Вы тут

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ўдзел у акцыі «Тыдзень лесу»


Учора дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і супрацоўнікі Сакратарыята прынялі ўдзел у Рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу».


Мерапрыемства прайшло на тэрыторыі Чырвона-Швабскага лясніцтва Лагойскага лясгаса Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Перад пачаткам работ першы намеснік Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Драгун праінструктаваў парламентарыяў па патрабаванням бяспекі, а работнікі лясніцтва правялі практычны занятак па пасадцы саджанцаў з дапамогай лесапасадачнай трубы.

Было высаджана больш за 22 тыс. саджанцаў хвоі і звыш 5 тыс. дзічкоў бярозы на плошчы 5,5 га.

— Мы ўдзельнічаем у акцыі па пасадцы лесу ўжо шаснаццаты раз. Штогадовая пасадка лесу стала ўсебеларускай традыцыяй, якая аб’ядноўвае не толькі калектывы, але і сем’і, якія прыязджаюць на гэтыя мерапрыемствы. Беларускія лясы — лёгкія Еўропы. Чым больш мы высадзім дрэў, тым лепш будзе жыць будучым пакаленням, — адзначыла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і Чарнобыльскай катастрофы Жанна Чарняўская.

— Традыцыйна дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і супрацоўнікі сакратарыята ўдзельнічаюць у «Тыдні лесу». І гэты год не выключэнне. Мы выехалі дружным калектывам, каб пасадзіць дзялянку плошчай 5,5 га, — распавёў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Пётр Вабішчэвіч. — Лагойшчына — цудоўны край нашай Беларусі. 54% тэрыторыі раёна — гэта лясы. І наша задача захаваць гэтае багацце. Акцыя «Тыдзень лесу» ў Год міру і стваральнай працы вельмі сімвалічная. Больш мірнай працы, чым саджаць дрэва, напэўна, няма. Гэта вельмі важны этап у нашай дзейнасці — удзел у аднаўленні лясоў, іх захаванне, папулярызацыя беражлівых адносін да ляснога фонду.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за пяцьдзясят дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і супрацоўнікаў сакратарыята.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?