Вы тут

Цёплыя дажджы, але з моцным парывістым ветрам


Цёплы тыдзень завяршаецца працяглымі дажджамі. Няўстойлівае надвор'е будзе захоўвацца, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ.

Сіноптыкі абяцаюць, што замаразкаў у выхадныя не будзе. А ноччу і раніцай у асобных раёнах будуць згушчацца непрацяглыя туманы. У пятніцу ў многіх раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы. Раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 4—9 градусаў вышэй за нуль, удзень — плюс 10—15 градусаў.

Будзе дажджліва і ў выхадныя. У суботу ўначы ў асобных раёнах па паўднёвым захадзе, а днём пераважна па паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля па паўночным усходзе да плюс 9 градусаў па паўднёвым захадзе, днём будзе 10—15 цяпла. У дзённыя гадзіны ў суботу дыскамфорту будзе дадаваць моцны парывісты вецер.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 7 градусаў. Днём будзе плюс 7—13 градусаў, па поўдні — да 16 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пачатку наступнага тыдня франтальныя раздзелы пакінуць тэрыторыю Беларусі, таму фон атмасфернага ціску пачне расці, праясненняў стане больш, і кароткачасовыя дажджы стануць насіць толькі лакальны характар.

У панядзелак месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—8 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 8—14 цяпла, месцамі — да плюс 16 градусаў.

І ў аўторак месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—7 градусаў, удзень —11—18 цяпла. У сераду дажджоў не будзе, а тэмпература паветра днём падымецца да плюс 19 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Як адзначаюць фінансавыя эксперты, рынак жылой нерухомасці выйшаў на беспрэцэдэнтна высокія паказчыкі па колькасці здзелак.

Культура

«Сцежкі жыцця» Паўліны Мядзёлкі

«Сцежкі жыцця» Паўліны Мядзёлкі

Была ў Купалы... Купалінка.

Калейдаскоп

Красоўкі і твідавы гарнітур — не пара

Красоўкі і твідавы гарнітур — не пара

Якія прамашкі жанчын у адзенні выдаюць адсутнасць густу?

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?