Вы тут

«Бяздумнае начыненне зброяй тых ці іншых дзяржаў — прамы шлях да эскалацыі»


Бяздумнае начыненне зброяй тых ці іншых дзяржаў — прамы шлях да эскалацыі напружанасці. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч, выступаючы 10 красавіка на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН «Пагрозы міжнароднаму міру і бяспецы: рызыкі, якія ўзнікаюць з парушэнняў пагадненняў, што рэгулююць экспарт узбраенняў і ваеннай тэхнікі», паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

Паводле ацэнак ААН, штогод у свеце чвэрць мільёна чалавек гіне ад агнястрэльнай зброі. «Нездарма па колькасці ахвяр лёгкую і стралковую зброю называюць новым відам „зброі масавага знішчэння“. Яшчэ генеральны сакратар ААН Кофі Анан у адным са сваіх дакладаў адзначаў, што колькасць загінулых ад стралковай зброі намнога перавышае колькасць загінулых у выніку прымянення іншых сістэм узбраенняў», — сказаў намеснік міністра.

Прадстаўнік Беларусі звярнуў увагу, што ўрон, нанесены прымяненнем звычайных узбраенняў інфраструктурным, культурным, адукацыйным, рэлігійным і медыцынскім аб’ектам, таксама мае доўгатэрміновыя сацыяльна-эканамічныя наступствы.

«Бескантрольнае і бяздумнае начынне зброяй тых ці іншых дзяржаў, няхай нават і пад прыстойнай маркай забеспячэння бяспекі і ўмацавання абараназдольнасці, на самай справе падсілкоўвае сучасныя ўзброеныя канфлікты, садзейнічае дэстабілізуючым накапленням узбраенняў, — дадаў намеснік міністра. — Гэта прамы шлях да мілітарызацыі рэгіёна або рэгіёнаў, ваеннага дысбалансу і эскалацыі напружанасці. Больш таго, празмерныя накапленні ўзбраенняў істотна павялічваюць рызыкі іх перацякання ў незаконны абарот. Паколькі вялікая частка ўзбраенняў трапляе на чорны рынак з легальнага абароту».

Акрамя таго, ён адзначыў, што незаконныя патокі лёгкай стралковай зброі і іншых відаў звычайных узбраенняў ствараюць спрыяльную глебу для росту і ўзмацнення тэрарыстычных структур і транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».