Вы тут

II Міжнародны антыфашысцкі кангрэс пройдзе ў Беларусі


Такое рашэнне было прынята падчас сумеснага пасяджэння Камітэта кіраўнікоў органаў па рабоце з асабовым складам (выхаваўчай работы) міністэрстваў абароны дзяржаў — удзельніц СНД і Ваенна-мемарыяльнага камітэта пры Савеце міністраў абароны СНД, якое адбылося ў Мінску. У пасяджэнні прынялі ўдзел дэлегацыі абаронных ведамстваў з Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.


Фота: sb.by

Увага ўдзельнікаў мерапрыемства была скіравана на ўзаемадзеянне абаронных ведамстваў дзяржаў — удзельніц СНД па супрацьдзеянні праявам неанацызму ў сучасных умовах. У прыватнасці, удзельнікі пасяджэння абмеркавалі падрыхтоўку да правядзення II Міжнароднага антыфашысцкага кангрэса, які ў жніўні гэтага года пройдзе ў Беларусі.

Акрамя таго, быў разгледжаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі. Як расказаў сакратар Савета міністраў абароны дзяржаў — удзельніц СНД Юрый ДАШКІН, мяркуецца вызначыць тыя прапановы, якія ў далейшым кіраўнікі нашых дзяржаў зацвердзяць у якасці плана падрыхтоўкі і правядзення юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне.

— Камітэт кіраўнікоў органаў па рабоце з асабовым складам (выхаваўчай работы) міністэрстваў абароны дзяржаў — удзельніц СНД з’яўляецца адным з вядучых працоўных органаў Савета міністраў абароны Садружнасці, — нагадаў Юрый Дашкін. — На ім прымаюцца рашэнні адносна таго, якім чынам мы будзем дзейнічаць, каб светапогляд, свядомасць, маральны дух нашых ваеннаслужачых садзейнічалі выкананню тых грандыёзных задач, якія Галоўнакамандуючы і міністр абароны ставяць перад сваімі ўзброенымі сіламі. Мы гаворым і аб тым, што ў найбліжэйшай перспектыве патрэбна зрабіць кожным узброеным сілам, каб пагрозы, якія існуюць ва ўсіх нашых дзяржавах, спыніць і ў ментальнай сферы. Пытанні, якія абмяркоўваем, у найбліжэйшы час складуць аснову дзеянняў, накіраваных на тое, каб настрой усіх нашых ваеннаслужачых быў баявы, каб усе задачы, якія ставяць перад намі кіраўнікі дзяржаў, міністры абароны і начальнікі генеральных штабоў, былі паспяхова выкананы.

Падчас пасяджэння прадстаўнікі Міністэрства абароны Беларусі расказалі аб вялікай пошукавай рабоце па выяўленні няўлічаных пахаванняў і непахаваных астанкаў загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, якая праводзіцца ў нашай краіне. Асаблівая ўвага была ўдзелена сумеснай ваенна-мемарыяльнай дзейнасці міністэрстваў абароны дзяржаў — удзельніц СНД, вызначаны перспектывы далейшага супрацоўніцтва ў гэтай сферы.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?