Вы тут

Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці ПВТ


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў указ № 102 «Аб развіцці Парку высокіх тэхналогій», падрыхтаваны па выніках праведзенай напярэдадні нарады аб развіцці IT-галіны ў краіне. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА.

Дакумент накіраваны на стварэнне ўмоў для далейшага перспектыўнага развіцця ПВТ з апорай на сучасныя тэхналагічныя тэндэнцыі і фактычна адкрывае новую старонку ў гісторыі IT-галіны Беларусі.

Указам прадугледжана з’яўленне ў структуры Парка высокіх тэхналогій кіруючай кампаніі, якая зоймецца інтэнсіўным стратэгічным развіццём ПВТ. Кіруючая кампанія будзе прадстаўляць ПВТ пры ўзаемадзеянні з замежнымі партнёрамі, аказваць рэзідэнтам парка садзейнічанне ў пашырэнні экспарту, выхадзе на новыя рынкі і прыцягненні замежных інвестыцый.

Пры гэтым усе ўмовы дзейнасці ў парку — прававыя, падатковыя, фінансавыя — захоўваюцца на ранейшым узроўні без якіх-небудзь змяненняў.

У поўным аб’ёме захоўваюцца і паўнамоцтвы назіральнага савета ПВТ, для забеспячэння дзейнасці якога будзе сфарміраваны сакратарыят.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.