Вы тут

«Белтэлерадыёкампанія» запусціла новы спартыўны сайт. Абяцаюць эксклюзіў!


Алімпійскі дэвіз «Вышэй! Хутчэй! Мацней» — закон для ўсіх, хто мае дачыненне да спорту. У тым ліку і для спартыўных журналістаў. Белтэлерадыёкампанія запусціла новы спартыўны інтэрнэт-партал SPORT5.BY.


На партале сабраны спартыўны кантэнт Белтэлерадыёкампаніі, якасныя журналісцкія матэрыялы з іншых буйных крыніц. Асаблівасць сайта — магчымасць анлайн-прагляду каналаў «Беларусь 5» і «Беларусь 5 інтэрнэт», які з гэтага часу даступны толькі на sport5.by. Прамыя эфіры двух каналаў даступныя гледачам абсалютна бясплатна. 

Пакуль новы сайт працуе ў рэжыме наладкі. У распрацаваным функцыянале новага сайта 11 рубрык: «Футбол», «Хакей», «Тэніс», «Валейбол», «Гандбол», «Баскетбол», «Біятлон», «Алімпійскія віды спорту», «Іншыя віды спорту», «Матэрыялы», «Стужка». На сайце можна таксама азнаёміцца з праграмай перадач тэлеканала «Беларусь 5» як дзень у дзень, так і на наступны тыдзень.

Па словах старшыні «Белтэлерадыёкампаніі» Івана Эйсманта, ідэя стварэння партала ляжала на паверхні. Медыяхолдынг мае багаты чалавечы і прафесійны патэнцыял. «У нас вялікая рэдакцыя, якая рыхтуе спартыўныя навіны. Мы бачылі, што маем шмат знятага матэрыялу. Гэта эксклюзіў. На жаль, у эфір трапляла кропля з таго, што мы маглі даць нашаму гледачу. Тады і ўзнікла ідэя стварэння спецыялізаванага спартыўнага сайта, на якім мы размесцім усё, што маем. Наперадзе вялікая дарога, будзем развіваць наш сайт. Для гэтага спатрэбіцца і чалавечы патэнцыял. Мы вырашылі пачаць работу і паступова развівацца, — расказаў Іван Эйсмант. 

Як заўважыў дырэктар тэлеканала «Беларусь 5» Павел Булацкі, ужо можна казаць пра стварэнне міні-холдынга, у які ўвойдуць тэлеканалы «Беларусь 5», «Беларусь 5 інтэрнэт» і інтэрнэт-партал SPORT5.BY. «Галоўная адметнасць гэтага партала — будуць не толькі навіны, але і трансляцыі. Перавага ў тым, што тут будуць больш цытуемыя навіны, чым на іншых сайтах. У нас будзе створана буйная сетка сваіх карэспандэнтаў, якія будуць працаваць самастойна. Гэта эксклюзіў», — растлумачыў ён. 

Галоўны рэдактар сайта Мікалай Стула выказаў надзею, што новая пляцоўка стане базай для самых таленавітых, крэатыўных і прадуктыўных спартыўных журналістаў холдынгу. Па яго словах, партал будзе прапаноўваць спартыўным аматарам эксклюзіўныя інтэрв’ю са знакамітымі атлетамі. На сайце ўжо можна прачытаць і паглядзець інтэрв’ю Аляксандра Каршакевіча і Івана Ціхана. «Мы на малекулы расклалі, калі беларусы будуць адбірацца на гульні, як гэта будзе адбывацца. Легендарнаму гандбалісту Каршакевічу мы задалі пытанне: ці пайшоў бы ён у спорт, калі была б магчымасць нанова прайсці свой жыццёвы шлях. На што атрымалі адказ: «Калі зноўку нарадзіўся б, зрабіў бы тое самае», — адзначыў Мікалай Стула.

Сайт пазіцыянуе сябе як агрэгатар навін. Ён будзе збіраць увесь спартыўны кантэнт Белтэлерадыёкампаніі ў адным месцы. Даступная таксама мабільная і інтэрнэт-версія навін. Цяпер на сайце каля 1,3 тыс. матэрыялаў. У будучыні на сайце з’явяцца турнірныя табліцы самых розных чэмпіянатаў, рубрыка пытанняў, інфармацыя пра розныя спартыўныя конкурсы. Інтэрнэт-партал запускаюць часткамі. Сёння ў 12.30 ён стаў даступны для жыхароў Беларусі. Заўтра з яго матэрыяламі змогуць азнаёміцца аматары спорту з усяго свету.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.