Вы тут

Янка Купала — упершыню на мальційскай мове


«іт-Торча» — штодзённая нядзельная газета, якая выдаецца на Мальце (нагадаем: Мальта — астраўная дзяржава ў Міжземным моры, з насельніцтвам у 519 652 чалавекі — па дадзеных 2021 года). У газеты, якая выдаецца ў сталіцы краіны — Ваплетта, ёсць «Літаратурны дадатак». 4 снежня мінулага, 2022-га, года паэтэса і перакладчыца Яна Псайла прадставіла ў выданні свой артыкул «Славянская паэзія на мальційскай і ў арыгінале» (і ў якасці прыклада прывяла пераклад і верша Якуба Коласа «Родныя вобразы»). 


А ўжо сёлета Яна Псайла ў нумары «іт-Торча» за 2 красавіка пазнаёміла жыхароў міжземнаморскай Мальты з вершам народнага песняра Беларусі Янкі Купалы «Дуб». «Распусціўшы сучча/ У глухім прыволлі,/ Сам адзін расце ён/ На далёкім полі...» Твор, які напісаны ў 1911 годзе, надрукаваны па-беларуску і ў перакладзе на мальційскую мову.

— Мяне цікавяць як перакладчыцу славянскія паэзіі, — дзеліцца ўражаннямі ад працы Яна Псайла. — Зразумела, перш-наперш руская паэзія. І вось маё новае захапленне — беларуская паэзія. Удзячны стасункам з Саюзам пісьменнікаў Беларусі, жаданню маіх беларускіх калег падказаць новыя накірункі перакладчыцкага прачытання беларускай класікі. Я ўжо пераклала і адзін з вершаў Максіма Багдановіча. Ён пабачыць свет у газеце «іт-Торча». На рабочым стале — некалькі вершаў беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Ведаю, што сёлета Беларусь будзе святкаваць юбілей Яўгеніі Янішчыц, да якога, несумненна, падрыхтую і пераклад яе твораў... Працую я і з перакладамі вершаў беларускіх аўтараў у перакладзе на рускую мову ці з рускім падрадкоўнікам, але таксама звяртаюся і да арыгінальных тэкстаў па-беларуску.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».