Вы тут

Ірына Старавойтава расказала пра гуманітарны складнік Форума рэгіёнаў


Работа секцыі «Гуманітарнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Вынікі дзесяцігоддзя і перспектывы развіцця», якая пройдзе ў межах юбілейнага мерапрыемства, — гэта магчымасць яшчэ раз абмеркаваць пытанні, якія назапасіліся за гэты час, а таксама вызначыць новыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, упэўнена Ірына Старавойтава, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, якая расказала, што мае адбыцца падчас секцыі.


Фота аўтара.

Мяркуецца, што ўдзел у рабоце секцыі возьмуць да 120 чалавек. З боку Беларусі гэта прадстаўнікі Мінадукацыі, Мінкульта, НАН Беларусі, Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, маладыя парламентарыі і сенатары.

— За час супрацоўніцтва было зроблена шмат. Толькі па лініі Міністэрства адукацыі Беларусь узаемадзейнічае з 80 рэгіёнамі Расіі. У асноўным гэта міжуніверсітэцкае супрацоўніцтва (больш за 1200 дагавораў). Аднак, пэўна, настаў час яшчэ раз перагледзець мерапрыемствы, якія былі вызначаны ў межах пагаднення раней, і, магчыма падумаць пра новыя напрамкі і формы работы, — расказала Ірына Старавойтава.

У сферы культуры найбольш яркімі прыкладамі работ у межах Саюзнай дзяржавы (СД) сталі праекты, рэалізаваныя за агульныя сродкі: «Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату» і рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць».

Традыцыйнымі формамі супрацоўніцтва сталі канферэнцыі: навукова-практычныя і навукова-метадычныя, форумы, семінары. У межах праекта «Запрошаны прафесар» расійскія вучоныя могуць чытаць лекцыі ў беларускіх універсітэтах і наадварот. Ёсць пагадненне для сумеснай акрэдытацыі ўстаноў адукацыі. Звыклай тэмай стала і абмеркаванне пытанняў, якія датычацца маладзёжнай палітыкі. Штогод праводзіцца грамадзянска-патрыятычная кадэцкая змена навучэнцаў Саюзнай дзяржавы «За гонар Айчыны». А летась упершыню быў распачаты праект «Цягнік памяці», які будзе рэалізаваны сёлета, заўважыла сенатар:

— Наша агульная задача — сфарміраваць у моладзі імператывы, якія базіруюцца на нашай агульнай памяці, што з'яўляецца цэментуючай асновай нашага сяброўства, сумесных прыярытэтаў і далейшай работы.

Датычна навукі на секцыі будуць абмяркоўвацца ўжо рэалізаваныя прыярытэтныя напрамкі і шляхі, якімі неабходна рухацца далей. Ёсць актуальныя пытанні імпартазамяшчэння, у прыватнасці новыя навуковыя распрацоўкі па мікраэлектроніцы. Вельмі важнае для абедзвюх краін і пытанне інтэграцыі навуковых распрацовак у сферы эканомікі і вытворчую сферу ўзаемадзеяння. Ірына Старавойтава падкрэсліла, што карысць рэалізацыі сумесных праектаў СД у розных сферах і неабходнасць яе павелічэння не выклікае сумневу, і гэта вельмі важна для ўмацавання эканомікі і агульных падыходаў фарміравання маладзёжнай палітыкі.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».