Вы тут

«Важна захаваць памяць, гісторыю, каб больш такога не дапусціць»


Члены прэзідыума і работнікі сакратарыята Савета Рэспублікі ў Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў усклалі кветкі ў мемарыяльным комплексе «Масюкоўшчына», паведамляе БелТА.


«Савет Рэспублікі шэфствуе над мемарыяльным комплексам „Масюкоўшчына“. Штогод члены Савета Рэспублікі, работнікі Сакратарыята ўскладаюць кветкі ў памяць аб ахвярах, якія спачываюць тут, у гэтай зямлі. Больш за 80 тыс. чалавек — савецкіх ваеннапалонных і грамадзянскіх — знайшлі тут свой апошні спакой, — сказаў намеснік старшыні савета рэспублікі Валерый Бельскі. — Сённяшні дзень — сімвал нязломнасці, сілы духу. Гэты дзень прымеркаваны да даты паўстання ў Бухенвальдзе. Нягледзячы на ўсе жахі і жорсткасць, знясіленыя, змардаваныя людзі знайшлі ў сабе сілы зрынуць кіраўніцтва лагера, узяць яго пад кантроль і дачакацца вызвалення. У выніку многія жыцці былі выратаваны. Мы памятаем і больш раннія падзеі, калі вязні канцлагера Сабібор паднялі паўстанне і многія з іх змаглі вызваліцца. Потым доўгі час ваявалі і неслі праўду пра „райскі сад“, якім працягваюць называць асобныя еўрапейскія палітыкі тое месца, дзе яны жывуць, лічачы іншыя джунглямі, з якімі яны змагаліся, знішчалі нашых продкаў, як пустазельную расліннасць».

Віцэ-спікер падкрэсліў, што мы не павінны забываць гэтыя трагічныя старонкі нашай гісторыі. «Гэта павінна захавацца ў сэрцах жывых, каб яны памяталі і не дапусцілі таго зла, якое прыйшло на нашу зямлю. Тры мільёны чалавек загінулі на тэрыторыі Беларусі ў падобных месцах. Мы ведаем, што сёння ў практыцы, ідэалогіі асобных еўрапейскіх краін сталі дапушчальныя факельныя шэсці, выкарыстанне нацысцкай сімволікі, арыентаваныя на перавагу народа, этнасу, навучанне ў школах і гэтак далей. Калі хтосьці забыўся, да чаго гэта можа прывесці, прыйдзіце ў Беларусь і паглядзіце, — дадаў ён. — Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым. Вельмі важна захаваць памяць, гісторыю, каб больш такога не дапусціць».

Мемарыяльны комплекс «Масюкоўшчына» — помнік ваеннапалонным і грамадзянскім асобам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў адным з найбуйнейшых на акупаванай тэрыторыі былога Савецкага Саюза канцэнтрацыйным лагеры смерці Шталаг-352. У гэтым лагеры фашысты ўжывалі асабліва жорсткую сістэму катаванняў і зневажанняў чалавечай годнасці. Людзі ўтрымліваліся ў нечалавечых умовах, у адрынах, бараках, стайнях. Ваеннапалонным не хапала месца, і многіх з іх, асабліва восенню і зімой у 1941-1942 гадоў, кідалі ў лагеры проста пад адкрытым небам, дзе амаль адразу ж яны гінулі ад холаду, голаду і хвароб. З ліпеня 1941-га па 3 ліпеня 1944 года ў шталагу-352 загінула больш за 80 тыс.салдат і афіцэраў Савецкай Арміі, якія трапілі ў палон, і мірных жыхароў, сагнаных у лагер з Мінска і навакольных вёсак. Акрамя грамадзян былога СССР са снежня 1943 года па чэрвень 1944-га ў канцлагеры знаходзіліся італьянскія салдаты і афіцэры, якія змагаліся супраць фашыстаў на баку Савецкага Саюза.

Па рашэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён устанулены ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні ў Бухенвальдзе. Сёння па ўсёй краіне праходзяць памятныя мерапрыемствы.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.