Вы тут

Кітайскім іерогліфам звыш 6000 гадоў


Гісторыя развіцця кітайскіх іерогліфаў налічвае звыш 6000 гадоў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


За гэты час кітайская пісьменнасць прайшла доўгі шлях эвалюцыі. З’яўленне кітайскіх іерогліфаў засведчана дакументамі канца дынастыі Шан, датаванымі прыкладна XIV стагоддзем да н. э. У той час сфарміравалася першапачатковая стандартызаваная пісьменнасць цзягувэнь — іерагліфічныя надпісы на касцях і чарапашых панцырах. Іерогліфы цзягувэнь — гэта адначасова і піктаграмы, і фанетычныя сімвалы. Цяпер у кітайскай мове ўсё яшчэ існуюць некаторыя піктаграмы.

Радзімай пісьменства цзягувэнь прынята лічыць горад Аньян у правінцыі Хэнань. Тут працуе Музей кітайскага пісьменства, вядомы як «Дом пісьменства», які распавядае людзям пра глыбіню і шырокасць мастацтва пісьменства і доўгай гісторыі культуры Кітая.

Паводле матэрыялаў музея, цзягувэнь зафіксаваў інфармацыю аб палітычным, эканамічным, ваенным і навукова-культурным жыцці грамадства перыяду дынастыі Шан, а таксама аб вераваннях і светапоглядзе людзей таго часу. За доўгую гісторыю чалавецтва старажытнаегіпецкія іерогліфы і клінапіс цывілізацыі Старажытнай Месапатаміі даўно выйшлі з ужытку, і толькі цзягувэнь існуе і выкарыстоўваецца дагэтуль.

З моманту выяўлення пісьменства цзягувэнь у 1899 годзе расшыфроўка іерогліфаў не спынялася. У руінах Іньсюй (археалагічны помнік у правінцыі Хэнань, аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА) было выяўлена каля 150 тысяч костак і чарапашых панцыраў, якія змяшчаюць звыш 5000 іерогліфаў, з якіх вядома і класіфікавана толькі больш чым 1700.

У кастрычніку 2016 года музей кітайскага пісьменства апублікаваў аб’яву аб тым, што ён шукае людзей для расшыфроўкі іерогліфаў цзягувэнь, якія яшчэ не былі вытлумачаны, і абяцае ўзнагароду ў 100 тысяч юаняў за расшыфроўку аднаго іерогліфа. На дадзены момант гэтую прэмію атрымаў толькі Цзян Юйбінь, спецыяліст па старажытных пісьмёнах.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.