12 красавіка а 9-й гадзіне юныя чытачы чакаюць вядомую пісьменніцу Іну Фралову, якая прэзентуе свае кнігі «Дзе была, сарока?» і «Андрэйкава лета». 

13 красавіка сустрэчы з Ірынай Карнаухавай пройдуць у Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага, а таксама — у Гродзенскай гарадской бібліятэцы. 

20 красавіка з юнымі чытачамі Баранавіч, а затым і суседніх Карэліч сустрэнецца Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Яна раскажа пра тое, як ствараліся яе кнігі «Новыя прыгоды Красуні», «Вухуцік і яго таямніца», «Казкі сівой даўніны». А 27 красавіка з гэтымі ж выданнямі пісьменніца пазнаёміць і хлопчыкаў і дзяўчынак у Старых Дарогах, на Міншчыне. 

— У бліжэйшы час мы атрымаем з друкарні адрасаваныя юнаму чытачу кнігі Валерыя КАСТРУЧЫНА, Паўла ГУШЫНЦА, Дзмітрыя МІКАЛАЕВА і іншых дзіцячыж пісьменнікаў краіны, — расказвае загадчык кніжнай групы Выдавецкага дома «Звязда» Наталля ШЧАРБАКОВА. — У Выдавецкім доме «Звязда» складзена паўнавартасная праграма падтрымкі сучаснай дзіцячай літаратуры. Хаця пры гэтым не забываемся і на лепшае, што ў розныя ранейшыя дзесяцігоддзі напісадлі для малодшых школьнікаў і падлеткаў беларускія пісьменнікі. Як прыклад — нядаўнія выданні твораў Віталя ВОЛЬСКАГА, Пятра СІНЯЎСКАГА, Леаніда ПРОКШЫ і іншых аўтараў. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».