Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Ваша самакрытычнасць і патрабавальнасць да сябе і навакольных дазволіць тварыць цуды ў плане працы, але пагражае сапсаваць адносіны з навакольнымі. Не шакуйце людзей сваёй прамалінейнасцю і залішняй рэзкасцю. У асабістым жыцці можа з'явіцца добры шанц штосьці змяніць, дадаць рамантыкі і пачуццёвасці.


Фота: pexels.com


ЦЯЛЕЦ. Звыклая і спакойная чарада падзей можа быць перапынена яркім, каб не сказаць — незвычайным, здарэннем. Праявіце творчую ініцыятыву і будзьце добразычлівыя ў адносінах з калегамі і сябрамі. Ваша рашучасць акажацца козырам і пойдзе на карысць. У выхадныя адпачывайце і не загружайце галаву думкамі аб працы.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні вас чакаюць прыемныя падзеі і рамантычныя неспадзеўкі ад каханага. Усе спрэчныя пытанні вырашацца на вашу карысць. На працы будзе камфортная, дзелавая абстаноўка, і вы зможаце праявіць свае найлепшыя прафесійныя якасці. У выхадныя прысвяціце час зносінам з бацькамі, у іх для вас ёсць вельмі слушная парада.


РАК. У панядзелак будзьце асцярожныя з новай інфармацыяй, верагодныя скажэнні, якія могуць увесці вас у зман. Тым, хто на працягу тыдня апынецца ўдалечыні ад дома, лепш пазбягаць малазнаёмых кампаній. Яшчэ не надышоў час для адпачынку, трэба прыкласці значныя намаганні для таго, каб праявіць сябе ў рабоце. У выхадныя звяртайце паменш увагі на хатнія праблемы, гэта можа прывесці да сварак.


ЛЕЎ. Падзеі тыдня могуць выклікаць засмучэнні і расчараванні. Аднак у выпадку асобных няўдач не варта адчайвацца, гэта толькі часовая з'ява. Аўторак будзе дастаткова напружаным і насычаным падзеямі. У сераду парада партнёраў і калег падкажа разумнае вырашэнне праблемы. У пятніцу смела бярыцеся за самыя цяжкія справы, але не спяшаецеся з ацэнкамі і каментарыямі. Суботу лепш правесці не дома.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні асабліва добра будзе атрымлівацца звыклая, руцінная праца. Не варта гнацца за жураўлём у небе, сініца ў руках — таксама добра. Вельмі хутка лёс прапануе пайсці на абдуманую рызыку і дапаможа дабіцца поспеху. На працы назапасіліся пытанні, якія вырашыць пад сілу толькі вам, але не ўзвальвайце ўсё толькі на сябе, пашукайце памагатага. Вырашаючы свае праблемы, не забывайце пра інтарэсы блізкіх.


ШАЛІ. Поспех будзе залежаць ад умення хутка навучацца і прымяняць атрыманыя веды на практыцы. Начальства дапаможа ў дасягненні пастаўленай мэты, але яна павінна быць рэальнай. Станеце больш адчувальныя да меркавання навакольных. Не чапляйцеся за мінулае, лепш шукайце новае, асабліва гэта датычыцца асабістага жыцця. У пятніцу будзьце асцярожныя ў выказваннях, не правакуйце канфліктную сітуацыю. У выхадныя верагодная дапамога з боку сваякоў.


СКАРПІЁН. Вам даўно трэба прыняць важнае рашэнне і змяніць жыццё да лепшага. Зоркі раяць прыслухацца да меркавання каханага. Асабістая сфера, каханне і клопат зараз надзвычай важныя для вас. Пазбаўцеся ад старога і непатрэбнага. Канфлікты могуць быць выкліканы вашай запальчывасцю і жаданнем рабіць усё па-свойму. Поспех верагодны ў людзей творчых прафесій, а таксама ў юрыстаў, іх праца атрымае прызнанне, а папулярнасць павялічыцца.


СТРАЛЕЦ. У найбліжэйшыя дні не выключана дастаткова рэзкая змена дзейнасці. Пры гэтым зусім не абавязковая змена працы, проста з'явіцца іншая тэма ці нават цэлы кірунак. Прыміце дапамогу калег, яна будзе вельмі дарэчы. У канцы тыдня адчуеце пазітыўныя перамены. Замест напружання прыйдзе лёгкасць, у справах адкрыецца другое дыханне. У выхадныя могуць раскрыцца таямніцы вашага даўняга мінулага.


КАЗЯРОГ. Давядзецца выбудоўваць адносіны з кіраўніцтвам і прадстаўнікамі афіцыйных інстанцый. Удасца заручыцца іх падтрымкай — лічыце, што справа ў капелюшы. Могуць узнікнуць цяжкасці з-за таго, што давядзецца праводзіць рашучыя меры і пераканаць многіх у іх неабходнасці. Звярніце ўвагу на тое, як вы распараджаецеся сваім часам, магчыма, знойдзеце спосаб яго зэканоміць.У асабістым жыцці будзьце больш мяккімі і рамантычнымі.


ВАДАЛІЎ. З'явяцца новыя планы і ідэі, якія дадуць магчымасць рэалізаваць ваш творчы патэнцыял. У панядзелак займіцеся тым, што трэба асабіста вам, а не каму-небудзь. У сераду не варта дэманстраваць прафесіяналізм і даказваць сваю незаменнасць, лепш сысці ў цень. Хатнія справы ў выхадныя могуць адабраць практычна ўвесь вольны час, але раздражняльнасць і сваркі справе не дапамогуць. Старайцеся захоўваць спакой і выконваць толькі тыя абавязкі, якія сапраўды лічыце сваімі.


РЫБЫ. Будзеце поўныя энергіі і гатовыя да новых прыгод, але варта памятаць, што ваша свабода заканчваецца на мяжы са свабодай іншага чалавека. Спроба захапіць права дзейнічаць па ўласным жаданні хутка прывядзе вас да сур'ёзнага канфлікту ў сям'і. Не выключаны разрыў адносін ці нават развод. Зрэшты, магчыма, вам даўно час пачаць штосьці новае. У суботу чакайце навін ад далёкіх сваякоў, яны здольныя вам дапамагчы ў вырашэнні нейкай важнай праблемы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.