Вы тут

Меладраму з элементамі фантастыкі «Жыццё пасля жыцця» пакажуць 15 красавіка


Меладраму з элементамі фантастыкі «Жыццё пасля жыцця» (2018 г.), якая ўбачыла свет на «Беларусьфільме», пакажуць у суботу, 15 красавіка, у эфіры тэлеканала «НТБ-Беларусь». Стваралася кінастужка сумесна з расійскімі калегамі кінастудыі «Маўр» рэжысёрам Дзмітрыем Астраханам.


Гледачоў чакае кінааповед з разважаннямі пра каханне, сямейнае шчасце і барацьбу за яго. У акцёрскім складзе фільма задзейнічаны Аляксандр Дамагараў, Таццяна Кабанава, Ганна Семяновіч, Валерыя Кажэўнікава і шэраг іншых артыстаў. У праект кожны з іх трапляў незалежна ад папулярнасці на агульных умовах — праз кастынг.

Паводле сюжэта, існуе «нябесны суд» — своеасаблівая камісія, якая вырашае лёсы закаханых пасля смерці. Калі пачуцці ў пары шчырыя, то, маўляў, і вечнасць стане ім узнагародай. І вось у поле іх увагі трапляюць сужэнцы Нячаевы. Муж — вядомы кінапрадзюсар і заядлы тусоўшчык, а жонка — любячая жанчына, якая спрабуе ў чарговым жыццёвым выпрабаванні адстаяць сваю сям'ю. Вось толькі пакуль героі разбіраюцца ў сабе і сваіх узаемаадносінах і пачуццях да іншых, за імі ўважліва назіраюць...

Як некалі распавядаў сам рэжысёр кінастужкі, ідэя яе нарадзілася ў Алега Данілава: у тандэме гэтых творцаў з'явіўся не адзін кінатвор. Пасля гісторыю адобрылі (сцэнарый перамог на адкрытым конкурсе кінапраектаў у 2017 годзе) і пачалася работа над фільмам. Здымалі яго ў Мінску і ў Маскве тры месяцы. Таксама для карціны былі створаны і дэкарацыі незвычайнага горада, над якім працаваў мастак-пастаноўшчык Аляксандр Камянец у камандзе дэкаратараў і рэквізітараў. У тым інтэрв'ю Дзмітрый Астрахан таксама адзначыў, што тэлеверсія будзе адрознівацца ад поўнаметражнага фільма: «Там дабаўлены цэлыя лініі... Была праведзена асобная сцэнарная драматургічная і здымачная работа. У выніку наша гісторыя расказваецца ўжо крыху інакш, з іншымі падрабязнасцямі і абагульненнямі».

А каб кожнаму з нас вывесці ўласную формулу кахання і шчасця, магчыма, варта паназіраць за кімсьці на тэлеэкране. Вядома, чужы вопыт, але ж зірнуць, спыніцца ў штодзённых клопатах і падумаць, дзе знаходзішся і ці ў правільным напрамку рухаешся, — заўсёды не лішняе. Менавіта ў гэтым і дапамагае фільм «Жыццё пасля жыцця».

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Каханне назаўсёды патрэбна...

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.