Вы тут

У Пінскім раёне актыўна наводзяць веснавы парадак


— Літаральна ва ўсіх населеных пунктах Пінскага раёна ўзяліся за навядзенне парадку і прыборку тэрыторый, — паведаміў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пінскага райвыканкама Юрый Бушык. — На прыборку выйшлі супрацоўнікі ўстаноў і арганізацый, школьнікі, пенсіянеры.


Прыклад падалі работнікі дзіцячых школ мастацтваў раёна, якія з граблямі і венікамі надалі тэрыторыі вакол сваіх школ дагледжаны і прыемны выгляд. Прыгожаму трэба вучыць ва ўстановах, якія радуюць вока нават на падыходзе да іх, лічаць работнікі. Менавіта такі выгляд набываюць школы мастацтваў у выніку працоўных дэсантаў. Побач з будынкамі разбіваюцца клумбы, высаджваюцца кветкі.

Тым часам пад кіраўніцтвам мясцовай улады вяскоўцы масава выходзяць на прыборку могілак. Жыхары вёскі Калавуравічы дружна прыйшлі на суботнік. Прыбралі лішнюю расліннасць, леташнюю траву, смецце на месцы спачыну сваякоў і аднавяскоўцаў. Пасля сумеснай работы на могілках кожны наводзіць парадак у межах і вакол сваёй сядзібы.

Адна з жыхарак вёскі Барычэвічы, пасля таго як прыбралася каля свайго дома і за агароджай, запісала відэа з заклікам далучацца да вясновай прыборкі. Гэтае відэа пад назвай «Ігнатаўна заклікае далучыцца» стала гуляць па многіх мясцовых чатах. Пенсіянеры з вёскі Купяцічы, можа, і не глядзелі ролік, але таксама праяўляюць актыўнасць у справе веснавой прыборкі.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Пінскага райвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.