Вы тут

«Абноўленая канцэпцыя нацбяспекі будзе разгледжана на УНС адной з першых»


У сваім выступленні кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта асноўны акцэнт зрабіў на тэзісах, якія прагучалі ў Пасланні Прэзідэнта народу і парламенту. Галоўны з іх — захаванне незалежнасці і гатоўнасць дзяржавы, грамадства яе абараняць.


Паводле слоў Ігара Сергеенкі, абстаноўка па перыметры граніц Беларусі застаецца складанай. Працягваецца мілітарызацыя рэгіёна, захоўваюцца спробы ўнесці раскол у беларускае грамадства. «Мы бачым, што фашызм канчаткова не пераможаны», — адзначыў Ігар Сергеенка.

Ён прывёў такія лічбы: за вызваленне Польшчы ў вайну загінула больш за 600 тысяч савецкіх салдат, яшчэ 400 тысяч — за вызваленне Прыбалтыкі. «Мільён загінулых там, дзе дзясяткамі, сотнямі зносяцца помнікі!» — звярнуў увагу Ігар Сергеенка.

Супрацьстаяць гэтаму, на думку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, Беларусь можа, захоўваючы памяць аб тых падзеях, народнае адзінства.

Таксама Ігар Сергеенка праінфармаваў прысутных аб частых правакацыях з боку суседніх дзяржаў, аб дамоўленасці з Расіяй аб размяшчэнні ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі, аб мерах супрацьдзеяння санкцыям, фэйкам.

«Захад нарошчвае намаганні па фарміраванні аднапалярнага свету, актыўна душачы іншадумства і заахвочваючы русафобскія погляды, — адзначыў Ігар Сергеенка. — Захад не адмовіўся ад спроб дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне рознымі спосабамі, у тым ліку шляхам закідвання розных дыверсійных, тэрарыстычных груп».

У такім няпростым становішчы ў нашай краіне распрацоўваецца абноўленая Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі. «Гэтая ідэя з'явілася не раптоўна. З'явіліся новыя рызыкі, выклікі, пагрозы сусветнага маштабу. Неабходна было ўносіць карэктывы з часу выдання той канцэпцыі, па якой мы цяпер працуем і жывём», — растлумачыў Ігар Сергеенка.

Паводле яго слоў, Канцэпцыя — дастаткова складаны дакумент. Наперадзе вялікая работа, каб на працягу года арганізаваць яе шырокае абмеркаванне. «Упэўнены, што налета, калі пачне працаваць Усебеларускі народны сход, дадзенае пытанне будзе вынесена адным з першых, каб зацвердзіць Канцэпцыю», — сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ігар Сергеенка таксама адказаў на пытанні курсантаў акадэміі. У прыватнасці, была закранута тэма патрыятызму. Па словах Ігара Сергеенкі, з улікам апошніх падзей яна знайшла адлюстраванне і ў новай рэдакцыі Канстытуцыі. «Як я разумею — гэта любоў да Радзімы: сваёй краіны, малой радзімы, сям'і, і бескарыслівае служэнне. Выхоўваць трэба з маленькага ўзросту на асабістым прыкладзе: сваімі ўчынкамі, паводзінамі, адносінамі да старэйшых, да памятных мясцін, святыняў», — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Яшчэ адзін важны напрамак у патрыятычным выхаванні — захаванне гістарычнай памяці, але тут галоўнае — не колькасць мерапрыемстваў, а іх эфектыўнасць. «На пытанне, як выхаваць патрыёта, я адказаў бы так: і словам, і справай», — сказаў Ігар Сергеенка.

Таксама юнакоў цікавілі маладзёжная палітыка, якая праводзіцца ў дзяржаве, замацаванне маладых спецыялістаў на рабочых месцах, развіццё рэгіёнаў.

Курсанты ініцыіравалі заснаванне асаблівай даты — Дня памяці герояў Беларусі. Ігар Сергеенка падзякаваў моладзі за ініцыятыву і паабяцаў вывучыць прапанову.

Паводле БелТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.